Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
26.10.2011 Суд аштрафаваў Івана Бедку на 40 базавых велічынь
Сёння, 26 кастрычніка, у судзе Слонімскага раёна, адбыўся суд над кіраўніком слонімскай суполкі БХД Іванам Бедкам, які прымаў удзел у Народнымі сходзе.
26.10.2011 Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу будуць судзіць
На Ірыну Яскевіч, якая праводзіла Народны сход 8 кастрычніка, і Тацяну Севярынец, якая была сакратаром, склалі пратаколы за парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Цяпер “за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі” ім пагражае суд.
26.10.2011 У Магілёве дапыталі Уладзіміра Шанцава
25 кастрычніка кіраўніка магілёўскай абланой арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава дапыталі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. Нагодай для гэтага стаў ягоны ўдзел у арганізацыі і правядзенні ў горадзе 8 кастрычніка Народнага схода. Допыт вёў старэйшы лейтэнант Загорскі.
25.10.2011 Бабруйскія сябры АГП напісалі скаргі ў пракуратуру
Галіна Смірнова і Віктар Бузінаеў напісалі скаргі на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. Нагадаем, што актывістка АГП была затрымана падчас збору подпісаў, а старшыня бабруйскай суполкі – на месцы правядзення Народнага схода.
25.10.2011 НДА звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд па справе спрэчных зменаў у заканадаўства
Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадзкасці тымі зьменамі, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”).
24.10.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу аднаго з арганізатараў Народнага сходу
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Алешчанка адмовіў Лявонцію Чыпурных у аднаўленні тэрміну на абскарждванне раней вынесенага рашэння, бо палічыў, што падчас арышту прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” у яго была магчымасць сваечасова скласці скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі.
24.10.2011 За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі
24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося паседжанне па справе грамадскага актывіста Віталя Пратасевіча, які ўвечары 21 кастрычніка правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
24.10.2011 У Баранавічах плануецца пікет супраць невыканання Закона “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”
24 кастрычніка грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў у Баранавіцкі гарвыканкам чарговую заяву на правядзенне пікета. Заяўнік лічыць, што Баранавіцкі гарвыканкам, гарадскі суд і міліцыя не выканваюць Закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.
24.10.2011 Суд над Іванам Бедкам адбудзецца 26 кастрычніка
Судзіць Івана Бедку будуць за удзел у Народным сходзе. Нагадаем, што слонімскага актывіста проста з залы суда над ягоным аднапартыйцам Алесем Масюком забралі і даставілі ў міліцыю 12 кастрычніка. Там спадара Бедку пратрымалі некалькі гадзін, склалі пратакол і перадалі ў суд.
24.10.2011 Віталя Пратасевіча, які правёў у Гомелі адзіночную акцыю салідарнасці з палітвязнямі, будуць судзіць
Вечарам 21 кастрычніка гамяльчук Віталь Пратасевіч правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Актывіста завезлі ў Цэнтральны РАУС, склалі пратакол па артыкулу 23.34 КаАП і даставілі ў ІЧУ. Час да суду, які адбудзецца ў панядзелак, 24 кастрычніка, юнак правёў у ізалятары.
21.10.2011 Акцыя салідарнасьці: затрыманьні
21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ладзіцца акцыя з патрабаваньнем вызваліць вязьняў сумленьня. Арганізатар – грамадзянская кампанія "Эўрапейская Беларусь". Масавыя затрыманьні актывістаў гэтай арганізацыі пачаліся яшчэ з раніцы.
21.10.2011 Міжнародныя праваабаронцы занепакоеныя будучыняй беларускіх няўрадавых арганізацый
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый звярнуліся да верхняй палаты беларускага парламента з настойлівым заклікам не ўхваляць нядаўнія папраўкі ў заканадаўства, што абмяжоўваюць свабоду сходаў і свабоду асацыяцыі і жорстка абмяжоўваюць дзейнасць беларускіх грамадзянскіх груп, асабліва тых, якія займаюцца правамі чалавека або сумежнымі пытаннямі.
21.10.2011 Барысаў: зборшчыка подпісаў за НС да гэтага часу не пакідаюць у спакоі
Зборшчык подпісаў за правядзенне Народнага сходу барысаўчанін Мікалай Ільюшонак да гэтага часу чакае суда па арт. 23.32 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання».
21.10.2011 Баранавічы: не дазволілі велапрабег – прашу дазволіць марафонскую хадзьбу
Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне велапрабегу ў Баранавічах 27 кастрычніка. Актывіст хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкім райвыканкамам у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам ў арэнду калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.
20.10.2011 Віктара Мезяка зноў выклікаюць у міліцыю
Сёння, 20 кастрычніка, стала вядома, што старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў выклікаюць у гарадскую міліцыю. Яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон супрацоўнік ГАУС і запрасіў на размову 21 кастрычніка а 14 гадзіне.










