Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
27.08.2010 У Вялейцы міліцыянеры спрабавалі сарваць сустрэчу з Раманчуком
26 жніўня ў прыватным памяшканьні адбылася сустрэча з намесьнікам старшыні партыі АГП Яраславам Раманчуком, які зьбіраецца балатавацца на пасаду Прэзідэнта РБ і старшынём партыі Анатолем Лябедзькам. На сустрэчы прысутнічала больш 30 чалавек. Спадар Раманчук прэзентаваў сваю праграму "Мільён працоўных месцаў для Беларусі".
19.08.2010 Гомель: актывістаў будуць судзіць за свавольства
18 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў быў выкліканы ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, дзе ў дачыненні яго старшы інспектар аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Уладзіслаў Шукель склаў адміністрацыйны пратакол за самаўпраўства.
17.08.2010 Магілёўскі гарвыканкам забараніў тры сацыяльныя пікеты
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў актывістам створанай Партыі свабоды й прагрэсу правесьці тры пікеты. Партыйцы зьбіраліся выставіць іх у трох спальных раёнах, каб сабраць подпісы жыхароў пад зваротам да ўлады, каб тая пачала вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы.
13.08.2010 Дзень салідарнасьці не дазводілі, але акцыя мусіць адбыцца
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне вулічнай акцыі на 16 жніўня. Адказ прыйшоў аднаму з заяўнікаў мерапрыемства Паўлу Юхневічу. У адказе гаворыцца, што заяўка была пададзена не належным чынам.
12.08.2010 На Магілёўшчыне забаранілі ўсе пікеты руху “Гавары праўду”
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад» Уладзімера Някляева дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход.
11.08.2010 У правядзеньні пікету прафсаюзу адмоўлена
Салігорскі райвыканкам забараніў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу (БНП) правядзенне 14 жніўня пікету супраць парушэння правоў сябраў прафсаюза.
26.07.2010 Міліцыя спыніла акцыю пратэсту ў Магілёве
24 ліпеня ў Магілёве меў адбыцца мітынг "За свабоднае разьвіцьцё інтэрнэту". Група жыхароў зьбіралася пратэставаць супраць указу прэзыдэнта № 60 "Аб выкарыстаньні інтэрнэту", які набыў моц 1 ліпеня.
23.07.2010 "Праваму альянсу" не дазволілі пікет каля расейскай амбасады
Менгарвыканкам забараніў актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Правы альянс" правесьці пікет каля расейкай амбасады 27 ліпеня, у дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
23.07.2010 У Віцебску забаранілі імпрэзу да 27-га ліпеня
Абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову ў адказ на заяву пра правядзеньне сьвяточнага сходу да Дня абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
13.07.2010 «Бой падушкамі» забаронены
Мінгарвыканкам адмовіў зарэгістраванай МГА «Гісторыка» ў правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да 600-годдзя Грундвальдскай бітвы. Нягледзячы на забарону, моладзь ад святкавання юбілея перамогі войскаў ВКЛ над тэўтонамі адмаўляцца не збіраецца.
12.07.2010 Мінскія ўлады не дазволілі правесці антыкарупцыйны пікет
Мінгарвыканкам адмовіў "Праваму Альянсу" ў правядзенні 12 ліпеня на плошчы Бангалор пікета супраць карупцыі ў судовай сістэме Беларусі. Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Юрый Карэтнікаў.
24.06.2010 Акцыю супраць 60-га ўказу жорстка разагналі
На плошчы Свабоды ў Менску прайшла акцыя супраць прэзыдэнцкага ўказу № 60. Яе ініцыявалі актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху.
23.06.2010 Магілёў: Сацыяльнаму форуму адмовілі ў арэндзе памяшканьня
Арганізатарам чацьвёртага сацыяльнага форуму адмовілі ў арэндзе памяшканьня. Форум меўся адбыцца блізу Магілёва ў гасьцінічным комплексе "Родник".
27.05.2010 Гомельскім праваабаронцам не дазволілі акцыю з нагоды Міжнароднага дню абароны дзяцей
У Гомелі праваабаронцы Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны атрымалі адмовы ў правядзеньні мірнага сходу, прысьвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Па меркаваньні гарадзкіх службоўцаў, грамадзкія актывісты не аплацілі паслугі міліцыі, мэдыцыны й санслужбаў.
17.05.2010 Міжнародная Амністыя заклікае беларускія ўлады паважаць правы ЛГБТ-меньшасьцяў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла заяву адносна забароны акцыі ЛГБТ супольнасьці ў Менску 15 траўня 2010 году. “Amnesty International выказвае шкадаваньне з прычыны рашэньня Менскага гарадзкога выканаўсага камітэту забараніць акцыю Slavic Pride 15 траўня.










