Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
18.12.2009 Баранавіцкія праваабаронцы паскардзіліся ў пракуратуру
У Баранавічах заяўнікі пікету, прымеркаванага да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, накіравалі скаргу ў пракуратуру на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які ў вызначаны законам тэрмін не даў адказу прадстаўнікам дэмакратычнага руху.
10.12.2009 Святкаваньне Дня правоў чалавека ў Беларусі фактычна пад забаронай
На Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы.
09.12.2009 У Гародні пікет не дазволілі
9 cьнежня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, які ў вызначаны заканадаўствам тэрмін так і не дачакаўся афіцыйнага адказу на сваю заяўку пра правядзення пікету, прысвечанага чарговай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, асабіста звярнуўся ў Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
09.12.2009 Пікеты: забараніць нельга дазволіць
Беларускія ўлады добра ўсьвядомілі, дзе неабходна ставіць коску ў гэтым сказе, але, паўсюдна і заўсёды адмаюляючы ў правядзеньні пікетаў, ці маюць яны рацыю?
08.12.2009 Чаму ўлады баяцца пікетаў на гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека?
Каля дзесяці адмоваў ў правядзеньні пікетаў, прысьвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека атрымалі гэтымі днямі беларускія праваабаронцы.
07.12.2009 Гомельскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета 10 снежня
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка і член Партыі БНФ Анатоль Паплаўны падавалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета да Дня правоў чалавека, што адзначаецца 10-га снежня. Сёння актывісты атрымалі адказ на сваю заяўку, распавёў Рацыі Леанід Судаленка:
04.12.2009 У пікетаванні бярозаўскім актывістам адмовілі незаконна
Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 13 снежня актывістам Тамары Шчапёткінай і Сяргею Русецкаму.
03.12.2009 Ужо 2 месяцы шукаюць вынікі праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў
Вынікі праведзенай ГУУС Мінгарвыканкама праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў супрацоўнікамі правахоўных органаў не могуць знайсці ўжо амаль два месяцы
25.11.2009 Улады дазволілі адзначыць Слуцкі збройны чын, але з пэўнымі ўмовамі
Арганізатары мусяць скласці дамовы з камунальнікамі, міліцыяй і лякарняй і аплаціць іх паслугі.
20.11.2009 Салігорскі выканкам не дазволіў сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
Запланаваная на сёння, 20 лістапада, сустрэча чытачоў з Уладзімірам Арловым пад пагрозай зрыва. Салігорскія ідэолагі вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменніка будзе несці палітычную афарбоўку.
19.11.2009 Пенсіянер абскарджвае забарону пікета супраць абыякавасці чыноўнікаў
73-гадовы пенсіянер Павел Казлоў абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які палічыў правамерным забарону гарвыканкамам пікета "супраць абыякавасці чыноўнікаў да зваротаў грамадзян". Ён накіраваў скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, паведамляе БелаПАН.
06.11.2009 Пургурыдэса не пусцілі ў Беларусь
Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней — пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
03.11.2009 У Гомелі сарвалі вечарыну “На Дзяды”
2 лістапада ў Гомелі была сарваная вечарына “На дзяды”. Зь ініцыятывы гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны яна мелася адбыцца ў абласным доме творчасьці на праспэкце Кастрычніка.
29.10.2009 З'езд БХД дазволены
Дырэкцыя Палаца культуры Менскага трактарнага завода пагадзілася прыняць устаноўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Падпісанне дамовы адбудзецца сёння а 15-й, а сам партыйны форум распачнецца у суботу а 10-й гадзіне раніцы.
28.10.2009 Чарговыя адпіскі з МУС
Зьбітыя падчас верасьнёўскіх акцыяў моладзевыя актывісты атрымалі адказы з Галоўнага упраўленьня ўласнай бясьпекі МУС.










