Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
10.04.2012 Пададзена заяўка на правядзенне "Чарнобыльскага шляху"
Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” падаў заяўку на правядзенне шэсця і мітынга 26 красавіка ў Мінску. Збор удзельнікаў плануецца ля будынка Акадэміі навук, затым будзе арганізавана шэсце да плошчы Бангалор, якое завершыцца мітынгам у парку Дружбы народаў.
10.04.2012 У Баранавічах ужо пятая з пачатку года забарона пікета
Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць маральную падтрымку іншадумцам і асуджаным за падзеі 19 снежня 2010 года. Гэта ўжо пяты запар ў гэтым годзе пікет грамадскіх актывістаў, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам. Яякую норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмовіўся назваць.
06.04.2012 Мінскія ўлады забаранілі выходзіць на ЛГБТ-пікет «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі»
6 красавіка стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў актывісту праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Аляксею Куліку ў правядзенні ў беларускай сталіцы пікету на 7 чалавек «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі», запланаванага на 9 красавіка.
04.04.2012 Брэст: пракуратура накіравала скаргу наконт забароненага пікета ва ўстанову, якая прыняла такое рашэнне
Сябры брэсцкай суполкі прафсаюза РЭП атрымалі з абласной пракуратуры адказ на сваю скаргу, якая тычацца забароны гарадскімі ўладамі Брэста правядзення пікета салідарнасці ў падтрымку актывістаў ствараемага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.
04.04.2012 Удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” ў Наваполацку пераследуе ДАІ
Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у памеры 3 базавыя велічыні за ўдзел у акцыі “маўклівага пратэсту” ў Наваполацку, якая прайшла 20 ліпеня 2011 года. Аднак да цяперашняга часу супрацоўнікі мясцовага ДАІ спрабуюць прыцягнуць яго да адказнасці нібыта за наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які спрабаваў яго затрымаць.
03.04.2012 Аляксандру Кірылаву не дазваляюць правесці пікеты ў Віцебску
Актывіст незарэгістраванай апазіцыйнай Беларускай кансерватыўнай партыі "Белая Русь" пайшоў у гарвыканкам, каб падаць заяўку на масавае мерапрыемства. Начальнік аддзелу па зваротах грамадзян адмовіўся патлумачыць, якім чынам падаюцца падобныя заяўкі.
02.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскіх праваабаронцаў
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леаніда Судаленка атрымалі з Жэневы паведамленне аб рэгістрацыі іх агульнай скаргі, паводле якой напярэдадні прэзідэнскіх выбараў 2010 года яны звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Праваабаронцы жадалі звярнуць увагу выбаршчыкаў на іх права адмовіцца ад дэтэрміновага галасавання.
27.03.2012 Івашкевіча папярэдзілі за "падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту"
Аднаго з арганізатараў акцыі 25 сакавіка ў Менску Віктара Івашкевіча сёньня выклікалі ў Генпракуратуру, дзе яго папярэдзілі, што дзеяньні, «якія могуць быць накіраваныя на падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту, будуць карацца законам». Тым часам заяўнікі акцыі разьбіраюцца з гарадзкімі службамі, якім павінны заплаціць каля 4 мільёнаў рублёў.
27.03.2012 Ян Дзяржаўцаў судзіцца з трыма райвыканкамамі
Віцебскі сябар КХП БНФ падаў заявы ва ўсе тры раённыя суды гораду, бо з трох раённых адміністрацый яму прыйшлі адмовы на правядзенне пікетаў. Гэта своеасаблівы рэкорд -- калі актывіст адначасова судзіцца з трыма органамі ўлады. Зрэшты, колькасць забароненых пікетаў таксама была рэкордная – 15 на працягу 5 дзён.
25.03.2012 Затрымалі наваполацкіх актывістаў
Наваполацкіх актывістаў Віктара Калесніка і Вячаслава Бойка, якія раніцай 25 сакавіка накіроўваліся ў Мінск на машыне на дазволенае ўладамі святкаванне Дня Волі, міліцыя затрымала пад Полацкам.
25.03.2012 25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - вольная і незалежная дзяржава. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.
24.03.2012 Бабруйчаніна Станіслава Кавалеўскага папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у мітынгах
Напярэдадні, 22 сакавіка, на бабруйскай сядзібе АГП адбылася вечарына, прысвечаная чарговай гадавіне ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, дзе Станіслаў Кавалеўскі выступаў з дакладам пра ролю Бабруйска і бабруйцаў у гэтым гістарычным працэсе.
23.03.2012 Тры пікеты да Дня Волі забаранілі ў Віцебску
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Пётр Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзенне 25 сакавіка трох пікетаў - атрымаў тры адмовы.
22.03.2012 Віцебск: і гарвыканкам і суд – супраць акцыяў на Дзень Волі
Суд Кастрычніцкага раёна адхіліў скаргу віцебскіх актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава і Яна Дзяржаўцава на адмову гарвыканкаму, які не дазволіў правесці 25 сакавіка ўрачыстае шэсце і сход на плошчы Свабоды.
21.03.2012 Міліцыя забараняе святкаванне Дня Волі і ў Слоніме
Супрацоўнік міліцыі наведаў кіраўніка Слонімскай суполкі БНФ Івана Шэгу на працы і папрасіў падпісаць дакумент аб тым, што ён папярэджаны наконт удзелу у якіх-небудзь святочнасцях.










