Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

20.10.2011 Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

Нагадаем, што ў верасні салігорскі суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў вінаватым прафсаюзнага лідэра ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў Генадзя Фядыніча штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў. Падставай для прысуду сталі ўлёткі з запрашэннем на Народных сход.

Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

20.10.2011 Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

Старшыня суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяна Адрыбец прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай. Нагадаем, канфлікт у судзе адбыўся 11 кастрычніка, пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў дачыненні аднаго з арганізатараў Народнага сходу Валерыя Сляпухіна.

У Бабруйску на хворую актывістку АГП капітан міліцыі склаў пратакол дома

19.10.2011 У Бабруйску на хворую актывістку АГП капітан міліцыі склаў пратакол дома

Галіну Смірнову капітан міліцыі Аляксей Ганчароў пераследуе ўжо два дні. Актывістка АГП моцна прастудзілася і таму адмаўлялася прыйсці ў аддзяленне міліцыі. І тады міліцыянт без лішніх цырымоній проста прыйшоў да яе дахаты.

Грамадскія аб'яднанні звярнуліся ў Савет Рэспублікі ў сувязі з адыёзнымі законапраектамі

19.10.2011 Грамадскія аб'яднанні звярнуліся ў Савет Рэспублікі ў сувязі з адыёзнымі законапраектамі

19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі перададзены калектыўны зварот, падпісаны 25 грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадскасці адыёзнымі законапраектамі, скіраванымі на узмацненне ціску на грамадскія арганізацыі і пашырэнне паўнамоцтваў КДБ.

19.10.2011 Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.

Журналіста Юрыя Гуменюка турбуюць судовыя выканаўцы

18.10.2011 Журналіста Юрыя Гуменюка турбуюць судовыя выканаўцы

У ліпені журналіст быў асуджаны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту, а пазней заплаціў за ўтрыманне 77 тысяч беларускіх рублёў. Гэтыя грошы былі пералічаныя праз “Беларусбанк” у адведзены час. Аднак, ужо ў верасні цягам некалькіх дзён запар міліцыянты турбавалі маці журналіста: тэлефанаваннямі і нават прыходзілі дахаты.

Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне

18.10.2011 Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка звярнуліся са скаргай на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Віктара Афанасенкі наконт іх адвольнага затрымання ў дзень правядзення ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іх затрыманне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы, паведамляе “Гомельская вясна”.

Пракуратура «умывае рукі»

18.10.2011 Пракуратура «умывае рукі»

Аршанская пракуратура не захацела рэагаваць на парушэнне заканадаўства, а прапанавала звярнуцца ў суд. Справа тычыцца беспаспяховай спробы аршанскіх праваабаронцаў Васіля Леўчанкава і Васіля Бераснева арганізаваць пікет у сваім горадзе. Справа гэта, як высвятляецца, вельмі няпростая і амаль безнадзейная.

Савет Рэспублікі разгледзіць адыёзныя змены ў заканадаўства

18.10.2011 Савет Рэспублікі разгледзіць адыёзныя змены ў заканадаўства

Сумнавядомыя заканадаўчыя акты Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” і патрапілі ў парадак дня сёмай сесіі Савета Рэспублікі.

18.10.2011 У Мінску забаранілі шэсце гей-прайду

Мінгарвыканкам не дазволіў шэсце гей-прайду па вуліцы Акадэміка Красіна ў мікрараёне Сосны.

Улады Салігорска не дазволілі пікет супраць катаванняў

18.10.2011 Улады Салігорска не дазволілі пікет супраць катаванняў

Старшыня мясцовага выканкаму Аляксандар Рымашэўскі не задаволіў заяўку на правядзенне пікету супраць катаванняў, якія маюць месца ў дачыненні да лідэра “Маладога фронту” у засценках беларускай вязніцы ў апошнія месяцы. Найбольш абуральным стаў нават не сам факт адмовы, але ж яе форма. А менавіта -- адсутнаць матываванага адказу па сутнасці.

17.10.2011 Рыгору Грыку зноў адмоўлена ў пікеце

Баранавіцкаму грамадскаму актывісту Рыгору Грыку гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету "За жыццё без хлусні і падману”, нягледзячы на выкананне ўсіх умоў, якія патрабуе гарвыканкам. Прычынай адмовы паслужыла, на думку чыноўнікаў, тое, што мэта пікету - пратэст супраць росту цэнаў і ўсеагульна збяднення народа – не адпавядае рэчаіснасці.

Суд не задаволіў скаргу віцебскіх актывістаў

14.10.2011 Суд не задаволіў скаргу віцебскіх актывістаў

Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Грабянчук адхіліла скаргу Аляксея Гаўруцікава — даверанай асобы Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзідэнцкай кампаніі, кіраўніка абласной арганізацыі руху “За Свабоду!” Хрыстафора Жаляпава і сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава.

У Віцебску распачаўся новы суд за права на пікеты і мітынгі

13.10.2011 У Віцебску распачаўся новы суд за права на пікеты і мітынгі

Кіраўнік абласной арганізацыі руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і давераная асоба Мікалая Статкевіча на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, юрыст Аляксей Гаўруцікаў імкнуцца праз суд давесці сваё права на правядзенне масавых акцый.

Аб пагрозе значнага абмежавання правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства

13.10.2011 Аб пагрозе значнага абмежавання правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства

Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства