Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.05.2012 5 траўня інваліды-вазочнікі нагадаюць пра свае правы
5 траўня ў Мінску адбудзецца мітынг у падтрымку інвалідаў і іх правоў. Адзін з матываў мітынга – далучэнне Беларусі да міжнароднай Канвенцыі Аб’яднаных Нацыяў пра правы інвалідаў і рамкавага пратаколу да яго.
04.05.2012 У Гародні будуць пікетаваць “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
Пяцёра грамадска-палітычных актывістаў Гародні, пераважна сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне ў горадзе над Нёманам 15 траўня пікетаў пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
04.05.2012 Гарадзенскі актывісты судзяцца з гарвыканкамам
У судзе Ленінскага раёну Гародні 3 траўня прайшло апытанне бакоў паводле пазову грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Уладзіміра Хільмановіча і Юрыя Істоміна да Гарадзенскага гарвыканкаму.
02.05.2012 Спецназаўцы затрымалі гледачоў фільму пра Лукашэнку і зламалі відэакамеру
Арыштаваных на праглядзе фільму “Апошні дыктатар Еўропы” трымалі ў міліцэйскім пастарунку да поўначы. Міліцыянты сфатаграфавалі кожнага з нумарною таблічкаю і ўзялі адбіткі пальцаў.
01.05.2012 У Мікашэвічах замест забароненага мітынга 1 мая ўлады зладзілі “суботнік”
Як распавёў Алег Стахаевіч, многія ў горадзе не ведалі нават, што ўлады забаранілі мітынг, і былі здзіўленыя, калі ў парку раптам арганізавалі ўборку тэрыторыі. Увогуле, па яго словах, у гэты святочны дзень у Мікашэвічах шмат нечаканасцяў: сіламі ДАІ уезд у горад перакрыты.
01.05.2012 У Брэсце распачалася кампанія “Стоп 1210”
Мясцовыя праваабаронцы зладзілі “круглы стол” з нагоды пачатку кампаніі “Стоп 1210”, накіраванай на захаванне права на мірныя сходы. Сваю назву кампанія атрымала паводле нумара рашэння Брэсцкага гарвыканкама, якое ўстанаўлівае парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у абласным цэнтры.
30.04.2012 Аршанскія ўлады зноў адмовілі ў дазволе на пікетаванне
Чарговую адмову ў дазволе на правядзенне пікетаў атрымалі актывісты Аршанскай гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет". Яны падалі заяўкі на 2 масавыя акцыі 1 траўня супраць росту коштаў і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.
27.04.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам 26 красавіка 2012 г. “Чарнобыльскі шлях”
“Чарнобыльскі шлях” насіў мірны характар, нягледзячы на праявы гвалту з боку невялікай колькасьці яго ўдзельнікаў. Таксама з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Гэта з’яўляецца недапушчальным і сведчыць, што падчас акцыі незаконна абмяжоўвалася права грамадзян на мірныя сходы.
27.04.2012 Абласны суд адхіліў скаргу віцебскіх актывістаў наконт забароны акцый ў Дзень Волі
Пасля таго, як гарвыканкам забараніў праводзіць у Дзень Волі щрачыстае шэсце і сход жыхароў Віцебску, актывісты звярталіся ў Кастрычніцкі раённы суд. Але там адхілілі іх скаргу на забарону імпрэзаў намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкаму Уладзімірам Шломам.
27.04.2012 Брэсцкія ўлады забаранілі першамайскую дэманстрацыю
Заяўку на правядзенне гэтага мерапрыемства ў гарвыканкам падавалі кіраўнікі мясцовых арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка.
27.04.2012 Першамайскі мітынг у Мікашэвічах забаронены
Заяўка на правядзенне гэтай масавай акцыі, якая ставіла на мэце выказаць падтрымку актывістам незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт”, была адхілена кіраўніцтвам мясцовага гарвыканкаму, бо ў гэты ж дзень на стадыёне запланавалі гарадскую спартакіяду.
27.04.2012 У Гомелі міліцыя не перашкаджала зладзіць акцыю памяці
Каля 30 актывістаў усклалі кветкі да капліцы, пабудаванай у памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС. Прадстаўнікі АГП, партыі «Справядлівы свет», кампаніі «Гавары праўду» правялі таксама невялікае шэсце да капліцы ад універсаму «Бранскі» і зладзілі хвіліну маўчання.
26.04.2012 Затрыманні ў Менску (дапаўняецца)
Па інфармацыі праваабаронцаў, у Савецкім РУУСе Менска - каля 30-ці затрыманых, сярод іх маладафронтаўцы Міхась Мускі і Раман Васільеў. З Цэнтральнага РУУСа выпусцілі затрыманых каля «Макдональдса» паблізу пл. Бангалор - 8 хлопцаў-расейцаў і 2 дзяўчат-беларусак. Мікола Дземідзенка пасля затрымання таксама дастаўлены ў Савецкі РУУС.
26.04.2012 Чарнобыльскі Шлях-2012 (+відэа)
26 красавіка ў Менску прайшло штогадовае шэсце і мітынг, прымеркаваныя да 26-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Паводле ранейшых заяваў арганізатараў, асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў будуць датычыць адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў.
26.04.2012 Мітынг на 1 мая забаронены
Мінгарвыканкам адмовіў прадстаўнікам апазіцыі ў правядзенні мітынгу 1 мая. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў.










