Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
19.04.2011 Забарона пікетаў абскарджваецца ў судзе
Актывісты дэмруху мелі намер з 25 па 27 сакавіка правесці тры пікеты. Мэтамі гэтых пікетаў было патрабаванне вызвалення экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама спынення крымінальнага пераследу ўсіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў.
18.04.2011 Заяўку на пікет падалі без надзеі на дазвол
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў падаў заяву ў мясцовы райвыканкам на правядзенне 1 мая пікету.
18.04.2011 Пікет на гадавіну Чарнобыльскай аварыі ў Бабруйску не дазволілі
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў: "Нам адмовілі па той прычыне, што быццам бы заяўнікі пікета належаць да незарэгістраваных арганізацый. Але гэта няпраўда! Зараз збіраем дакументы, а потым пойдзем у гарвыканкам, каб разабрацца з незразумелай для нас сітуацыяй".
18.04.2011 У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены
Грамадскія актывісты планавалі не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на АЭС у Фукусіме, а найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.
14.04.2011 Рымашэўскі супраць “нашага прэзідэнта” і “стабільнасці”
Старшыня Салігорскага выканкаму Аляксандар Рымашэўскі забараніў правядзенне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасць” і “За нашага Прэзідэнта”. Таксама быў забаронены пікет супраць забароны пікетаў.
12.04.2011 Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле
Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Уладзіміра Навітанюка 12 красавіка разгледзеў касацыйную скаргу Максіма Анцыповіча, які быў пакараны штрафам за ўдзел у неснкцыянаваным пікеце ў Магілёве яшчэ 16 студзеня.
01.04.2011 Пікет супраць забароны пікетаў запланаваны ў Салігорску
Заяўкі на шэраг пікетаў былі пададзены ў Салігорску дэмакратычным актывістам і прадпрымальнікам Уладзімірам Шылам. Правядзенне усіх пікетаў запланавана ў афіцыйна адведзеным мясцовымі ўладамі для гэта месцы – на стадыёне “Будаўнік”.
25.03.2011 Салігорскіх актывістаў з ранку папярэджваюць наконт акцыі ў Дзень Волі
Супрацоўнікі міліцыі не абыйшлі ўвагай маладафронтаўца Андрэя Тычыну, грамадскага актывіста Аляксея Валабуева, прадпрымальніка і грамадскага актывіста Уладзіміру Шылу.
24.03.2011 Анджэю Пачобуту забаранілі выезд з Беларусі
Пра гэта журналіст даведаўся, калі паспрабаваў трапіць на канферэнцыю «Як дэмакратызаваць Беларусь?», якая прайшла сёння ў Варшаве.
23.03.2011 Выклікалі – атрымайце
У Магілёве ўсім заяўнікам на правядзенне пікетаў 25 сакавіка супрацоўнікі РАУС Ленінскага раёна ўчора ўручылі позвы на допыт у якасці сведак. Дэмакратычныя актывісты павінны былі 23 сакавіка з'явіцца да часова выканаўцы абавязкаў намесніка начальніка Аддзела аховы правапарадку РАУС Ленінскага раёна маёра А.А. Цецерукова. Замест паказанняў "сведкі" пакінулі міліцыянтам скаргу ў кнізе заўвагаў.
23.03.2011 Праваабаронцу Пуціцкага запалохваюць перад 25 сакавіка
Рэчыцкага прааабаронцу і грамадскага дзеяча Валерыя Пуціцкага 22 сакавіка пісьмова папярэдзілі аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
22.03.2011 Магілёў: Пікеты апазыцыі забароненыя
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў групе грамадзян правесьці тры пікеты за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
18.03.2011 Дзень Волі забараняюць
Сёння заяўнікі традыцыйнай акцыі на 25 Сакавіка мелі сустрэчу ў гарвыканкаме. Мінскія ўлады павінны былі даць
15.03.2011 Форуму грамадзянскай супольнасьці адмовілі ў памяшканьні для канфэрэнцыі
Нацыянальнай плятформе Форуму грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства" (ФГС УП) не далі месца, каб правесьці канфэрэнцыю "Роля і месца грамадзянскай супольнасьці ў стратэгіі будучыні".
10.03.2011 Магілёўскі аблсуд пакінуў у сіле прысуды за пікет салідарнасці
10 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Каралёў разглядаў скаргу Валянціна Лабачова, Сяргей Нягаціна і Наталлі Шкадун, якія раней былі пакараныя за пікет салідарнасці з палітвязнямі 16 студзеня. Яшчэ адна скарга – ад Максіма Анцыповіча – будзе разгледжаная пазней.










