Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.10.2011 Брэсцкай філіі Свабоднага прафсаюзу не дазволілі правесці пікет
Гарвыканкам патрабуе аплаты нявыкананых паслуг.
04.10.2011 Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру
Бліжэй да вечару 4 кастрычніка Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі АГП, паведаміў, што яму патэлефанавалі з гарадзенскай пракуратуры. Пракурор Караваеў прапанаваў лідэру мясцовага АГП з’явіцца ў пракуратуру для азнаямлення з папярэджаннем аб адказнасці за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.
04.10.2011 Бабруйскія ідэолагі агучылі спіс “табу”
На адной з апошніх планёрак у гарвыканкаме ідэолагам прадпрыемстваў і ўстаноў Бабруйска былі дадзеныя ўстаноўкі наконт таго, на якія тэмы “папярэдзіць падначаленых”. Адна з галоўных прычын галаўнога болю мясцовых кіраўнікоў – надыходзячы Народны сход.
04.10.2011 Гарадзенская міліцыя папярэджвае ініцыятараў Народнага сходу
Намеснік старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі “Справядлівы свет” Павел Станеўскі сёння, 4 кастрычніка, быў выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Маёр Салаўёў папярэдзіў партыйнага актывіста пра адміністратыўную адказнасць за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.
04.10.2011 Чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкаму запрасілі на мясцовы сход
Ініцыятары сходу нагадваюць гарадскім уладам, што, у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, парадак і правядзенне масавых мерапрыемстваў не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.
04.10.2011 Гарадзенскія ўлады імкнуцца сарваць правядзенне Народнага сходу
Напярэдадні 8-га кастрычніка, дня, на які прызначаны Народны сход, уладныя структуры асабліва актыўна праводзяць “прафілактычныя мерапрыемствы” па запалохванні грамадcка актыўнай часткі насельніцтва. Пад псіхалагічны ціск падпалі многія актывісты.
04.10.2011 Гомельскіх арганізатараў Народнага сходу папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння закона аб масавых мерапрыемствах
Андрэя Цянюту адпусцілі з РАУСа з папярэджаннем. Маёр Аляксандр Кошман паведаміў яму, што такое ж папярэджанне будзе вынесена іншым сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі. У прыватнасці, гаворка ішла пра старшыню абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова.
04.10.2011 Слонімскія ўлады спахапіліся пасля суду
Грамадскі актывіст Іван Бедка звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на адмову мясцовых чыноўнікаў. І, вядома ж, рашэнне суда было прынята не на карысць заяўніка. Аднак...
04.10.2011 У Гомелі ізноў затрыманы маладафронтавец Цянюта
4 кастрычніка каля 11:00 ў Гомелі быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Каля бібліятэкі імя Леніна па плошчы Перамогі да яго падыйшлі супрацоўнікі АМАПу, папрасілі паказаць мабільны тэлефон на той падставе, што яны шукаюць злачынцу, які скраў мабільны тэлефон. Пасля маладафронтавец быў затрыманы і дастаўлены ў Чыгуначны РАУС. Ён толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбыцця пакарання - 10 сутак арышту нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
04.10.2011 У Берасьці першае затрыманьне за Народны сход
Намесьніка старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых “Справядлівы сьвет” Лявонція Чыпурных затрымалі увечары 3 кастрычніка.
03.10.2011 Замежны вопыт на беларускі манер
Брэсцкія актывісты палітычных партый атрымалі адказ на свой калектыўны зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, які тычыўся ўдасканалення заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
03.10.2011 Баранавіцкіх чыноўнікаў запрасілі на Народны сход
3 кастрычніка старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк накіраваў старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву запрашэнні на ўдзел у сходзе.
03.10.2011 У Бабруйску за школу і бальніцу падпісвацца нельга
Зараз у Бабруйску ідзе збор подпісаў за будаўніцтва новай школы ў мікрараёне Заходнім, рэканструкцыю дарогі на вуліцы Крылова і наконт праблем у паліклініцы ў раёне Фарштат. Займаюцца гэтым актывісты кампаніі “Гавары праўду”.
03.10.2011 Лідзкія ўлады забаранілі Народны сход
У адказе арганізатарам Народнага сходу гаворыцца, што пададзеная заява не адпавядае артыкулу 5 Закона РБ “Аб масавых мэрапрыемствах”, ёй не пазначана, хто забясьпечвае ахову людзей падчас мэрапрыемства.
30.09.2011 Студэнтаў прымушаюць падпісаць абавязацельствы аб неўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах
Студэнтаў брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта абавязваюць падпісаць паперу, згодна якой яны не будуць прымаць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, у тым ліку ў «Рэвалюцыях праз сацыяльныя сеці».










