Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
01.06.2009 Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця
Паводле адказу Мінскага гарвыканкама, які атрымаў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў, дзе планавалася правесці пікет супраць абортаў у Беларусі, будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму паведамілі, што акцыі ля радзільных дамоў будуць перашкаджаць грамадскаму парадку.
27.05.2009 У Мастах забаранілі сустрэчу з рэдакцыяй "Нашай Нівы"
Улады Мастоўскага раёна без тлумачэння прычынаў не дазволілі грамадскасці сустрэцца з рэдакцыяй газэты “Наша Ніва”.
22.05.2009 У Менску праходзіць з’езд БАЖ
Чакаецца, што з’езд прыме зварот да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам адмовіцца ад намераў увесці ў Беларусі адміністратыўную адказнасць за «экстрэмісцкую дзейнасць».
На з’ездзе мае быць прыняты таксама зварот да прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з заклікам вярнуць у прававое поле сітуацыю з распаўсюдам шэрагу недзяржаўных выданняў.
20.05.2009 Бунько і Рудога будуць судзіць
25 траўня, будуць судзіць лідскіх моладзевых актывістаў Ганну Бунько і Яўгена Рудога. Яўген і Ганна атрымалі позвы ў суд, у якіх зазначана, што юнакі парушылі артыкул 17.1 КоАП РБ "Парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў".
18.05.2009 ПКБ можа стаць «Радзімай»
18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. Ён адбудзецца 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу.
15.05.2009 Менгарвыканкам не адказвае на просьбу ПКБ выдзеліць памяшканне для з'езда
Менгарвыканкам зацягвае з адказам на просьбу Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) аб выдзяленні памяшкання для правядзення з'езда, паведаміў сакратар цэнтральнага камітэта партыі Валерый Ухналёў. Паводле яго слоў, дакумент у Менгарвыканкам з просьбай аб выдзяленні памяшкання накіроўваўся 12 красавіка.
13.05.2009 Сёння судзяць Паўла Кур’яновіча (дапоўнена)
Судовае паседжанне, якое пачалося сёння, перанесена на заўтра на 9 раніцы. Гэта адбылося па прычыне таго, што суддзя вырашыў дапытаць у якасці сведкі ахоўніка, які выклікаў міліцыянтаў і ўдзельнічаў пры затрыманні актывіста.
12.05.2009 Ідэолагі Гомельшчыны не ведаюць, як правільна складаць заяўку на акцыю
Абласны каардынатар Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора восьмы месяц не можа дачакацца рэкамендацый па напісанню заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў.
12.05.2009 Ніна Шыдлоўская: “Такога адчування непрабіўной сцяны ніколі не было”
Арганізатары V З’езду беларусаў свету ўжо амаль страцілі надзею на тое, што яго ўдасца правесці ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту www.Euramost.org расказала кіраўнік аргкамітэту З’езда Ніна Шыдлоўская.
06.05.2009 Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі
Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык быў выкрадзены 7 мая 1999 года, пра яго лёс нічога невядома.
06.05.2009 Валянцін Стэфановіч: Навошта прымяняць вадамёты, калі яны любяць збіваць нагамі?
Паводле А.Лукашэнкі, заканадаўства ў Беларусі лепшае, чым у краінах Эўразьвязу. У інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр ён заявіў, што «дыктатар Лукашэнка ніводнага разу не прымяніў сьлезацечны газ і вадамёты».
04.05.2009 Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне дзяцей у Швэйцарыі
Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне соцень беларускіх дзяцей у Швэйцарыі. Каля 400 беларускіх дзяцей ад 7 да 16 гадоў з радыяцыйна забруджаных рэгіёнаў штогод езьдзілі на аздараўленьне ў Швэйцарыю.
04.05.2009 Акцыя салідарнасьці: дзень другі
А 18-й гадзіне 2 траўня каля 40 актывістаў капмпаніі «Эўрапейская Беларусь», незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», «Моладзі БНФ», руху «Маладая Беларусь», сталі ў ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі партрэты Мікалая Аўтуховіча й патрабавалі вызваленьня яго й іншых палітвязньняў.
04.05.2009 Берасьце: апазыцыю прагналі ад “мэрыі”
1 траўня ў Берасьці міліцыянты не дазволілі актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай знаходзіцца ў групе выпадковых разявакаў на плошчы Леніна
30.04.2009 Беларускія ўлады забаранілі святкаванне Дня Еўропы
Менскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў для збору подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз. Сваю адмову чыноўнікі матывавалі неіснуючай прававой нормай.










