Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.07.2011 Міністр Дэвід Лідынгтан: Вялікабрытанія працягне барацьбу за захаваньне правоў чалавека ў Беларусі
На сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан зрабіў заяву: "Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасьці за захаваньне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі".
29.06.2011 Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Рыжова дапыталі
14-15 чэрвеня на некаторых сайтах зьявіўся заклік за подпісам былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сяргея Рыжова з прапановай пачаць з 3 ліпеня агульнанацыянальную забастоўку.
27.06.2011 Магілёў: удзельнікаў маўклівых акцыяў папярэджваюць
Удзельнікаў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Магілёве папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
27.06.2011 Папярэджаньні за «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі» ў Берасьці
Берасьцейская абласная пракуратура зацікавілася арганізатарамі маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці.
24.06.2011 Заява Міжнароднай назіральнай місіі з нагоды падзеяў 22 чэрвеня
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала заяву ў сувязі зь непрапарцыйнымі дзеяньнямі ўладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі 22 чэрвеня і журналістаў, якія асьвятлялі дадзеную падзею.
20.06.2011 Салігорская міліцыя папярэджвае
Жыхар Салігорска Міхаіл Салдаценкаў на сваёй старонцы "ВКонтакте" напісаў “Доллар, бензин, революция”. Праз некалькі дзён маладога чалавека ўжо шукала міліцыя для дачы тлумачэньняў.
16.06.2011 Мінгарвыканкам назаўжды забараніў людзям збірацца ў цэнтры сталіцы
Кіраўнік гарвыканкаму Мікалай Ладуцька ўхваліў гэтае рашэнне яшчэ 2 чэрвеня.
15.06.2011 Генпракуратура папярэділа інтэрнэт-агітатараў
Генэральная пракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне актывістам аднаго з грамадзкіх аб’яднаньняў, якія праз інтэрнэт заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.
13.06.2011 На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў
Яны пратэставалі супраць новых парадкаў на мытні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, быў ужыты слёзацечны газ, ёсць затрыманыя.
09.06.2011 У Гомелі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» сабрала на плошчы больш за сотню чалавек (фота)
Маладзёвая акцыя пратэсту адбылася ўвечары на цэнтральнай плошчы Гомеля. На заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая створана на сайце «Вконтакте» адгукнуліся больш за сто чалавек, якія прыйшлі на галоўную ў Гомелі плошчу Леніна.
01.06.2011 Забаранілі прэзэнтацыю кнігі Уладзімера Мацкевіча
31 траўня а 18-й гадзіне ў фальварку «Добрыя мысьлі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Мацкевіча «Ня думайце пра рыжага і сьляпога качканоса».
28.05.2011 Семінар па турмах -- за кратамі. Масавыя затрыманні праваабаронцаў у Мінску (абноўлена)
Беларусаў Алега Гулака, Аляксандра Саснова, Людмілу Ісакаву, расіянку Вольгу Саламатаву, украінцаў Алега Мартыненку, Алу Благую і Вадзіма Піваварава некалькі гадзін трымалі ў Савецкім РУУС. Зараз усе на свабодзе, але з папярэджанямі.
28.05.2011 Амап палюе на роварыстых
Чарговая акцыя ініцыятывы “Крытычная маса” была жорстка разагнаная ў Менску вечарам 27 траўня. Прыкладна каля сямідзесяці ўдзельнікаў на роварах арганізавалі веламарш у цэнтры горада. Іх спынілі супрацоўнікі ДАІ каля пад’езду да плошчы Перамогі. На вуліцы Кісялёва амапаўцам удалося затрымаць 8 чалавек і суправадзіць ў спецыяльна падагнаны аўтобус. Ровары былі пакінутыяя проста на тратуары.
25.05.2011 Міліцыя спыніла пратэсты кіроўцаў супраць цэнаў на бэнзін
З-за прэвэнтыўнага затрыманьня арганізатара акцыі "Стоп-бэнзін" Арцёма Шаркова, які быў дастаўлены на гутарку ў апорны пункт Фрунзенскага РУУС, акцыя супраць чарговага падвышэньня коштаў на паліва адбылася ня ў поўным фармаце.
20.05.2011 Не аплаціў паслуг дзяржустаноў – не можаш пікетаваць супраць збяднення
Бярозаўскія грамадскія актывісткі Галіна Кавалевіч і Таццяна Аліхвер атрымалі адмову на заяву аб правядзенні пікета, скіраванага супраць збяднення. Адкуль у заяўніц пенсійнага ўзросту сродкі, каб заплаціць службам, якія нібыта будуць абслугоўваць пікет?










