Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

21.03.2012 КХП БНФ не дазволілі правесці акцыю на Дзень Волі ў Менску

Намеснік старшыні партыі Юры Беленькі: "Мы падавалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Кіеўскім скверы. Сёння прыйшоў адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Напісана, што ў нашай заяўцы недастаткова прапісана, якім чынам мы будзем арганізоўваць меры бяспекі".

Магілёўскай філіі БНФ адмоўлена ў правядзенні мітынга на Дзень Волі

21.03.2012 Магілёўскай філіі БНФ адмоўлена ў правядзенні мітынга на Дзень Волі

Паводле заяўкі, пададзенай гарадскім чыноўнікам, мерапрыемства мусіла адбыцца на Савецкай плошчы горада. Паводле рашэння выканкама, у Магілёве дазволена адно месца для правядзення такіх мерапрыемстваў – гэта стадыён “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада. Аднак пазіцыя партыйцаў у пытанні святкавання Дня Волі - бескампрамісная.

Гарадзенскі выканкам нарэшце паведаміў пра забарону мітынгу да 25 сакавіка

21.03.2012 Гарадзенскі выканкам нарэшце паведаміў пра забарону мітынгу да 25 сакавіка

Гарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніка старшыні Ірыны Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гародні. У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі часткі 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Барань: мітынгаваць і пікетаваць дазволена ... у лесе

21.03.2012 Барань: мітынгаваць і пікетаваць дазволена ... у лесе

Услед за Аршанскім гарвыканкамам улады горада Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прынялі рашэнне аб змене месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў - як апынулася, яшчэ 1 лютага, але толькі цяпер яно апублікавана ў мясцовай газеце.

Рыгору Грыку другі раз запар забаранілі пікет

21.03.2012 Рыгору Грыку другі раз запар забаранілі пікет

У адказе з Баранавіцкага гарвыканкама паведамляецца, што заява Рыгора Грыка парушае артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь“Аб масавых мерапрыемствах”. Праўда, якую норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Сяргей Пяцігораў не называе.

Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?

21.03.2012 Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?

Увечары 20 сакавіка маёр міліцыі прыехаў на кватэру да праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча і паведаміў, што ў правядзенні мітынгу 25 сакавіка ў Гародні адмоўлена. А між тым за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства гарвыканкам так і не паведаміў заяўнікам сваё афіцыйнае рашэнне.

Орша: улады выкарыстоўваюць новаўвядзенні пры забаронах пікетаў

20.03.2012 Орша: улады выкарыстоўваюць новаўвядзенні пры забаронах пікетаў

На гэты раз чыноўнікам Аршанскага гарвыканкама не спадабалася, што актывісты партыі «Справядлівы свет» не ўказалі ў заяўках крыніцы фінансавання пікетаў сацыяльна-эканамічнай тэматыкі.

У Гародні міліцыя апярэджвае гарвыканкам

20.03.2012 У Гародні міліцыя апярэджвае гарвыканкам

Заяўнікі мітынгу ў Гародні на Дзень Волі 25 сакавіка дагэтуль не атрымалі афіцыйнага адказу з мясцовага гарвыканкаму. Тым часам супрацоўнікі міліцыі ўжо ходзяць па кватэрах актывістаў і папярэджваюць пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

У Слоніме абскарджаваюць забарону мітынга да 25 Сакавіка

20.03.2012 У Слоніме абскарджаваюць забарону мітынга да 25 Сакавіка

Са скаргай у пракуратуру Слонімскага раёна і ў Гродзенскі аблвыканкам звярнуліся жыхары горада Мікалай Ракевіч і Іван Шэга. Скаргу слонімцы напісалі ў сувязі з адмовай райвыканкама ў правядзенні мітынга, прысвечанага 25 Сакавіка.

Актывісты Слоніма падалі заяўку на пікет за вызваленне Каваленкі

20.03.2012 Актывісты Слоніма падалі заяўку на пікет за вызваленне Каваленкі

Досвед гэтага і мінулых гадоў паказвае, што Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць не дазваляе. Сябры дэмакратычнага згуртавання горада запланавалі пікет на 4 красавіка.

19.03.2012 АГП ня мае памяшканьня для зьезду

19 сакавіка на адрас кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступіў ліст зь Беларускага саюзу спажывецкіх таварыстваў. У ім напісана, што ў сувязі з маючай адбыцца заменай вокнаў няма магчымасьці даць памяшканьне для зьезду АГП.

Баранавічы: Рыгор Грык абскарджвае пракурорскія папярэджанні

19.03.2012 Баранавічы: Рыгор Грык абскарджвае пракурорскія папярэджанні

Грамадскі актывіст з Баранавіч Рыгор Грык 18 сакавіка накіраваў Генпракурору скаргу на дзеянні пракурораў г. Баранавічы Більдзейкі М.А. і Брэсцкай вобласці Тачко А.Т. Скаржнік лічыць, што супрацоўнікі гарадской і абласной пракуратураў парушылі арт. 393 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Брэсцкія міліцыянты фактычна сарвалі дазволены пікет

19.03.2012 Брэсцкія міліцыянты фактычна сарвалі дазволены пікет

Актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных вымушаны быў адмовіцца ад правядзення пікету, падчас якога спрабаваў узняць праблему атрымання даступнага жылля ў Беларусі.

У Оршы зменены месцы для правядзення масавых акцый

16.03.2012 У Оршы зменены месцы для правядзення масавых акцый

Цяпер яны знаходзяцца на закінутых і малалюдных ўскраінах. 15 сакавіка дзяржаўная «Аршанская газета» апублікавала рашэнне Аршанскага гарвыканкама № 74, прынятае яшчэ 30 студзеня. У адпаведнасці з ім зменены месцы для правядзення сходаў, мітынгаў і пікетавання.

Дэпутату Вілейскага райсавету адмовілі ў правядзенні пікету

16.03.2012 Дэпутату Вілейскага райсавету адмовілі ў правядзенні пікету

Дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Маціюн атрымаў адмову ў правядзенні пікета супраць парушэння ягоных канстытуцыйных правоў, якраз на Дзень канстытуцыі, паведамляе сайт vialejka.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства