Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
17.05.2010 Барысаўскія правабаронцы звярнуліся са скаргай у аблвыканкам
Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч накіравалі старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту скаргу, у якой просяць прызнаць рашэньне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту “Аб вызначэньні месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў” незаконным і абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт вызначыць месцамі правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцоўкі, якія характарызуюцца масавасьцю наведваньня і публічнасьцю, з мэтай магчымасьці інфармаваньня грамадзянаў аб існуючых праблемах у выпадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
17.05.2010 Суды над удзельнікамі гей-прайду
У Менску 17 траўня пройдуць суды над удзельнікамі несанкцыянаванага гей-шэсьця, якое адбылося ў суботу на вуліцы Сурганава. Затрыманыя ўдзельнікі шэсьця былі дастаўленыя спачатку ў Першамайскі РУУС, а далей у турму на Акрэсьціна.
13.05.2010 Швэдзкіх пісьменьнікаў пускаюць не ўва ўсе беларускія гарады
Вечарынай у студэнцкім тэатры Беларускай акадэміі мастацтва распачынаюцца 13 траўня швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні. Апрача Менску, іх праграма сягае яшчэ Салігорску і Пінску. Але ня ўсюды, дзе хацелі, арганізатары знайшлі паразуменьне з уладамі.
28.04.2010 Брэсцкі гарвыканкам забараніў апазіцыі правесці 1 мая дэманстрацыю
Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку гарадскіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" на правядзенне 1 мая дэманстрацыі.
20.04.2010 Перадвыбарчую сустрэчу з удзелам Мілінкевіча не дазволілі
Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірына Сенчанкава не задаволіла заяву з просьбай дазволіць правесьці сустрэчу з выбарцамі.
19.04.2010 Міліцыя затрымала за "Чарнобыльскі шлях 2010"
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў "Маладога Фронту Сяржука Шыманскага і Ўладзімера Яроменку за раздачу газэтаў "Чарнобыльскі шлях 2010". У выданьні заклікалася прыняць удзел у акцыі, прысьвечанай гадавіне аварыі на ЧАЭС.
19.04.2010 Вользе Карач перешкаджаюць на выбарах
Кандыдат у дэпутаты Віцебскага обласного і гарадзкога Саветаў, кіраўнік грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач атрымала папярэджаньні ад адпаведных акруговай і тэрытарыяльнай камісіяў.
29.03.2010 У Ельску забаранілі сход ліквідатараў
Ельскі райвыканкам ня даў дазволу ліквідатару, інваліду другой групы Васілю Сіліверсту на правядзеньне 27 сакавіка сходу удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прапанова на такі сход была запісана ў кнізе заўваг і прапановаў райвыканкаму.
24.03.2010 Міліцыя папярэджвае перад Днём Волі
Сёньня раніцай супрацоўнік Савецкага РАУС Гомелю наведаў кватэру мясцовага правабаронцы Анатоля Паплаўнага, але гаспадара кватэры дома не было. Тады міліцыянт запытаўся ў жонкі, ці не паехаў той у Менск. Пачуўшы ў адказ, што яшчэ не паехаў, супрацоўнік міліцыі папрасіў перадаць, каб праваабаронца заставаўся дома.
19.03.2010 Улады накіравалі Дзень Волі на Бангалор
Мінгарвыканкам даў згоду на святкаванне Дня Волі, але змяніў сцэнар акцыі.
19.03.2010 Лябедзька: З'езд усё роўна адбудзецца
Аб'яднаная Грамадзянская Партыя збіраецца правесці чарговы XIII З’езд у адным з памяшканняў Мінска. Аднак усе ўстановы, куды звярталіся аткывісты АГП, адмаўляюць ім у арэндзе памяшкання.
17.03.2010 Аб'яднаная грамадзянская партыя мяркуе правесці з'езд 21 сакавіка ў ДК МТЗ
Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) мяркуе правесці чарговы 13-ы з'езд 21 сакавіка ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
17.03.2010 Пяць зваротаў у ААН з Берасця
Пяцёра грамадзян Берасця абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону пікета ў горадзе супраць раўнадушша чыноўнікаў да зваротаў грамадзян. Індывідуальныя звароты ў Камітэт накіравалі заяўнік дадзенага пікету Павел Казлоў, а таксама берасцейцы, якія збіраліся стаць ўдзельнікамі мерапрыемства, Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк.
17.03.2010 Адменена вечарына «Беларускага кнігазбору»
Адменена святочная імпрэза «Збіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору». Яна павінна была адбыцца сёння ў мінскім Палацы мастацтва.
15.03.2010 З’езд АГП можа не адбыцца
Чарговы 13‑ы з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), які плануецца правесці 21 сакавіка, можа не адбыцца. Пра гэта паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.










