Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Зваротаў у Слонімскі райвыканкам шмат — адказ адзін: адмовіць (дакумент)

26.04.2012 Зваротаў у Слонімскі райвыканкам шмат — адказ адзін: адмовіць (дакумент)

Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання напісалі калектыўны зварот у Слонімскі райвыканкам: “Мы , жыхары горада Слоніма, на працягу амаль сямі гадоў не можам рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў у горадзе, і на ўсе нашы заяўкі атрымліваем адмовы".

У Оршы плануюцца два Першамайскія пікеты

25.04.2012 У Оршы плануюцца два Першамайскія пікеты

Аршанская гарадская арганізацыя партыі левых "Справядлівы свет" працягвае патрабаваць ад ўладаў дазвол на правядзенне пікетаў. На гэты раз пададзеныя ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага свята - 1 траўня.

Гарадзенскія ўлады парушаюць закон

24.04.2012 Гарадзенскія ўлады парушаюць закон

За тры дні да заяўленага мерапрыемства афіцыйнай паперы пра рашэнне няма. А між тым да Аляксандры Васілевіч ужо прыходзіў міліцыянт, які папярэджваў пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету 26 красавіка.

20.04.2012 Улады дазволілі «Чарнобыльскі шлях» у поўным аб’ёме

Арганізатары «ЧШ» маюць намер правесці яго «пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Будзе таксама падымацца пытанне вызвалення палітвязняў.

Пракурор Брэсцкай вобласці лічыць правільным папярэджанне Рыгору Грыку

20.04.2012 Пракурор Брэсцкай вобласці лічыць правільным папярэджанне Рыгору Грыку

28 лістапада 2011 года Рыгору Грыку было вынесена афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка. Актывіст не прызнаваў сябе вінаватым і прасіў Генеральнага пракурора адмяніць незаконнае папярэджанне пракурора.

Віцебск: Яну Дзяржаўцаву не дазволілі пікеты да ўгодкаў Леніна

19.04.2012 Віцебск: Яну Дзяржаўцаву не дазволілі пікеты да ўгодкаў Леніна

Сябру КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў прапаноўваў адміністрацыям трох раёнаў Віцебску далучыцца да арганізацыі акцыі. Аднак чыноўнікі запрашэнне праігнаравалі, і акцыі забаранілі – спаслаліся на тое, што актывіст падаў заяўкі са спазненнем і не заключыў дамовы з хуткай дапамогай, ЖКГ і міліцыяй.

Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”

19.04.2012 Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”

Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 траўня мітынгу – яны спрабуюць дамагчыся прызнання новастворанай прафсаюзнай суполкі на рэспубліканскім прадпрыемстве “Граніт”.

У Брэсце суд прызнаў законнай забарону пікета салідарнасці з Алесем Бяляцкім

18.04.2012 У Брэсце суд прызнаў законнай забарону пікета салідарнасці з Алесем Бяляцкім

З ініцыятывай правядзення пікета ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” выступіў мясцовы правабаронца Уладзімір Вялічкін. Ён жа падаў у суд першай інстанцыі скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама пра адмову правядзення акцыі.

Гарадзенскія актывісты падалі ў суд на гарвыканкам

17.04.2012 Гарадзенскія актывісты падалі ў суд на гарвыканкам

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў грамадскім актывістам у правядзенні мітынгу 25 сакавіка, прымеркаванага да гістарычнай даты – Дня Волі. У скарзе заяўнікі просяць таксама прызнаць таксама неправамерным гарвыканкаму “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гродна”.

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

17.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

Грамадская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне пра рэгістрацыю яе скаргі на забарону Гомельскім гарвыканкамам серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў, паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.

Забарону святкаваць Дзень Волі віцебскія актывісты аспрэчваюць у абласным судзе

17.04.2012 Забарону святкаваць Дзень Волі віцебскія актывісты аспрэчваюць у абласным судзе

Каардынатар Руху “За свабоду” ў Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, які быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на рашэнне суду Кастрычніцкага раёну Віцебску.

У Брэсце пададзена заяўка на першамайскую дэманстрацыю

13.04.2012 У Брэсце пададзена заяўка на першамайскую дэманстрацыю

Апошні раз гарадскія ўлады дазволілі правесці дэманстрацыю з нагоды 1 мая дзесяць гадоў таму: з таго часу на ўсе заяўкі на правядзенне падобнай акцыі па розных прычынах быў дадзены адмоўны адказ.

Ян Дзяржаўцаў прапанаваў чыноўнікам далучыцца да арганізацыі пікетаў

13.04.2012 Ян Дзяржаўцаў прапанаваў чыноўнікам далучыцца да арганізацыі пікетаў

Віцебскі актывіст КХП БНФ, падаючы заяўкі на чарговыя 6 пікетаў, прапанаваў чыноўнікам трох раённых адміністрацый Віцебску далучыцца да арганізацыі імпрэзаў. Падобна, што толькі ў такім выпадку ад уладаў можна чакаць дазволу на акцыі.

“Справядлівы свет” абскарджвае забарону пікетаў у Брэсце

13.04.2012 “Справядлівы свет” абскарджвае забарону пікетаў у Брэсце

Мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” звярнуліся ў суд са скаргай на дзеянні чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкама, якія не дазволілі ладзіць пікеты, прысвечаныя праблеме даступнасці жылля.

У Слоніме забаранілі пікет супраць АЭС, пададзена заяўка на другі – да гадавіны Чарнобылю

11.04.2012 У Слоніме забаранілі пікет супраць АЭС, пададзена заяўка на другі – да гадавіны Чарнобылю

Слонімскі райвыканкам не дазволіў сябрам дэмакратычнага згуртавання гораду праводзіць пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, матывуючы гэта тым, што няправільна была напісана заяўка. Пікет планавалася правесці 26 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства