Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Гомель: у дзень уступлення ў сілу паправак у закон аб масавых мерапрыемствах актывісты звярнуліся ў суд

28.11.2011 Гомель: у дзень уступлення ў сілу паправак у закон аб масавых мерапрыемствах актывісты звярнуліся ў суд

Адказнікамі будуць выступаць не толькі Гомельскі гарвыканкам, які забараніў актывістам Уладзіміру Сякерку, Васілю Палякову і Валерыю Клімаву правесці ў абласным цэнтры мітынг, але таксама АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна і Цэнтральная гарадская паліклініка Гомеля, паведамляе “Гомельская вясна”.

У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28.11.2011 У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28 лістапада суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі міліцыі на ўдзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка.

Скарга Віктара Сырыцы будзе разглядацца 1 снежня

25.11.2011 Скарга Віктара Сырыцы будзе разглядацца 1 снежня

11 лістапада суддзя Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Станіслаў Півавар аштрафаваў старшыню гарадской арганізацыі “Руха “За свабоду” Віктара Сырыцу на 875 000 рублёў за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікетаў у падтрымку палітвязняў

25.11.2011 Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікетаў у падтрымку палітвязняў

Нагодай да звароту ў суд Ленінскага раёна Брэста было рашэнне мясцовага гарвыканкаму адмовіць у правядзенні пяці пікетаў на пачатку кастрычніка з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы пераследу прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі.

Грамадскага актывіста Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру

25.11.2011 Грамадскага актывіста Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 24 лістапада атрымаў позву, у якой паведамляецца, што яго ўжо другі раз запрашаюць для размовы ў гарадскую пракуратуру адносна яго ўдзелу ў мясцовым сходзе 8 кастрычніка.

Удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі будуць судзіць

25.11.2011 Удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі будуць судзіць

Праз больш чым паўтары месяцы пасля правядзення першага этапу Народнага сходу ў Гомелі ўлады вырашылі прыцягнуць да адказнасці яго ўдзельнікаў. Разгляды адміністрацыйных спраў пройдуць у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

30 лістапада будуць судзіць Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч

24.11.2011 30 лістапада будуць судзіць Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч

Віцебскіх актывістак вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства -- Народнага сходу 8 кастрычніка. Каб давесці справу да суду, супрацоўнікам міліцыі давялося двойчы перапісваць адміністрацыйныя пратаколы.

Брэсцкія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў у рамках акцыі "За чыстае паветра»

24.11.2011 Брэсцкія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў у рамках акцыі "За чыстае паветра»

Пікеты планаваліся на 25, 26 і 27 лістапада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці горада да праблемы смуроду. Выклікае здзіўленне той факт, што у лісце пра забарону пікетаў улады узгадваюць пра зусім іншыя тэрміны правядзення акцыі і ў зусім іншых месцах.

28 лістапада ў Віцебскім абласным судзе зноў будуць вырашаць лёс пікетаў

23.11.2011 28 лістапада ў Віцебскім абласным судзе зноў будуць вырашаць лёс пікетаў

Актывісты Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на пастанову суду Чыгуначнага раёну, вынесеную 14 кастрычніка. Раённы суд пацвердзіў, што ў магчымасці правесці пікет актывістам адмовілі на законных падставах.

Зінаіда Міхнюк абскарджвае дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду

22.11.2011 Зінаіда Міхнюк абскарджвае дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду

Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага абвыканкама не знайшло парушэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі Зінаіду Міхнюк у дзень правядзення ў Брэсце Народнага схода 8 кастрычніка.

Брэст: аблвыканкам «паўшчуваў» гарадскія ўлады, але забароны пікету не адмяніў

22.11.2011 Брэст: аблвыканкам «паўшчуваў» гарадскія ўлады, але забароны пікету не адмяніў

Кіраўнік Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянцін Лазарэнкаў атрымаў адказ з аблвыканкама на скаргу, датычную дзеянняў гарадскіх уладаў, якія забаранілі правядзенне пікету пад лозунгам “За годную працу”, які быў намечаны на 7 кастрычніка.

У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

22.11.2011 У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

Кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў скаргу на пастанову суддзі Ленінскага раёна Магілёва Аксаны Ратнікавай у Магілёўскі абласны суд у сувязі з вынесеным яму штрафам за арганізацыю Народнага сходу.

Барысаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет

22.11.2011 Барысаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет

Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч ў панядзелак, 21 лістапада, падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да міжнароднага Дня абароны правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Віктар Сырыца абскарджвае пакаранне за Народны сход

21.11.2011 Віктар Сырыца абскарджвае пакаранне за Народны сход

Баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца 19 лістапада накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Пастановай суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах” і на падставе ч.2 арт. 23.34 КаАП прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа.

Былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі злавіў сваіх калег на ілжэсведчанні

21.11.2011 Былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі злавіў сваіх калег на ілжэсведчанні

Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы салігорац Віктар Малочка працягвае барацьбу за аднаўленне сваіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманнямі ў “маўклівыя серады”. Змаганне былога супрацоўніка Салігорскага РАУС са сваімі былымі саслужбоўцамі цягнецца ўжо некалькі месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства