Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
07.10.2011 Хрыстафор Жаляпаў будзе судзіцца з райвыканкамам, міліцыяй, хуткай дапамогай і ЖКГ
Пасля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзенні мітынгаў і пікетаў, ён звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёну са скаргай на раённую адміністрацыю і службы, якія мусяць забяспечваць правапарадак, чысціню і медыцынскае абслугоўванне падчас вулічных акцый. Суд мае адбыцца 13 кастрычніка.
07.10.2011 Баранавічы: сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы мясцовага сходу Анжэлу Камбалаву выклікаюць у міліцыю
Гэта ўжо чацвёрты выпадак у Баранавічах, калі прадстаўнікі міліцыі выклікаюць грамадскіх актывістаў з нагоды запланаванага Народнага сходу, на трох ужо складзены пратаколы аб парушэнні арт. 23.34 КААП аб парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства.
07.10.2011 Салігорск: сход забаранілі, арганізатара выклікалі ў пракуратуру
Як паведаміў мясцовым праваабаронцам віцэ-старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Новік, з ім сканактаваліся прадстаўнікі Салігорскай пракуратуры і выклікалі на гутарку з нагоды запланванага на 8 кастрычніка Народнага сходу.
07.10.2011 Працягваецца пераслед гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага
Пракуратура ўжо адразу пасля вызвалення актывіста з ізалятара праз міліцыю перадала яму позву на 7 кастрычніка. Імаверна, што выклік у пракуратуру звязаны з Народным сходам, адным з арганізатараў якога з'яўляецца Жукоўскі.
06.10.2011 Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў
Сёння, 6 кастрычніка, праваабаронца ўрэшце атрымаў выпіску з рашэння райвыканкама пра заключэнне дамоваў з адпаведнымі службамі і накіраваўся да начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна. Той зняў копію і сказаў, што будзе рабіць пісьмовы запыт у райвыканкам, каб цалкам азнаёміцца з гэтым рашэннем райвыканкама ("я могу десятки таких ответов и выписок наделать...").
06.10.2011 Полацк: калі ласка, на дактыласкапію
Арганізатара Народнага сходу ў Полацку актывіста Віктара Калесніка выклікаюць 7 кастрычніка ў ГАУС для праходжання дактыласкапіі. Позву пад роспіс атрымала маці Віктара, калі той знаходзіўся ў ад'ездзе.
06.10.2011 Бабруйск: Усіх на футбол - прымусова
"Нам сказалі адразу, ніякіх выходных, ніякіх справак ад лекараў, - распавёў навучэнец вучылішча нафтахіміі. – Нават іншагароднім нельга дахаты паехаць. Тыя, хто не будзе прымаць непасрэдны ўдзел у спаборніцтвах, усё адно павінныя прысутнічаць на турніры ў якасці “заўзятараў”.
06.10.2011 Ян Мельнікаў арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі пра Народны сход
Увечары 5 кастрычніка, падчас раздачы улётак пра Народны сход на прахадной Мінскага аўтамабільнага заводу (МАЗ) быў затрыманы актывіст Ян Мельнікаў. Сёньня суд Завадскога раёну горада Мінска асудзіў яго на 5 сутак арышту.
06.10.2011 Баранавіцкага актывіста Віктара Цяпіна аштрафавалі
6 кастрычніка ў Баранавічах адбыўся разгляд адміністратыўнай справы сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода Віктара Цяпіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Аксана Сарахман прысудзіла актывісту штраф у памеры 875 тысяч рублёў.
06.10.2011 Барысаў: спартыўнае свята побач з Народным сходам
Народны сход у Барысаве запланаваны на пляцоўцы за гарадскім стадыёнам. Каб не дапусціць удзелу ў ім падлеткаў, у суботу для вучняў 8-9 класаў на стадыёне будзе арганізавана агульнагарадское спартыўнае свята. Вучняў 10-11 класаў вырашана ў гэты час прыцягнуць да грамадска-карыснай працы на тэрыторыях школ. Прапанавана прыцягнуць і да свята, і да работ бацькоў школьнікаў.
06.10.2011 Гомель: суд падтрымаў гарвыканкам па скарзе праваабаронцаў
6 кастрычніка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў адмовіў у задавальненні скарг праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі на адмову гарвыканкама ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе "Гомельская вясна".
06.10.2011 Арганізатараў Народнага сходу выклікалі ў Генпракуратуру
Сустаршыняў аргкамітэту па скліканні Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча выклікалі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на 11 гадзінаў 6 кастрычніка. Прычына выкліку пакуль невядомая.
05.10.2011 Баранавічы: большасць жыхароў горада не ведаюць пра Народны сход
5 кастрычніка Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне жыхароў горада пра ініцыятыву правядзення 8 кастрычніка Народнага сходу. Вынікі паказалі, што большасць апытаных жыхароў Баранавічаў нічога не чулі пра сход.
05.10.2011 У Брэсце затрыманы Вадзім Рабцэвіч
Актывіст гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет" расклейваў улёткі з інфармацыяй пра дату і месца правядзення ў горадзе Народнага сходу. Ён будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання да суда, які адбудзецца 6 кастрычніка.
05.10.2011 Кірмашом па Народным сходзе
Пра тое, што мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца ладзіць Народны сход, у раёне гандлёвага цэнтра “Вэстар” у Бабруйску ведаюць усе, у тым ліку ўлады. Сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў нават даслаў супрацоўнікам міліцыі і прадстаўнікам “вертыкалі” на яго лісты з запрашэннямі.










