Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

У Брэсце – чарговая забарона на пікеты

12.10.2011 У Брэсце – чарговая забарона на пікеты

Улады Брэста не даюць дазвол на пікеты, якія мусяць спрыяць усталяванню спрошчанага руху паміж Польшчай і Беларуссю. Між тым, як паведаміла адна з ініцыятараў пікету Ганна Канюс, на сённяшні дзень сабрана больш за 2000 подпісаў грамадзян пад зваротамі ў гарвыканкам і мясцовы гарсавет у падтрымку хутчэйшага прыняцця адпаведнага міжурадавага пагаднення.

За актыўнасць – пяць базавых

12.10.2011 За актыўнасць – пяць базавых

12 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над сябрам мясцовай суполкі БХД Алесем Масюком , адным з удзельнікаў Народнага сходу, які прайшоў у горадзе 8 кастрычніка.

У Слоніме затрыманы Іван Бедка

12.10.2011 У Слоніме затрыманы Іван Бедка

12 кастрычніка Кіраўнік слонімскай суполкі БХД быў дастаўлены ў міліцыю з памяшкання суда, дзе праходзіў разгляд адміністратыўнай справы яго аднапартыйца Алеся Масюка. Івана Бедку ўжо некалькі гадзінаў дапытваюць у Слонімскім РАУСе.

Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

12.10.2011 Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

Адпаведную заяўку ў мясцовы гарвыканкам падаваў Раман Кісляк. Праваабаронца паведаміў, што мае намер правесці запланаваную акцыю.

За выступ на Народным сходзе гомельскі актывіст Валер Сляпухін пакараны буйным штрафам

11.10.2011 За выступ на Народным сходзе гомельскі актывіст Валер Сляпухін пакараны буйным штрафам

Валер Сляпухін падкрэсліў, што не прызнае сябе вінаватым і што ён не парушаў закон, бо мерапрыемства ладзілася не як мітынг, а як мясцовы сход. Але суддзя Ілля Свірыдаў палічыў інакш і пакараў актывіста буйным штрафам - у 40 базавых велічыняў, гэта 1мільён 400 тысяч рублёў. Сляпухін адзначыў, што будзе абскарджваць пастанову суда.

У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка

11.10.2011 У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка

Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода асудзілі на 10 базавых адзінак (350 тысяч рублёў) штрафу. 11 кастрычніка Віктар Мезяк быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю, дзе яго апыталі. Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд.

Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі

11.10.2011 Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі

11 кастрычніка ў 6:40 з ІЧУ Смалявіцкага РАУС быў вызвалены дэмакратычны актывіст Артур Эшбаеў, асуджаны 7 кастрычніка на сем сутак адміністратыўнага арышту. "Я ўжо на працы ... Не магу сказаць, ці стане мая адсідка падставай для звальнення. Вельмі гэтага не хацелася б".

Баранавіцкі гарвыканкам не жадае “ўмешвацца” ва ўнутраныя справы Украіны

11.10.2011 Баранавіцкі гарвыканкам не жадае “ўмешвацца” ва ўнутраныя справы Украіны

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Руху “За свабоду” Рыгору Грыку праводзіць пікет у падтрымку Юліі Цімашэнка.

Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

11.10.2011 Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

Леаніда Аўтухова спыніла ДАІ, калі ён вяртаўся з віцебскага Народнага сходу. Супрацоўнікі інспекцыі заявілі, што ён парушыў правілы дарожнага руху, выязжаючы з месца сустрэчы. Спадар Аўтухоў лічыць, што прэтэнзіі да яго маюць палітычныя падставы.

Міліцыянты пагражаюць адміністратыўнай адказнасцю за флэшмоб у Віцебску

11.10.2011 Міліцыянты пагражаюць адміністратыўнай адказнасцю за флэшмоб у Віцебску

11 кастрычніка віцебская моладзь збіралася зладзіць флэшмоб “Радыяцыя 2.0”, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з пабудовай АЭС у Беларусі. Для каардынацыі ахвотных была створана адмысловая падзея “Вконтакте”, і да адной з яе ўдзельніц напярэдадні вечарам з’явіліся міліцыянты.

У Гомелі судзяць Валерыя Сляпухіна за Народны сход

11.10.2011 У Гомелі судзяць Валерыя Сляпухіна за Народны сход

На Валерыя Сляпухіна складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Вечарам 10 кастрычніка ён быў дастаўлены ў ІЧУ. Разгляд адміністратыўнай справы пачаўся зраніцы 11 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

У Слоніме пачаўся суд над Алесем Масюком

10.10.2011 У Слоніме пачаўся суд над Алесем Масюком

10 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна распачаўся суд над мясцовым сябрам БХД Алесем Масюком за ўдзел у Народным сходзе ў горадзе 8 кастрычніка.

Гомель: штрафы за ўлёткі да Народнага схода

10.10.2011 Гомель: штрафы за ўлёткі да Народнага схода

Уладзіміру Няпомняшчых – пяць базавых велічыняў, Уладзіміру Кацору - удвая болей, за недавер да суддзі.

10.10.2011 Някляеву вынесьлі чарговае папярэджаньне. Гэтым разам за Народны сход

Кіраўніка кампаніі "Гавары праўду", былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева крымінальна-выканаўчая інспэкцыя Ленінскага РУУС Менску папярэдзіла за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Суды над прэвентыўна затрыманымі перад Народным сходам пераносяць

10.10.2011 Суды над прэвентыўна затрыманымі перад Народным сходам пераносяць

У судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, прэвентыўна затрыманага ў дзень Народнага сходу 8 кастрычніка. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне перанесена на 13 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства