Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
01.09.2011 Член Савета пры Прэзідэнце РФ аб'яўлены ў Беларусі персонай нон-грата
27 жніўня пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы Юрыю Джыбладзе, члену Савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, прэзідэнту Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, беларускія памежнікі паведамілі аб тым, што яму «забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь".
01.09.2011 Калектыўная скарга ў ААН на Гомельскі гарвыканкам
Актывісты незалежнага прафсаюза РЭП паскардзіліся на Гомельскі гарвыканкам у ААН. Праваабаронцы перакананыя, што гарадскія ўлады шматразова парушылі права грамадзянаў на свабоду сходаў, неабгрунтавана адмаўляючы ў правядзенні мірных мітынгаў у паўмільённым абласным цэнтры.
31.08.2011 Барысаўская міліцыя забараніла абдымацца на вуліцах
Мясцовых маладзёнаў, якія ладзілі флэшмоб “Абдыму бясплатна”, папярэдзілі пра недапушчальнасць такіх акцыяў.
30.08.2011 Ізноў забаранілі пікет у падтрымку Ліхавіда. Цяпер у Глыбокім
Афіцыйная прычына адмовы — добраўпарадкаваньне тэрыторыі каля Дома культуры, якое будзе праводзіцца ў суботу 3 верасьня.
26.08.2011 У Мазыры забаранілі мітынг у памяць аб габрэях, якія загінулі ў час вайны
Прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) ураджэнец Мазыра Якаў Гутман паведаміў, што Мазырскі гарвыканкам не дазволіў правесці мітынг у памяць аб габрэях, якія здзейснілі самаспаленне падчас нацысцкай акупацыі горада.
26.08.2011 Баранавічы: гарвыканкам нарэшце акрэсліў у старым парку месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў
24 жніўня 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам нарэшце дакладна вызначыў месца у старым парку горада для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Гэта адбылося пасьля таго як грамадскія актывісты (Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык, Вячаслаў Болбат) даслалі калектыўны зварот на перагляд рашэньня выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года, якое недакладна вызначала месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
25.08.2011 Пікет у Сьвіслачы ў падтрымку Алеся Бяляцкага таксама не дазволены
Заяўка на пікет у падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага ў раённым цэнтры Сьвіслач, якую падавалі ведамыя мясцовыя грамадска-палітычныя актывісты Віктар Дзесяцік і Юры Глебік, таксама не задаволеная мясцовымі ўладамі.
25.08.2011 У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку Бяляцкага
Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікету 24 жніўня у абарону Алеся Бяляцкага і іншых зняволеных. Пікет праваабаронцы замаўлялі ў дазволеным уладамі месцы.
24.08.2011 Віцебская міліцыя палічыла ахову апазіцыйнага мітынга немэтазгоднай
Хрыстафор Жэляпаў не пакідае надзеі правесці мітынг у падтрымку асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Аднак чарговы раз ён атрымаў забарону на правядзенне масавага мерапрыемства.
22.08.2011 У Астраўцы забаранілі пікет супраць пабудовы АЭС
Раённы выканаўчы камітэт горада Астравец адмовіў у правядзенні пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
22.08.2011 Баранавіцкі гарвыканкам не можа ўказаць дакладнае месца правядзення масавых мерапрыемстваў
Баранавіцкі гарвыканкам не можа пакуль указаць дакладнае месца правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта стала вядома пасля таго, як выканкам забараніў правядзенне трох пікетаў, хоць заяўнікі правільна ўказвалі на стары парк, як гэта вызначана рашэннем выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года.
22.08.2011 У Магілёве таксама не дазволілі правядзенне пікета ў падтымку Алеся Бяляцкага
Заяўнікі Барыс Бухель і Аляксей Колчын атрымалі адказ з Магілёўскага гарвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетавання 22 жніўня. Праваабаронцы хацелі правесці пікет з патрабаваннем вызвалення свайго калегі Алеся Бяляцкага ў цэнтры гораду.
22.08.2011 Чарговы пікет у падтрымку Бяляцкага забараняюць
Кобрынскія ўлады не дазволілі правесці пікет у горадзе Кобрыне ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
19.08.2011 Улады Віцебску забаранілі праваабаронцам зладзіць пікет
Праваабаронца Леанід Сьвецік, які падаваў заяўку на правядзеньне пікету ў Віцебску, атрымаў адмоўны адказ ад Адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Пікет плянавалася зладзіць 22 жніўня ў месцы, афіцыйна прызначаным уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, - у Парку культуры і адпачынку Чыгуначнікаў.
17.08.2011 У Мазыры забаранілі правядзенне любых пікетаў у патрымку палітвязняў
Мазырскі райвыканкакм адмовіў усім заяўнікам у правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных у Беларусі. Гэта стала вядома 17 жніўня, хаця адказ быў адпраўлены па пошце яшчэ 12 жніўня.










