Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

З МДЛУ адлічылі трох удзельнікаў акцый салідарнасьці

07.02.2012 З МДЛУ адлічылі трох удзельнікаў акцый салідарнасьці

6 лютага з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адлічылі актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку, якія раней былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

У Салігорску ўжо за гэты год забаронена 18 акцый пратэсту

07.02.2012 У Салігорску ўжо за гэты год забаронена 18 акцый пратэсту

Правядзенне яшчэ шасці масавых мерапрыемстваў забаронена ў Салігорску. Агулам ад пачатку году мясцовыя ўлады не далі правесьці 18 акцый пратэсту. Гэтым разам арганізатары абскардзяць выканкамаўскія забароны ў пракуратуры ды аблвыканкаме.

«Левыя» не здаюцца

06.02.2012 «Левыя» не здаюцца

Сябры Аршанскай гарадской партыі левых «Справядлівы свет» будуць працягваць дамагацца дазволу на правядзенне пікетаў пратэсту. Нягледзячы на забарону ў студзені мясцовымі ўладамі правядзення пікетаў пратэсту супраць пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва, росту беднасці і галечы, сябры гарадской партыі зноў падалі заяўкі.

Абласны суд пакінуў штраф за свечкі ў сіле

06.02.2012 Абласны суд пакінуў штраф за свечкі ў сіле

6 лютага Арцём Мархасёў, адзін з чацвярых аштрафаваных “за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах” – менавіта так было расцэнена запальванне свечак на Дзяды, атрымаў рашэнне з абласнога суда па сваёй скарзе.

«Справядлівы свет» рыхтуе 5 пікетаў у Брэсцкім рэгіёне

06.02.2012 «Справядлівы свет» рыхтуе 5 пікетаў у Брэсцкім рэгіёне

Прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне 18 лютага трох пікетаў у Брэсцкім раёне і па адным — у абласным цэнтры і Баранавічах. Падчас згаданых мерапрыемстваў плануецца засяродзіць увагу на сацыяльных праблемах вяскоўцаў, збяднення насельніцтва і росту цэнаў.

Салігорск: Масавыя забароны на масавыя мерапрыемствы

02.02.2012 Салігорск: Масавыя забароны на масавыя мерапрыемствы

Адразу шэсць масавых мерапрыестваў забаранілі ўлады ў Салігорску. Фармальнай падставай для гэтага стала нібыта парушэнне новаўведзеных патрабаванняў у атрыкул 8 Закона “Аб масавых мерапрыествах” - абвяшчэнне ў Інтэрнэце даты правядзення пікетаў і мітынгаў. Сам заяўнік мерапрыемстваў называе прычыны надуманымі.

МУС не знайшло парушэнняў у адмове аршанскай міліцыі заключыць дамову на ахову ўдзельнікаў пікету

29.01.2012 МУС не знайшло парушэнняў у адмове аршанскай міліцыі заключыць дамову на ахову ўдзельнікаў пікету

Аршанскія праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў атрымалі адказ з Міністэрства ўнутраных спраў, куды яны накіравалі скаргу на адмову мясцовага ГАУС заключыць дамову на ахову правапарадку пры падачы заяўкі на пікет.

Брэсцкі “Справядлівы свет” у судзе збіраецца аспрэчваць неабходнасць аплаты за правядзенне пікетаў

29.01.2012 Брэсцкі “Справядлівы свет” у судзе збіраецца аспрэчваць неабходнасць аплаты за правядзенне пікетаў

Прадстаўнікі брэсцкай суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вымушаны былі адмовіцца ад правядзення 28 студзеня пікета супраць збяднення насельніцтва, росту цэнаў і схаванага беспрацоўя.

У дазволе на правядзенне пікетаў у Оршы адмоўлена

27.01.2012 У дазволе на правядзенне пікетаў у Оршы адмоўлена

Аршанскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў супраць пагаршэння эканамічнага становішча грамадзян. Актывісты партыі «Справядлівы свет» падавалі заяўкі на правядзенне 4-х пікетаў у горадзе Орша ў афіцыйна адведзеных для масавых мерапрыемстваў месцах.

Барысаў: Праваабаронца вырашыў скарыстацца электроннай прыёмнай выканкаму

27.01.2012 Барысаў: Праваабаронца вырашыў скарыстацца электроннай прыёмнай выканкаму

Праваабаронца Алег Мацкевіч вырашыў скарыстацца заканадаўчым новаўвядзеннем - электроннай прыёмнай Барысаўскага райвыканкама - каб атрымаць адказ наконт забароны на правядзенне пікету, прымеркаванага да гадавіны Дня правоў чалавека 10 снежня 2011 года.

У Магілёве “Справядліваму свету” адмоўлена ў пікетаванні

27.01.2012 У Магілёве “Справядліваму свету” адмоўлена ў пікетаванні

Нагодай для гэта стало тое, што ў гэты дзень на адзінай пляцоўцы ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў (стадыёне “Хімік”) будзе правадзіцца масавае фізкультурнае мерапрыемства. Актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” хацелі пратэставаць супраць збяднення людзей.

У Баранавічах пікетаваць супраць збяднення людзей забаронена

26.01.2012 У Баранавічах пікетаваць супраць збяднення людзей забаронена

Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін атрымаў ліст, падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевічам, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазволу на правядзенне пікету 28 студзеня супраць збяднення людзей.

Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць

26.01.2012 Міколу Чарнавуса з Баранавіч будуць судзіць

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус атрымаў позву ў суд на 3 лютага. Яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.39 КаАП РБ -- самаўпраўства. Чыноўнікі Баранавіцкага гарвыканкама палічылі самаўпраўствам тое, што заяву на пікет на 25 студзеня Чарнавус напісаў як старшыня грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах “Кобзарь”.

24.01.2012 Дзмітрыю Усу не дазволілі правесці ўстаноўчы сход

Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.

Для аршанскіх уладаў закон не пісаны

24.01.2012 Для аршанскіх уладаў закон не пісаны

Актывісты партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне 28 студзеня ў Оршы чатырох пікетаў. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адказ на падобныя заяўкі павінен быць дадзены не пазней, чым за 5 сутак да пачатку масавага мерапрыемства. Тым не менш, па стане на 24 студзеня, гэта значыць, за 4 дні да акцый, ніхто з заяўнікаў адказу не атрымаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства