Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.11.2011 У Брэсце пададзена заяўка на пікеты “За чыстае паветра”
У Брэсцкі гарвыканакам пададзена заяўка на правядзенне трох пікетаў, якія плануецца правесці напрыканцы лістапала пад агульным дэвізам “За чыстае паветра”.
10.11.2011 Студэнтаў МДЛУ пасля арыштаў за акцыю выклікаюць у дэканат
Актывстаў “ЕўрапейскайБеларусі” Аляксандра Салдаценку і Мікіту Каваленку, асуджаных да арыштаў за ўдзел у акцы салідарнасьці з палітзняволенымі 25 кастрычніка, выклікалі ў дэканат па месцы вучобы. Актывісты навучаюцца ў Менскім дзяржаўным лінгвістым універсітэце (МДЛУ).
08.11.2011 Фотажурналістку Мілану Харытонаву выклікалі ў міліцыю
Незалежную фотажурналістку Мілану Харытонаву выклікалі ў Ленінскі РАУС Брэста, каб яна дала тлумачэнні наконт акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася ў гэтым горадзе 26 кастрычніка.
03.11.2011 Бабруйск: Віктару Бузінаеву прысудзілі 10 сутак арышту за Народны сход
Суд над Віктарам Бузінаевым, старшынём бабруйскай суполкі АГП і адным з сябраў аргкамітэта Народнага схода пачаўся 3 лістапада ў 10.30. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
03.11.2011 Законапраекты, што робяць больш жорсткімі ўмовы грамадска-палітычнай дзейнасці, прызнаны канстытуцыйнымі
Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прызнаў законнымі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і законы, што рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць.
03.11.2011 Марыну Градуленка з Бабруйску спрабавалі папярэдзіць
Учора позна ўвечар ужо пасля 20-00 на кватэру да бабруйскай актывісткі “Гавары праўду!” Марыны Градуленка завітаў участковы інспектар. Па словах Марыны,супрацоўнік міліцыі хацеў, каб яна падпісала паперу, што яна папярэджана аб адказнасці за ўдзел у несакцыянаваных акцыях і парушэннях заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі.
03.11.2011 Бабруйск: Затрымалі за запаленыя свечкі
Бабруйчане планавалі ўшанаваць памяць продкаў ціха, сабрацца ля касцёла і праваслаўнай царквы, запаліць свечкі і рушыць да помніка ахвярам рэпрэсій. Але супрацоўнікі міліцыі загадзя ведалі, што і дзе будзе адбывацца, і палічылі запаленыя свечкі нагодай для затрымання.
28.10.2011 Баранавічы: маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю
Маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікаюць у міліцыю. Раніцай яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які запрасіў Арцёма прыйсці 29 кастрычніка а 10 гадзіне ў ГАУС на размову. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што хоча пагаварыць з актывістам аб удзеле ў масавым мерапрыемстве.
28.10.2011 Бабруйск: Віктара Бузінаева будуць судзіць у пачатку лістапада
28 кастрычніка старшыні бабруйскай суполкі АГП прынеслі позву ў суд. Разгляд справы прызначаны на 3 лістапада ў 10:30. Нагадаем, што Віктара Бузінаева будуць судзіць за ўдзел у Народным сходзе, які прайшоў у Бабруйску 8 кастрычніка. Тады яго затрымалі на паўгадзіны і адпусцілі, а праз некалькі дзён выклікалі на допыт у УУС.
28.10.2011 За права правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага зноў давядзецца судзіцца
На 10 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе. Праваабаронца спрабуе абскардзіць пастанову Чыгуначнага райсуду аб правамоцнасці адмовы ў правядзенні пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
28.10.2011 Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасць
Канчаткова пераканацца ў тым, што ў горадзе Орша немагчыма правядзенне ніякага масавага мерапрыемства дэмакратычнай грамадскасцю, дазваляе чарговы адказ пракуратуры праваабаронцам.
27.10.2011 У Гомелі Іллю Міронава асудзілі таемна
Адметнасць суда была ў тым, што нікога, нават маці актывіста, не пусцілі на паседжанне. Міліцыянеры на вахце падманвалі сяброў, якія прыйшлі ў суд падтрымаць Іллю. Актывіста пакаралі арыштам на 10 сутак за падрыхтоўку Народнага сходу, які мае адбыцца 12 лістапада.
27.10.2011 Барысаў: суд над зборшчыкам подпісаў за НС перанеслі на два тыдні
27 кастрычніка ў Барысаве прайшло судовае паседжанне ў дачыненні да зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка. Падставай для судовага разбіральніцтва стаў інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 21 верасня.
26.10.2011 Праваабаронца Целяпун VS суддзя Загароўская: ці быць пікету?
Уладзімір Целяпун 19 кастрычніка падаў у Мазырскі раённый суд скаргу на адмову Мазырскага райвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства - пікетавання ў абарону віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволенных у Беларусі. Скаргу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Валянціна Загароўская, якая ўжо мае досвед разгляду скаргаў праваабаронцы.
26.10.2011 У Магілёве будуць судзіць Уладзіміра Шанцава
26 кастрычніка кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў быў выкліканы ў Ленінскі РАУС у якасці сведкі па справе арганізацыі Народнага сходу ў горадзе. Аднак пасля з’яўлення ў міліцыю яго перавялі ў статус абвінавачанага.










