Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

01.03.2011 Улады Наваполацка выдалі тры забароны на правядзенне пікетаў

Пікет, заяўлены Незалежным прафсаюзам работнікаў ААТ «Нафтан», улады Наваполацка не дазволілі з прычыны ... карантыну.

17.02.2011 У Менгарвыканкам падалі заяўку на акцыю 25 сакавіка

Арганізатары акцыі на Дзень Волі падалі заяву ў Менгарвыканкам аб правядзенні мітынга і шэсця ў Мінску 25 сакавіка. Вызначана, што галоўнымі лозунгамі сёлетняга мерапрыемства будуць патрабаванні вызвалення палітычных зняволеных і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

14.02.2011 КДБ папярэдзіла івацэвіцкіх актывістаў

Супрацоўнікі КДБ на Берасьцейшчыне папярэдзілі івацэвіцкіх актывістаў Вячаслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску

Плошча Бангалор – больш не месца для акцый апазіцыі?

04.02.2011 Плошча Бангалор – больш не месца для акцый апазіцыі?

Мінгарвыканкам не дазволіў партыі левых “Справядлівы свет” пікет у абарону правоў чалавека, якія планавалася правесці 5 лютага ў месцы, вылучаным самімі ўладамі для падобных мэтаў. На думку чыноўнікаў, пікет “будзе ствараць перашкоды для транспартнага руху” па трох прылягаючых да плошчы Бангалор вуліцах.

Сясцёр Пашко пракуратура папярэдзіла і за Плошчу, і за ўдзел у БХД

26.01.2011 Сясцёр Пашко пракуратура папярэдзіла і за Плошчу, і за ўдзел у БХД

Юля і Кацярына Пашко з Брэста 25 студзеня атрымалі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчэньні парушэньня заканадаўства, падпісанае саветнікам юстыцыі Аляксандрам Точкам. Падставамі для папярэджаньня стала нібыта актыўная дзейнасьць у Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Пракуратура афіцыйна папярэджвае сясцёр Пашко

24.01.2011 Пракуратура афіцыйна папярэджвае сясцёр Пашко

Сёстры Юля і Кацярына Пашко 24 студзеня атрымалі позвы ў Пракуратуру Брэсцкай вобласьці для “ўручэньня афіцыйнага папярэджаньня”. Яны мяркуюць, што папярэджаньне можа быць звязанае з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.

КДБ папярэдзіла магілёўскага Зміцера Салаўёва за ўскладаньне кветак

12.01.2011 КДБ папярэдзіла магілёўскага Зміцера Салаўёва за ўскладаньне кветак

Намесьнік магілёўскай гарадской суполкі партыі БНФ Зміцер Салаўёў сёньня атрымаў папярэджаньне ў абласным упраўленьні КДБ. Папярэджаньне актывісту вынесенае за неаднаразовыя спробы ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такімі мерапрыемствамі супрацоўнік КДБ палічыў ўскладаньні кветак 25 сакавіка і 26 сакавіка мінулага году да памятных знакаў у Магілёве.

04.01.2011 КДБ супраць прэсавай канфэрэнцыі Рымашэўскага

Былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.

У бальніцы хуткай дапамогі - вялікая колькасць пацярпелых

19.12.2010 У бальніцы хуткай дапамогі - вялікая колькасць пацярпелых

Па інфармацыі ПЦ "Вясна", у бальніцу хуткай дапамогі паступіла вялікая колькасць пацярпелых з рознага роду траўмамі, атрыманымі пры разгоне дэмантрацыі. Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў нейра-хірургічнай рэанімацыі з чэрапна-мазгавой траўмай.

Напад на калону Някляева (відэа)

19.12.2010 Напад на калону Някляева (відэа)

Каля Нямігі, 42, дзе збіралася калона прыхільнікаў Някляева, людзі ў масках, што пад’ехалі на аўтоусах - імгненна і жорстка паклала ў сьнег каля сотні чалавек, там жа быў моцна зьбіты сам Някляеў. Разбітая ўся гукаўзмацняльная апаратура, камеры у журналістаў. Людзей закідвалі шумавымі і светлавымі гранатамі. Сілавікі зьніклі на аўтобусах

19.12.2010 У Слоніме пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу ў Мінску

Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчэнні парушэння законнасці" атрымаў у суботу з Слонімскай раённай пракуратуры рэгіянальны каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Слонімскім раёне Іван Бедка.

Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

13.12.2010 Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бёрну Энгесланду.

Гомель: Гарадскія ўлады не дазволілі пікет праваабаронцаў супраць датэрміновага галасавання

07.12.2010 Гомель: Гарадскія ўлады не дазволілі пікет праваабаронцаў супраць датэрміновага галасавання

У канцы лістапада гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны накіравалі заяўку на правядзенне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, пікета. На мэце правядзення масавага мерапрыемства ставілася інфармаванне жыхароў горада аб праве не ісці на датэрміновае галасаванне.

25.11.2010 500 заявак на правядзеньне масавых акцый падалі ў Менгарвыканкам актывісты кампаніі «Грамадзянін»

Вось некаторыя з заявак: сход аматараў гульні «Камень, нажніцы, папера», сход тых, хто хоча апраўдаць Кашчэя Бесьсьмяротнага, сход аматараў пастаяць на галовах і гэтак далей.

25.11.2010 Хамайду адпусьцілі, але зьнялі на відэа

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, затрыманага за заклік байкатаваць выбары, выпусьцілі з Чыгуначнага РАУС, ня склаўшы аніякіх пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства