Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
07.03.2012 Пікетаваць супраць збяднення людзей забаранілі
Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць пратэст супраць збяднення людзей у сувязі з ростам цэнаў на тавары і паслугі. Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, Рыгор Макарэвіч, Віктар Цяпін.
07.03.2012 Слонімцы падалі заяву на мітынг 25 сакавіка
Мэта масавага мерапрыемства, як гаворыцца ў заяве, — публічнае адзначэнне ўгодкаў абвяшчэння БНР, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 100 чалавек.
07.03.2012 Хто не ведае закону: аблвыканкам ці пракуратура? (дакументы)
Віцебскія актывісты паскардзіліся ў аблвыканкам і ў пракуратуру на тое, што атрымалі пісьмовы адказ на забарону пікету 19 снежня 2011 года са спазненнем на некалькі дзён. І атрымалі лісты цалкам супроцьлеглага зместу: з абласной пракуратуры адказалі, што парушэння не было, а з аблвыканкаму – што пакараюць вінаватых.
07.03.2012 Праваабаронцу афіцыйна папярэдзілі, каб не праводзіў інфармацыйнага пікета пра палітвязняў
Сёння ў Гародні міліцыя папярэдзіла праваабаронцу Віктара Сазонава пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Зраніцы яму патэлефанавалі з аддзялення міліцыі і спыталі, дзе ён знаходзіцца. Пасля чаго на кватэру Сазонава з’явіўся маёр міліцыі, які нагадаў пра забаронены гарвыканкамам пікет.
06.03.2012 Пікет у падтрымку звольненага Алега Стахаевіча не дазволены
Старшыні Брэсцкага абласнога прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідзе Міхнюк адмоўлена ў правядзенні пікету ў знак салідарнасці са звольненым кіраўніком суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Алегам Стахаевічам.
06.03.2012 Уладзімір Кацора абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека штраф за Народны сход
5 сакавіка гомельскі апазіцыянер Уладзімір Кацора звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
05.03.2012 Віцебскія актывісты абскарджваюць у судзе адмову на правядзенне Дня Волі
Гарвыканкам забараніў правядзенне шэсця і сходу на Дзень Волі. Заяўнікі акцый лічаць адмову незаконнай і хочуць дамагчыся яе адмены. Таксама яны просяць суд абавязаць ЖКГ, міліцыю і медычных работнікаў заключыць дамовы на абслугоўванне мерапрыемстваў, бо дагэтуль іхнія звароты неаднаразова ігнараваліся.
05.03.2012 Забаранілі чарговы пікет у падтрымку Бяляцкага
У Брэсце не дазволілі выказаць пратэст супраць арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Прычынаю адмовы ў правядзенні пікетавання стала адсутнасць спецыялізаваных дамоваў з шэрагам інстанцый для правядзення такога мерапрыемства.
05.03.2012 У Баранавічах будуць пратэставаць супраць немагчымасці пратэставаць
Намеснік старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін накіраваў пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету. Мэта пікетавання: выказванне пратэсту супраць парушэнняў правоў грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў.
02.03.2012 Аргкамітэт БХД будзе судзіцца з кіраўніцтвам Палаца культуры МТЗ
19 сакавіка суд Партызанскага раёна Менска разгледзіць пазоў аргкамітэта па стварэньні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на дзеяньні Палацу культуры Менскага трактарнага завода. Суд адбудзецца ў 11 гадзін.
01.03.2012 Баранавіцкі гарвыканкам адмовіўся мяняць свае рашэнні аб масавых мерапрыемствах
Баранавіцкая ініцыятыўная група па зменах у парадак правядення масавых мерапрыемстваў атрымала 1 сакавіка пісьмовы адказ гарвыканкама на свой калектыўны зварот. У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама паведамляецца, што выканаўчая ўлада супраць такіх зменаў на тэрыторыі горада Баранавічы.
01.03.2012 У Брэсцкім раёне пададзена 15 заявак на правядзенне пікетаў
Ініцыятыва правядзення гэтых акцый належыць мясцовым актывістам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія спрабуюць з дапамогай пікетаў звярнуць увагу грамадскасці і ўладаў да шматлікіх лакальных праблемаў.
01.03.2012 «Ліберальнаму клубу» адмовілі ў правядзенні дэбатаў пра адносіны Беларусі і ЕС
Са слоў Мікіты Бяляева, адміністратыўнага дырэктара «Ліберальнага клуба», з галерэяй «Ў» была дамоўленасць аб выкарыстанні памяшкання для правядзення дэбатаў. Аднак сёння яму па тэлефоне паведамілі, што адмовіліся. Маўляў, няўважліва прачыталі заяўку і не ведалі, што мерапрыемства палітычнае, а ў галерэі іншая скіраванасць.
29.02.2012 Да салігорскіх дэпутатаў звернуцца па праблеме забароны пікетаў
Дэпутаты павінны заняцца праблемай забароны масавых мерапрыемстваў у горадзе. Так лічыць мясцовы актывіст Уладзімір Шыла, чарговых пяць заяваў на правядзенне масавых мерапрыемстваў якога зноў не ўхваліў Салігорскі выканкам.
28.02.2012 У Гародні забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
Гарадзенскім праваабаронцам Віктару Сазонаву і Раману Юргелю гарадскія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў, які планавалася правесці 8 сакавіка. Гарвыканкам афіцыйным спаслаўся на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.










