Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Брэсцкія ўлады дазволілі адзін з трох пікетаў

24.01.2012 Брэсцкія ўлады дазволілі адзін з трох пікетаў

Актывісты Брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі з мясцовага гарвыканкама адказ на свае заяўкі наконт пікетаў, запланаваных на 28 студзеня. Дадзены дазвол на правядзенне пікету, скіраванага для распаўсюду інфармацыі пра пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану працоўных.

У Оршы пададзены чатыры заяўкі на пікеты

23.01.2012 У Оршы пададзены чатыры заяўкі на пікеты

Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых «Справядлівы свет» падаў 4 заяўкі на правядзенне пікетаў у Оршы 28 студзеня. Як растлумачыў першы сакратар Аршанскага гаркама Мікалай Дзямідаў, мэтай пікетаў з'яўляецца пратэст супраць пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва, росту беднасці і галечы, які бачны няўзброеным вокам у апошнія месяцы.

У грамадскім жыцці Салігорску настаў “ледніковы перыяд”

23.01.2012 У грамадскім жыцці Салігорску настаў “ледніковы перыяд”

Выказаць свае патрабаванні аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэксе ды правядзенні свабодных парламенцкіх выбараў у 2012 годзе жыхары Салігорску не змогуць “у сувязі з працамі па заліўцы лёду на тэрыторыі стадыёна”. Менавіта такую прычыну амбежавання грамадзянскіх правоў пазначылі ў сваім адказе чыноўнікі салігорскага выканкаму.

Іван Шэга: “Сёння суд у вертыкальшчыкаў выйграць немагчыма”

19.01.2012 Іван Шэга: “Сёння суд у вертыкальшчыкаў выйграць немагчыма”

Сёння, 19 студзеня, у памяшканні суда Слонімскага раёна адбылося судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму, які паслядоўна забараніў усе заяўленыя акцыі салідарнасці з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Салігорск: новыя забароны пікетаў, новыя заяўкі на правядзенне

18.01.2012 Салігорск: новыя забароны пікетаў, новыя заяўкі на правядзенне

У Салігорску забаранілі яшчэ два масавыя мерапрыемствы. Мясцовая грамадскасць не атрымала дазволу выканкаму на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў і мітынгу па абмеркаванні ходу выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу.

Мінгарвыканкам забараніў больш за 60 пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага

18.01.2012 Мінгарвыканкам забараніў больш за 60 пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага

У далейшым 14 з атрыманых адмоваў на правядзенне пікетаў былі абскарджаны ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска. 12 студзеня скаргі былі разгледжаны суддзёй Рудніцкай А.Б. у адкрытым судовым паседжанні, 13 студзеня ў задавальненні скаргаў было адмоўлена.

Мазырскі праваабаронца сутыкнуўся з судовым абсурдам

16.01.2012 Мазырскі праваабаронца сутыкнуўся з судовым абсурдам

Мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун нарэшце атрымаў адказ ад Судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда. Справа тычылася абсурдных прычынаў, па якіх яму было адмоўлена ў правядзенні пікету яшчэ напачатку кастрычніка 2010 года.

У Брэсце пададзены заяўкі на правядзенне трох пікетаў у адзін дзень

16.01.2012 У Брэсце пададзены заяўкі на правядзенне трох пікетаў у адзін дзень

Ініцыятыва правядзення такіх акцый 28 студзеня ў розных месцах горада зыходзіць ад брэсцкіх актывістаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, які ўжо перадалі ў мясцовы гарвыканкам адпаведныя заяўкі, каб атрымаць неабходны па цяперашняму закандаўству дазвол.

Папярэджанне Рыгору Грыку не адменена

16.01.2012 Папярэджанне Рыгору Грыку не адменена

Рыгор Грык скардзіўся абласному пракурору на дзеянні пракурора горада Баранавічы Більдзейкі А.А., які 28 лістапада вынес яму афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка.

У Баранавічах забаронены мітынг і пікет

16.01.2012 У Баранавічах забаронены мітынг і пікет

Мікалай Чарнавус адтрымаў дзве адмовы на свае заяўкі аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіч паведаміў, што грамадскаму актывісту адмоўлена ў правядзенні мітынгу прадпрымальнікаў 19 студзеня і ў пікеце 25 студзеня.

Барысаў: абласны суд разгледзіць скаргу дэмактывіста

13.01.2012 Барысаў: абласны суд разгледзіць скаргу дэмактывіста

У бліжэйшы аўторак, 17 студзеня, Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на рашэнне Барысаўскага раённага суду, які пакараў штрафам у памеры 15 базавых велічынь зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка.

У забароне пікетаў суды не бачаць нічога супрацьпраўнага

13.01.2012 У забароне пікетаў суды не бачаць нічога супрацьпраўнага

Паводле словаў брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, у скарзе звярталася ўвага на тое, што суд Ленінскага суда ў свой час парушыў працэсуальныя нормы, калі разглядаў справу фактычна ў закрытым рэжыме, такім чынам пазбавіўшы ініцыятараў правядзення пікетаў права на справядлівы судовы разгляд.

Суддзя намерана высветліць, ці законнымі былі забароны пікетаў у падтрымку Бяляцкага ў Слоніме

12.01.2012 Суддзя намерана высветліць, ці законнымі былі забароны пікетаў у падтрымку Бяляцкага ў Слоніме

Сёння ў памяшканні суда Слонімскага раёна павінна было адбыцца судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму. Суддзя Наталля Радзіонік суд прызначыла на 19 студзеня, матывуючы гэта тым, што яна павінна дасканала вывучыць справу.

Суд не задаволіў скаргу гомельскіх праваабаронцаў на адмову ў правядзенні пікету

12.01.2012 Суд не задаволіў скаргу гомельскіх праваабаронцаў на адмову ў правядзенні пікету

12 студзеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў пакінуў без задавальнення скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на рашэнне гарвыканкама аб забароне пікету. Масавае мерапрыемства грамадзяне планавалі правесці на плошчы Паўстання Гомеля 10 снежня, да Міжнароднага дня правоў чалавека.

У Брэсце дамагаюцца праверкі законнасці рашэння наконт правядзення масавых мерапрыемстваў

09.01.2012 У Брэсце дамагаюцца праверкі законнасці рашэння наконт правядзення масавых мерапрыемстваў

Валянцін Лазарэнкаў адзначае, што гарвыканкам распрацаваў нормы, якія нельга выканаць, але на гэтай падставе ў мінулым годзе ў Брэсце былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы, на якія падаваліся заяўкі ад імя актывістаў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства