Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Скаргі на адмовы на правядзенне пікетаў у Барысаве зарэгістраваны ў Камітэце ААН

15.03.2012 Скаргі на адмовы на правядзенне пікетаў у Барысаве зарэгістраваны ў Камітэце ААН

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на сваю скаргу з нагоды забароны на правядзенне пікетаў у горадзе Барысаве. На працягу апошніх пяці гадоў гарадскія ўлады не давалі згоды на правядзенне ніводнай масавай акцыі дэмакратычных актывістаў.

Аршанскія ўлады працягваюць ігнараваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

15.03.2012 Аршанскія ўлады працягваюць ігнараваць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

У трэці раз за апошнія месяцы прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.

Брэсцкія ўлады дазваляюць пікеты выбарачна

15.03.2012 Брэсцкія ўлады дазваляюць пікеты выбарачна

На 17 сакавіка мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” падалі тры заяўкі на правядзенне акцый, падчас якіх планавалася прыцягнуць увагу да праблемы рэалізацыі грамадзянамі права на даступнае жыллё. У двух выпадках гарвыканкам адмовіў.

Слонімцам не дазволілі мітынг 25 сакавіка

15.03.2012 Слонімцам не дазволілі мітынг 25 сакавіка

Слонімскі райвыканкам, як гэта адбываецца ў апошнія гады, катэгарычна адмовіў у правядзенні мітынга: маўляў, заява была адпраўлена 7 сакавіка, а зарэгістравалі яе чамусьці 11 сакавіка. А гэта не адпавядае тэрмінам.

У Баранавічах ізноў забаронены “пікет аднаго чалавека”

15.03.2012 У Баранавічах ізноў забаронены “пікет аднаго чалавека”

Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазвол на правядзенне пікету 18 cакавіка 2012 года супраць парушэнняў правоў грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

У Брэсцкім раёне забаронена правядзенне 15 пікетаў

14.03.2012 У Брэсцкім раёне забаронена правядзенне 15 пікетаў

Усе гэтыя акцыі ставілі на мэце прыцягнуць увагу да збяднення насельніцтва і былі заяўлены мясцовымі актывістамі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Такім чынам іх арганізатары мелі намер выказаць свой пратэст супраць далейшага росту коштаў на асноўныя тавары і паслугі.

Брэсцкія ўлады дазволілі пікет, прысвечаны праблемам даступнага жылля

14.03.2012 Брэсцкія ўлады дазволілі пікет, прысвечаны праблемам даступнага жылля

Упершыню за апошні час мясцовы гарвыканкам станоўча адрэагаваў на намер заяўнікаў правесці падобную акцыю. Ініцыятарам дазволенага пікету з’яўляецца сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных.

Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі

14.03.2012 Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі

Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне пра нядаўнія суды над барысаўскімі актывістамі Анатолем і Ігарам Аскерка і Іванам Шутко спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне (пры Савеце па правах чалавека ААН).

12.03.2012 Арганізатары Дня Волі атрымалі першыя адмовы

Адказу з Мінгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг на Дзень Волі да гэтага часу няма.

Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

12.03.2012 Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

Ігар Аскерка разгарнуў у будынку Барысаўскага раённага суда плакат у падтрымку бацькі. За гэта ён быў затрыманы і адвезены ў Барысаўскі РУУС, затым - у ІЧУ Барысаўскага РУУС. Сёння, 12 сакавіка, у 10.00 над Ігарам адбудзецца суд.

Вілейскі дэпутат збіраецца пратэставаць

09.03.2012 Вілейскі дэпутат збіраецца пратэставаць

Дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Маціюн падаў заяву на правядзенне пікету, мэтай якога акрэсліў выказванне пратэсту супраць парушэння ягоных канстытуцыйных правоў. Заяўнік лічыць, што ён падвяргаецца пераследу за адстойванне асабістага меркавання. У прыватнасці, з-за гэтага з ім не працягнулі працоўны кантракт.

Анатоля Аскерку будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Саннікава

09.03.2012 Анатоля Аскерку будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Саннікава

На Анатоля Аскерку склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава. Актывіст знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання Барысаўскага РАУС. У ІЧУ паведамілі, што суд над Анатолем Аскеркам адбудзецца заўтра, 10 сакавіка.

09.03.2012 У Гародні пададзеная заяўка на правядзенне Дня Волі

Гарадзенскія прадстаўнікі трох дэмакратычных партый – АГП, БНФ і БСДГ падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка ў горадзе мітынгу. Афіцыйны ліст падпісалі Юры Істомін, Вадзім Саранчукоў і Уладзімір Хільмановіч.

Міжнародная акцыя “Вольная Беларусь” пройдзе 18 сакавіка

09.03.2012 Міжнародная акцыя “Вольная Беларусь” пройдзе 18 сакавіка

На 18 сакавіка прызначана правядзенне агульнаеўрапейскай акцыі "Вольная Беларусь", якую ўжо сёмы год запар ладзяць Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF). Арганізатары акцыі запрашаюць усіх ахвочых прыцягнуць увагу да падзеяў у Беларусі, а таксама дадаць свой унёсак да адзінай і вольнай Еўропы.

Гарадзенскія апазіцыянеры плануюць Дзень Волі адзначыць мітынгам

09.03.2012 Гарадзенскія апазіцыянеры плануюць Дзень Волі адзначыць мітынгам

Прадстаўнікі трох гарадзенскіх дэмакратычных партый вырашылі падаць супольную заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзення мітынгу, прысвечанаму чарговым угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства