Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Яшчэ два масавых мерапрыемствы запланаваны ў Салігорску

06.01.2012 Яшчэ два масавых мерапрыемствы запланаваны ў Салігорску

Пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да факту існавання палітычных зняволенных у Беларусі мяркуецца правесці ў суботу 14 студзеня. На 15 студзеня ў тым самым месцы запланавана правядзенне мітынгу па абмеркаванні хады выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу.

Слонімская “вертыкаль” апрытомнее ад амнезіі?

04.01.2012 Слонімская “вертыкаль” апрытомнее ад амнезіі?

Сёння раённая газета “Слонімскі веснік” другі раз апублікавала інфармацыю “Аб вызначэнні пастаяннага месца для правядзення мітынгаў, сходаў, пікетаў у горадзе Слоніме". Застаецца спадзявацца, што дзве публікацыі ў газеце вернуць памяць мясцовай вертыкалі, якая ўжо пяць месяцаў спасылаецца ў адмовах на сваё старое рашэнне ад 2002 года.

З гомельскага ІЧУ вызвалены Дзмітрый Шаўчэнка

04.01.2012 З гомельскага ІЧУ вызвалены Дзмітрый Шаўчэнка

4 студзеня адбыў пяць сутак пакарання гомельскі лідэр інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Дзмітрый Шаўчэнка. Прычым міліцыянеры, ужо па традыцыі, не выпусцілі ў вызначаны тэрмін актывіста з ІЧУ, а спачатку даставілі яго ў РАУС, а ўжо адтуль адпусцілі. Тым часам сябры і паплечнікі Дзмітрыя чакалі яго каля ізалятара, што ў іншым раёне Гомеля.

Іван Шэга судзіцца са Слонімскім райвыканкамам за свабоду мірных сходаў

04.01.2012 Іван Шэга судзіцца са Слонімскім райвыканкамам за свабоду мірных сходаў

3 студзеня лідэра Слонімскага аддзялення Партыі БНФ Івана Шэгу выклікалі ў суд Слонімскага раёна. Туды ж былі выкліканы і чыноўнікі са Слонімскага райвыканкама. Іван Шэга лічыць, што шматлікія адмовы мясцовых уладаў у рэалізацыі яго права на мірны сход не заснаваны на законе, груба парушаюць яго правы і законныя інтарэсы, таму і звярнуўся ў суд.

Слонімскія ўлады ўсё ж "знайшлі" сваё рашэнне аб правядзенні пікетаў

03.01.2012 Слонімскія ўлады ўсё ж "знайшлі" сваё рашэнне аб правядзенні пікетаў

Нагадаем, што ўвосень мінулага года Слонімскі раённы выканаўчы камітэт неаднаразова адмаўляў жадаючым правесці ў горадзе пікеты на той падставе, што заяўленыя месцы, нібыта не адпавядалі спісу дазволеных для правядзення акцый пратэсту месцаў.

Гомельскія апазіцыянеры просяць суд прызнаць неправамерным змяшчэнне іх у ІЧУ

03.01.2012 Гомельскія апазіцыянеры просяць суд прызнаць неправамерным змяшчэнне іх у ІЧУ

Напярэдадні і ў дзень правядзення Народнага сходу Уладзімір Няпомняшчых і Уладзімір Кацора былі затрыманы па абвінавачванні ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, змешчаны ў ІЧУ, дзе ўтрымліваліся да суду, які адбыўся 10 кастрычніка. Судом яны былі пакараныя штрафамі.

Баранавіцкія ўкраінцы падалі заяву на правядзенне пікету “Чыноўнікі супраць дружбы між народамі”

02.01.2012 Баранавіцкія ўкраінцы падалі заяву на правядзенне пікету “Чыноўнікі супраць дружбы між народамі”

Напярэдадні Новага года старшыня Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар” Мікола Чарнавус падаў заяву на пікет 25 cтудзеня з мэтай праінфармаваць грамадскаць горада аб тым, што гарадскія ўлады адмаўляюцца выдзяліць памяшканне для юрыдычнага адрасу арганізацыі.

Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі аспрэчвае забарону пікета

28.12.2011 Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі аспрэчвае забарону пікета

У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшло папярэдняе судовае паседжанне, падставай для якога была скарга кіраўніка рэгіянальнай суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава на дзеянні мясцовага гарвыканкама, які забараніў пікет пад дэвізам “За годную працу!”

Салігорцы збіраюцца мітынгаваць за хрысціянскія каштоўнасці

28.12.2011 Салігорцы збіраюцца мітынгаваць за хрысціянскія каштоўнасці

Заяўка на правядзенне мітынгу ў абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў у сталіцы шахцёраў пададзена мясцовым актывістам БХД Уладзімірам Шылам. Па словах заяўніка, на мітынгу плануецца знайсці адказ на пытанне “чым ёсць хрысціянскія каштоўнасці ў жыцці беларуса” і выказаць сваё стаўленне да крывадушша дзяржавы ў адносніх да гэтых каштоўнасцяў.

Мінская абласная пракуратура парушае тэрміны, вызначаныя заканадаўствам

27.12.2011 Мінская абласная пракуратура парушае тэрміны, вызначаныя заканадаўствам

Падпалкоўніку фінансавай міліцыі ў адстаўцы Віктару Малочку ўжо больш за месяц не прыходзіць адказ з Мінскай абласной пракуратуры на яго просьбу правесці праверку па фактах незаконных затрыманняў у Салігорску ў чэрвені 2011 году.

Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

26.12.2011 Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў выканкама. Сёлета ў верасні было прынята новае рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў адмове на правядзенне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага старшыня выканкаму спасылаецца на пастанову 2002 года.

Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу

22.12.2011 Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу

22 снежня суддзя Таццяна Тарабуева вынесла вырак па справе затрыманых за запаленыя свечкі чацвярых бабруйчан. Арцёму Мархасёву, Алене і Дзмітрыю Тоўсцікам, Марыне Івановай прысудзілі сплаціць па 20 базавых велічынь ці па 700 тысяч беларускіх рублёў. Маладых людзей прызналі вінватымі ў парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Іван Шэга падаў у суд скаргу на Слонімскі выканкам

22.12.2011 Іван Шэга падаў у суд скаргу на Слонімскі выканкам

Слонімскі лідэр партыі БНФ звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на шматлікія адмовы гарадскіх чыноўнікаў у правядзенні пікету з мэтай інфармавання насельніцтва аб сітуацыі з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і яе кіраўніком Алесем Бяляцкім.

Віцебскі абласны суд не пагадзіўся адмяніць пакаранне Таццяне Севярынец і Ірыне Яскевіч

22.12.2011 Віцебскі абласны суд не пагадзіўся адмяніць пакаранне Таццяне Севярынец і Ірыне Яскевіч

Суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула без зменаў прысуд, вынесены за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяне Севярынец і актывістцы прафсаюзнага руху Ірыне Яскевіч.

У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

19.12.2011 У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП

У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства