Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
26.10.2009 БХД просіць Лукашэнку рэзідэнцыю: Усё адно мы туды пераедзем
Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прадставіць для з’езду партыі будынак рэзідэнцыі прэзідэнта.
22.10.2009 На акцыях апазіцыі да журналістаў прыставяць прэс‑афіцэраў МУС
Беларуская міліцыя ў бліжэйшы час зменіць фармат працы на масавых, у тым ліку палітычных мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.
22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень.
20.10.2009 Сябры партыі БХД зьбяруцца на плошчы
Сёння прыйшоў адказ з апошняга з 11 памяшканняў, куды звярталіся каардынатары па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з просьбай дазволіць правядзенне паўторнага Устаноўчага З’езду. Адміністрацыя Малай залі Палаца Рэспублікі адмовіла БХД з той прычыны, што ў 11 гадзін 31 кастрычніка ў памяшканні запланавана правядзенне іншага мерапрыемства.
20.10.2009 Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце. На днях яны атрымалі адмоўны адказ па прычыне таго, што "згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана”.
16.10.2009 Акцыю салідарнасьці разагналі па адпрацаваным сцэнары
Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы доўжылася літаральна дзьве хвіліны. Як толькі людзі сталі ў ланцуг з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў, да іх адразу кінуліся спэцназаўцы ў цывільным, а потым выбеглі некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў у форме, большая частка якіх была “крапавымі барэтамі”.
15.10.2009 Баранавіцкія праваабаронцы скардзяцца ў пракуратуру
Баранавіцкія праваабаронцы намагаюцца праз праваахоўныя органы спыніць ганебную практыку забароны масавых мерапрыемстваў мясцовымі ўладамі. Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца падрыхтавалі заяву ў пракуратуру Баранавіцкага раёна з нагоды чарговай адмовы ў пікеце.
09.10.2009 Эколагаў і актывістаў не пусцілі ў залю грамадскіх слуханняў па АЭС
У Астраўцы пачаліся грамадскія слуханні папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. У горадзе, ля якога зараз ужо актыўна рыхтуецца пляцоўка для станцыі і ствараецца інфраструктура будаўніцтва, сабраліся эколагі, навукоўцы, грамадскія актывісты, журналісты з Беларусі і Расіі. Але месца ў кінаканцэртнай залі “Астравец”, дзе праходзяць слуханні, знайшлося не ўсім.
08.10.2009 Улады Баранавічаў не дазволілі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня
Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч даслаў адказ заяўніку пікету Сяргею Гоўшу, прымеркаванага да Усеагульнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 кастрычніка.
05.10.2009 Пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў збіцці апазіцыі
Пракуратура Маскоўскага раёна адказала на скаргу актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі 16 ліпеня 2009 года.
29.09.2009 У Шчучыне сход не дазволілі
Намеснік старшыні райвыканкама тлумачыць забарону тым, што пададзеныя ў заяве звесткі не адпавядаюць заканадаўству.
29.09.2009 Мастоўскія ўлады супраць
Улады Мастоўскага раёна трэці раз запар забаранілі правядзенне схода па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум, які павінен адбыцца 14 лістапада ў Менску.
28.09.2009 У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў
Правядзенне ўсіх 52 пікетаў супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну забаранілі брэсцкім актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў мясцовыя ўлады. Акцыі планавалася правесці 30 верасня.
22.09.2009 Удзельніцы міжнароднай журналісцкай місіі адмовілі ў беларускай візе
«Адной з удзельніц нашай місіі не далі беларускай візы — гэта факт, які варта ўлічваць», — з такога паведамлення распачалася раніцай 22 верасня сустрэча дэлегатаў міжнароднай журналісцкай місіі з рэдактарамі недзяржаўных беларускіх СМІ.
22.09.2009 Віцебскія партыйцы пратэстуюць супраць пастановы гарвыканкаму
Старшыня абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру. Ён патрабуе апратэставаць рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца рэглямэнтацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў.










