Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Затрыманы журналіст сайту westki.info, які  збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход

07.10.2011 Затрыманы журналіст сайту westki.info, які збіраў матэрыялы да артыкула пра Народны сход

Незалежны журналіст Кастусь Шыталь кіраваўся ў Дзісну “аўтастопам”, і машыну, у якой ен ехаў, спынілі супрацоўнікі міліцыі. Хлопцу заявілі, што ён падобны да злодзея, які рабуе машыны на дарозе Глыбокае-Шаркоўшчына.

Яшчэ адзін брэсцкі актывіст пакараны за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход

07.10.2011 Яшчэ адзін брэсцкі актывіст пакараны за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход

Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні. Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка.

Дактыласкапіяй не абыйдзецеся: Віктара Калесніка выклікалі і ў пракуратуру

07.10.2011 Дактыласкапіяй не абыйдзецеся: Віктара Калесніка выклікалі і ў пракуратуру

Віктара Калесніка, арганізатара Народнага сходу ў Полацку, выклікалі ў пракуратуру, каб афіцыйна папярэдзіць "аб недапушчальнасці падрыхтоўкі да здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у РБ ".

Пракуратура пагражае адміністрацыйнай адказнасцю за арганізацыю Народнага сходу ў Віцебску

07.10.2011 Пракуратура пагражае адміністрацыйнай адказнасцю за арганізацыю Народнага сходу ў Віцебску

Ірыне Яскевіч уручылі запрашэнне ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну, падпільнаваўшы яе каля дзвярэй кватэры. Падчас гутаркі ёй было сказана, што Народны сход – гэта не санкцыянаваная ўладамі акцыя, а таму актывістку папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю і правядзеньне імпрэзы.

У Оршы арганізатараў Народнага сходу папярэдзілі

07.10.2011 У Оршы арганізатараў Народнага сходу папярэдзілі

Старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага Сходу ў Оршы Мінай Карніенка і сябра гэтага ж аргкамітэта Мікалай Дзямідаў, якія прадстаўляюць Аршанскую арганізацыю партыі «Справядлівы свет», 7 верасня па тэлефоне атрымалі запрашэнне з'явіцца ў Аршанскі ГАУС.

Школьнікі Полацка абавязаны правесці заўтрашнюю суботу ў школе

07.10.2011 Школьнікі Полацка абавязаны правесці заўтрашнюю суботу ў школе

Полацкі аддзел адукацыі «рэкамендаваў» школам горада зрабіць заўтрашні суботні дзень «падоўжаным» для школьнікаў. Фактычна, дзеці абавязаны будуць правесці ў школе час з раніцы і да двух гадзін дня.

У Бярозе Народны сход адменены

07.10.2011 У Бярозе Народны сход адменены

У Бярозе на паседжанні каардынацыйнай рады была адменена падрыхтоўка да Народнага сходу. Аб прычыне гэтага рашэння паведаміў каардынатар па падрыхтоўцы масавай акцыі Сяргей Аліхвер.

На месцы правядзення Народнага сходу ў Гомелі адбудзецца кірмаш

07.10.2011 На месцы правядзення Народнага сходу ў Гомелі адбудзецца кірмаш

Гомельскія ўлады вырашылі на адзінай пляцоўцы, дазволенай для правядзення масавых мерапрыемстваў, правесці 8 кастрычніка кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі. Тым часам менавіта на гэтай пляцоўцы было запланавана правядзенне Народнага сходу.

Уладзімір Шанцаў абскарджвае папярэджанне пракуратуры

07.10.2011 Уладзімір Шанцаў абскарджвае папярэджанне пракуратуры

Кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра аргкамітэту па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Магілёве Уладзімір Шанцаў абскардзіў афіцыйнае папярэджанне раённай пракуратуры.

У суботу - на працу

07.10.2011 У суботу - на працу

Вядомы ў Наваполацку дэмакратычны актывіст Уладзімір Кунцэвіч, інжынер-тэхнолаг завода «Палімір», быў сёння нечакана апавешчаны пра тое, што заўтра, 8 кастрычніка, у яго працоўная субота.

Гомельская пракуратура вынесла папярэджанні сябрам аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу

07.10.2011 Гомельская пракуратура вынесла папярэджанні сябрам аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу

Позвы на 7 кастрычніка ў пракуратуру атрымалі сябры аргкамітэту па правядзенню Народнага сходу ў Гомелі, у прыватнасці, Васіль Палякоў, Уладзімір Кацора і Кастусь Жукоўскі. У пракуратуры Савецкага раёна 7 кастрычніка Васілю Палякову і Уладзіміру Кацоры ўручылі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

Бабруйск: Запалохванні сябраў аргкамітэта Народнага сходу

07.10.2011 Бабруйск: Запалохванні сябраў аргкамітэта Народнага сходу

Яшчэ з учарашняга вечара да сябраў аргкамітэта Народнага сходу пачалі тэлефанаваць. Адных прасілі прыйсці ў міліцыю, другіх у гарвыканкам. Дэмактывістам проста казалі, што гэта “вельмі важна”.

Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў шукае міліцыя

07.10.2011 Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў шукае міліцыя

Сёння, 7 кастрычніка, стала вядома, што старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мясцовага схода ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў шукае гарадская міліцыя. Двое міліцыянераў зранку наведалі дом, дзе пражывае Мезяк Віктар, і цікавіліся ў родзічаў яго месцазнаходжаннем.

07.10.2011 Актывістаў БХД выклікаюць у пракуратуру

Напярэдадні правядзення 8 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі Народнага сходу двух актывістаў аргкамітэту БХД выклікаюць у пракуратуру.

Целяпуна папярэдзілі па прадстаўленні Генпракуратуры (абноўлена)

07.10.2011 Целяпуна папярэдзілі па прадстаўленні Генпракуратуры (абноўлена)

Мазырская раённая пракуратура па прадстаўленні Генпракуратуры папярэдзіла праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна аб адказнасці за … арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе. На пярэчанне праваабаронцы што ён не датычны да арганізацыі сходу, а ўсяго толькі прасіў дазволу на пікет, у пракуратуры адказалі: “Гэта не мае значэння, лепей сядзіце дома”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства