Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
17.08.2011 Пікет у Берасьці забаранілі
Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам у правядзеньні пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Грамадзкая акцыі плянавалася на 22 жніўня на стадыёне "Лякаматыў" — адзіным у абласным цэнтры месцы, якое мясцовая ўлада вызначыла для грамадзкіх публічных мерапрыемстваў.
16.08.2011 Гарвыканкам Бярозаўкі адмовіў у правядзенні пікету ў падтрымку палітзняволеных
Чыноўнікі з Бярозаўскага гарадскога камітэту Лідскага раёну адмовілі грамадскім актывістам Сяргею Трафімчыку, Юрыю Дзяшуку і В. Ашурку ў правядзенні пікету ў падтрымку палітычных зняволеных.
12.08.2011 Баранавіцкія пікетоўшчыкі сутыкаюцца з бюракратыяй
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша сутыкнуўся з непаразуменьнем некаторых службаў, зь якімі плянуе заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага, які мае адбыцца 22 жніўня.
10.08.2011 На Віцебшчыне забараняюць пікеты за вызваленьне палітвязьняў
Адмовы з выканкамаў ідуць адна за адной: апошнюю атрымаў аршанскі актывіст Яўген Анішчанка. Колькі дзён таму акцыі ў падтрымку палітвязьняў былі забаронены ў Віцебску і Наваполацку.
08.08.2011 У Беларусі можа быць уведзена пакаранне за «бяздзеянне»
Замест дзеючага Закона “Аб масавых мерапрыемствах” беларускі ўрад прапануе прыняць больш жорсткі дакумент.
03.08.2011 Беларусь павінна адмовіцца ад драконаўскіх законапраектаў, якія забараняюць “маўклівыя пратэсты”
Заява Amnesty International ад 1 жніўня 2011 г.
02.08.2011 Каб забараніць пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда, наваполацкія ўлады змянілі рашэнне пра масавыя мерапрыемствы
Да такой высновы прыводзіць адказ гарадскіх чыноўнікаў пікетоўцам. Відавочна, што прычыны, указаныя намеснікам старшыні гарвыканкама Дурновым, штучна створаныя мясцовымі чыноўнікамі. Пікет у падтрымку маладога палітвязня, які адбывае пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі № 10, павінен быў адбыцца ўвечары 2 жніўня.
01.08.2011 У Мазыры не дазваляюць пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда ў шматлюдным месцы
Гарадскія ўлады накіроўваюць грамадскіх актывістаў, якія падавалі зяўку на пікет, на аддаленыя стадыёны, дзе даўно ўжо не праводзяцца не толькі іншыя масавыя мерапрыемствы, але і спартыўныя.
01.08.2011 У Баранавічах не дазволілі пікет у падтрымку палітвязня Ліхавіда
Нібыта была няправільна складзена заява арганізатара акцыі.
01.08.2011 Прадстаўнік АБСЭ: зьмены ў закон супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект, які сярод іншага прапануе караць за несанкцыянаванае масавае “загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне”.
29.07.2011 Урад прапаноўвае змяніць закон аб масавых мерапрыемствах
Закон аб масавых мерапрыемствах у Беларусі можа быць дапоўнены пунктам аб адказнасці за несанкцыянаванае "бяздзеянне" ў грамадскім месцы. Гэта вынікае з тэксту законапраекта аб унясенні зменаў і дапаўненняў у закон "Аб масавых мерапрыемствах", які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
27.07.2011 Акцыі “маўклівага пратэсту” на рынках прайшлі без затрыманьняў
Акцыі “маўклівага пратэсту” 27 ліпеня прайшлі на цэнтральных рынках беларускіх гарадоў. На дадзены момант праваабаронцам не паступіла ніводнага сігнала пра затрыманьні сярод удзельнікаў альбо журналістаў.
26.07.2011 У Мінску адмянілі велапрабег, да якога мелі далучыцца ўдзельнікі маўклівых пратэстаў
У Мінску адмянілі экалагічны велапрабег, што павінен быў адбыцца 26 ліпеня і завершыцца святам энергазберажэння ў парку імя Горкага.
26.07.2011 Актывісту з Баранавіч Рыгору Грыку забаранілі правядзенне пікету
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Рыгору Грыку праводзіць пікет 30 ліпеня 2011 года.
12.07.2011 Напярэдадні “маўклівай акцыі” міліцыя папераджае актывістаў
Такі папераджальны званок сёння атрымаў Максім Кавалёў з Магілёву.










