Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.02.2012 Суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду
Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду. Заяўнікі шэсця збіраюцца дайсці да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
22.02.2012 У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць
Ініцыятарам правядзення акцыі салідарнасці ў Брэсце з’яўляецца старшыня мясцовага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк, якая збіраецца правесці пікет 7 сакавіка, пра што яна паведаміла ў заяўцы, перададзенай у гарвыканкам.
22.02.2012 Пракуратура адмаўляецца бараніць права на свабоду сходаў
Пракуратура Салігорскага раёна пакінула без разгляду па сутнасці скаргу мясцовага актвіста Уладзіміра Шылы на бесспадстаўныя забароны пікетаў Салігорскім выканканаўчым камітэтам. Спаслаўшыся на артыкул 7 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, пракурор Салігорскага раёна В. І Бельчын параіў актывісту звярнуцца ў суд.
22.02.2012 Магілёўскія ўлады зрабілі ўсё, каб пікеты супраць збяднення працоўных не адбыліся
“Падчас падачы заяўкі на другі пікет у гарвыканкам мы сутыкнуліся з праблемай таго, што ні міліцыя, ні дарожна-маставое прадпрыемства не жадаюць заключаць з намі дамовы на аказанне паслугаў, якія неабходна рабіць па заканадаўству для правядзення пікетаў".
20.02.2012 Салігорскі выканкам у чарговы раз забараніў масавыя акцыі
Замест таго каб гарантаваць грамадзянам свабоду сходаў, салігорскія чыноўнікі вынаходзяць новыя спосабы не даць дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Пікеты і мітынгі ў Салігорску, запланаваныя на 17-га, 18-га і 19-га лютага, забаронены старшынём Салігорскага раённага выканаўчага камітэту Аляксандрам Рымашэўскім.
20.02.2012 У Брэсцкім раёне ўлады забаранілі ўсе пікеты супраць збяднення насельніцтва
Ладзіць тры падобныя акцыі ў вёсках Страдзеч, Знаменка і гарадскім пасёлку Дамачава збіраліся мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, аднак пад рознымі падставамі ўлады не далі дазвол на іх правядзенне.
20.02.2012 Скаргу на забарону шэсця Мінскага гей-прайда 2011 разгледзяць 23 лютага
Разгляд касацыйнай скаргі Андросенкі Сяргея і Манькоўскай Наталлі супраць Менгарваканкама прызначаны ў Мінскім гарадскім судзе на 23 лютага. Нагадаем, улады горада забаранілі праводзіць 22 кастрычніка шэсце Мінскага гей-прайда 2011 у мікрараёне Сосны.
17.02.2012 У Віцебску і ў Воршы забаранілі 7 пікетаў «Справядлівага сьвету»
18 лютага партыйцы зьбіраліся правесьці пікеты супраць пагаршэньня эканамічнага становішча ў краіне, але мясцовыя ўлады адмовілі тром заяўнікам — жыхарам Віцебску і чатыром аршанцам.
17.02.2012 Гарадзенскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет
Паколькі рашэннем Гарадзенскага гарвыканкаму у горадзе адведзеныя толькі два месцы для правядзення такіх мерапрыемстваў, Румлёўскі і Каложскі паркі, дзе наведвальнікі з’яўляюцца толькі па вялікіх святах, праваабаронцы вызначылі ў сваёй заяўцы менавіта святочны дзень для правядзення пікету -- 8-га сакавіка.
16.02.2012 Аршанскія ўлады ўпарта працягваюць парушаць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адказ на заяўкі павінен быць дадзены не пазней, чым за 5 сутак да пачатку масавага мерапрыемства. Тым не менш, па стане на 15 лютага, г.зн. за 3 дні да акцый, заяўнік Мікалай Дзямідаў адказу з Аршанскага гарвыканкама не атрымаў.
16.02.2012 Маладафронтаўца адлічылі з вучобы
Міхась Мускі быў студэнтам 3 курсу БНТУ механіка-тэхналягічнага факультэта. Сёньня хлопец падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
16.02.2012 Яскевіч і Севярынец падалі наглядныя скаргі
Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч аштрафавалі за правядзенне 8 кастрычніка 2011 году Народнага сходу: Кастрычніцкі райсуд расцаніў яго як несанкцыянаваную акцыю. Суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падзяліла гэтае меркаванне і пакінула пастанову ў сіле.
15.02.2012 Дэпутаты апраўдваюцца за папраўкі у Закон аб масавых мерапрыемствах
Ці не галоўнае пытанне, якое ставілася брэсцкімі актывістамі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Ганнай Анішчук і Ларысай Багдановіч, тычылася прынятых беларускім парламентам паправак у Закон аб масавых мерапрыемствах.
14.02.2012 Колькасць забароненых у Салігорску пікетаў можа патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
Салігорскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла працягвае барацьбу за сваё права на свабоду сходаў. У апошнія дні ён накіраваў ажно десяць заяваў на правядзенне масавых мерапрыемстваў і да канца тыдня плануе падаць яшчэ пяць. Як паведамлялася раней, ад пачатку году мясцовыя ўлады забаранілі ўжо 18 акцый.
14.02.2012 Савет Рэспублікі не падтрымаў прапанову гомельскіх апазіцыянераў прывесці адміністрацыйнае заканадаўства ў адпаведнасць Канстытуцыі
Нагодай для звароту стаў факт затрымання да суду і змяшчэнне ў ІЧУ гомельскіх апазіцыянераў напярэдадні Народнага сходу. Актывісты прабылі выходныя ў ізалятары, а ў панядзелак суд пакараў іх штрафам. Пытанне пра законнасць утрымання апазіцыянераў некалькі сутак ў ІЧУ павісла ў паветры.










