Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Другі Народны сход у Вілейцы адбыўся на офісе

21.11.2011 Другі Народны сход у Вілейцы адбыўся на офісе

19 лістапада ў Вялейцы адбыўся Народны сход. Каб пазбегнуць лішняй увагі праваахоўных ворганаў, яго вырашылі правесці ў іншым фармаце і на тыдзень пазней, чым планавалася першапачаткова. Напярэдадні мерапрыемства яго арганізатара Уладзіміра Малярчука ў чарговы раз выклікалі ў пракуратуру.

Суд наконт забароны пікетаў пачаўся фактычна ў закрытым рэжыме

18.11.2011 Суд наконт забароны пікетаў пачаўся фактычна ў закрытым рэжыме

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд справы, ініцыяванай жыхарамі горада супраць мясцовага гарвыканкаму, які забараняе ладзіць пікеты. У прыватнасці, размова ідзе пра спробу грамадскіх актывістаў правесці ў Брэсце шэраг пікетаў: супраць рэпрэсіяў у адносінах да апанентаў улады і салідарнаці з палітычнымі вязнямі.

17.11.2011 На Кастрычніцкай плошчы затрымалі ўдзельнікаў малітвы за палітвязьняў

На Кастрычніцкай плошчы Менску затрымалі пяць грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі правесьці малітву за палітвязьняў. Сярод іншых — Ганну Шапуцьку, Ніну Багінскую, Тацяну Кім, Аляксандра Макаева.

Суд адмовіў мазырскаму праваабаронцу ў праве на свабоду мірных сходаў

15.11.2011 Суд адмовіў мазырскаму праваабаронцу ў праве на свабоду мірных сходаў

15 лістапада ў Мазырскім райсудзе адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна на рашэнне мясцовага райвыканкама аб забароне пікета ў падтрымку палітвязняў. Прынятае рашэнне - адмовіць.

На Ірыну Яскевіч склалі другі пратакол за першы Народны сход

14.11.2011 На Ірыну Яскевіч склалі другі пратакол за першы Народны сход

Віцебскую арганізатарку Народнага сходу супрацоўнікі міліцыі вінавацяць у парушэнні закону пра масавыя мерапрыемствы. Першы пратакол, складзены супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС за правядзенне сходу 8 кастрычніка, суд да разгляду не прыняў.

На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

14.11.2011 На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

Пратаколы склалі ў адносінах да Зміцера Карашкова і Ксеніі Яраслаўцавай. Адметнасць у тым, што на іх у міліцыі былі складзены па два пратаколы: за ўдзел у Народных сходах 8 кастрычніка і 12 лістапада. Пакуль невядома, калі будзе суд.

На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол за Народны сход

14.11.2011 На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол за Народны сход

8 кастрычніка актывістка вяла Народны сход у Віцебску. Паводле пратаколу, складзенага на яе 26 кастрычніка, міліцыянты палічылі яе арганізатаркай несанкцыянаванай акцыі. Яшчэ праз два тыдні яны раптам узгадалі, што гэтае правапарушэньне яна здзейсніла паўторна. І прыйшлі да яе 11 лістапада дахаты, каб перапісаць пратакол наноў.

Народны сход 12 лістапада: хроніка перасьледу

12.11.2011 Народны сход 12 лістапада: хроніка перасьледу

Найбольшая колькасьць затрыманых удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі - 15 чалавек. Затрыманьні ў Менску і Баранавічах

 Арганізатара Народнага сходу ў Наваполацку выклікаюць у міліцыю на час, прызначаны для правядзення мерапрыемства

11.11.2011 Арганізатара Народнага сходу ў Наваполацку выклікаюць у міліцыю на час, прызначаны для правядзення мерапрыемства

Арганізатара Народнага сходу ў Наваполацку Яўгена Парчынскага выклікаюць у міліцыю на час, прызначаны для правядзення мерапрыемства.

Ірына  Яскевіч не дазволіла супрацоўнікам міліцыі прыйсці да яе “з афіцыйным візітам”

11.11.2011 Ірына Яскевіч не дазволіла супрацоўнікам міліцыі прыйсці да яе “з афіцыйным візітам”

“Калі афіцыйна, то мусяць даслаць позву, і я сама прыйду ў пастарунак”, -- сказала спадарыня Яскевіч міліцыянту, які па тэлефоне прапанаваў наведаць актывістку ў яе дома, каб напісаць новы пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Барыса Хамайду затрымалі, каб папярэдзіць пра адміністрацыйную адказнасць

11.11.2011 Барыса Хамайду затрымалі, каб папярэдзіць пра адміністрацыйную адказнасць

Віцебскі апазіцыянер меркаваў, што міліцыянты маюць прэтэнзіі да таго, што ён распаўсюджвае незалежную прэсу ў цэнтры горада. Але аказалася, што яго хочуць папярэдзіць, каб не ўдзельнічаў у заўтрашнім Народным сходзе.

Зінаіду Міхнюк пакаралі штрафам памерам 70 тысяч рублёў

11.11.2011 Зінаіду Міхнюк пакаралі штрафам памерам 70 тысяч рублёў

11 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесена рашэнне па адміністрацыйнай справе Зінаіды Міхнюк, якая была затрымана 8 кастрычніка, ў дзень правядзення Народнага сходу. Спадарыня Міхнюк была затрымана за некалькі гадзін да запланаванай падзеі. Яе абвінавацілі ў брыдкаслоўі.

У Маладэчне за ўдзел у Народным сходзе пагражаюць “цяжкімі наступствамі”

11.11.2011 У Маладэчне за ўдзел у Народным сходзе пагражаюць “цяжкімі наступствамі”

Маладэчна пакуль не ўваходзіў у геаграфію гарадоў, дзе арганізоўваліся Народныя сходы. Але тым не менш, напярэдадні даты чарговых сходаў на некаторых прадпрыемствах працаўнікоў пачалі папярэджваць, што іх удзел у падобных мерапрыемствах будзе мець цяжкія наступствы.

Віцебскі абласны суд чарговы раз падтрымаў забарону на правядзенне пікетаў

11.11.2011 Віцебскі абласны суд чарговы раз падтрымаў забарону на правядзенне пікетаў

У Віцебску склалася сумная сітуацыя - цягам апошніх некалькіх гадоў улады не дазволілі ніводнага масавага мерапрыемства, запланаванага мясцовымі актывістамі. Заявак было пададзена дзясяткі, але ўсе яны не былі задаволеныя.

Не дазволілі велапрабег і марафонскую хадзьбу, пасля чаго прадпрымальнік просіці дазволу “глыбока дыхаць”

11.11.2011 Не дазволілі велапрабег і марафонскую хадзьбу, пасля чаго прадпрымальнік просіці дазволу “глыбока дыхаць”

Баранавіцкі райвыканкам чарговы раз не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне марафонскай хадзьбы па вуліцах вёскі Вялікая Каўпеніца. Сёння Мікалай Чарнавус падаў заяву, каб яму дазволілі глыбока дыхаць на прыступках помніка Леніна ў цэнтры Баранавічаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства