Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
15.05.2012 У Гародні грамадскія актывісты судзяцца з гарвыканкамам
У Ленінскім раённым судзе Гародні сёння пачаўся разгляд скаргі мясцовых грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і Уладзіміра Хільмановіча на рашэнне гарвыканкаму з просьбай прызнаць рашэнне мясцовага органа ўлады незаконным.
15.05.2012 Барысаў: за адмовай на правядзенне пікету прыйшлося пахадзіць
Толькі сёння адзін з чатырох заяўнікаў пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” у Барысаве актывіст АГП Вячаслаў Бараноўскі здолеў атрымаць на рукі выканкамаўскую забарону на правядзенне акцыі, якая як раз на сённяшні вечар і была запланавана.
14.05.2012 Пікет “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!” забаронены ў Магілёве
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі праводзіць пікет на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра ў цэнтры горада, аднак улады ім гэтага не дазволілі. Лідэр магілёўскага АГП Уладзімір Шанцаў кажа, што адмова ў правядзенні пікета ўладай з’яўляецца амаральным учынкам.
14.05.2012 Барысаў: Пікеты «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» забаронены
Трое з чатырох заяўнікаў пікетаў «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» у Барысаве атрымалі пісьмовыя адмовы на правядзенне акцый з мясцовага райвыканкама. Пікеты планавалася правесці 15 траўня.
14.05.2012 Брэсцкія ўлады забаранілі ўсе пікеты “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”
Пяць акцый былі заяўлены на 15 мая мясцовымі актывістамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, каб прыцягнуць увагу жыхароў горада да адсутнасці ў краіне свабодных і сумленных выбараў, а таксама праінфармаваць пра пачатак кампаніі АГП пад той жа назвай, што і згаданыя пікеты.
13.05.2012 Бабруйск: Пікет за свабодныя выбары не дазволілі
Не паленаваліся бабруйскія чыноўнікі і азнаёміцца з працоўным графікам аднаго з заяўнікаў – Валерыя Мікітка: “Па наяўнай інфармацыі Вы па графіку ў гэты дзень працуеце і з прычыны гэтага не зможаце прысутнічаць на масавым мерапрыемстве, чым парушыце першы абзац свайго абавязацельства (пастаянна прысутнічаць на масавым мерапрыемстве)”.
11.05.2012 Улады адмаўляюць гомельскім дэмакратам у правядзенні пікетаў
Прадстаўнікі гомельскіх дэмакратычных сіл атрымліваюць адмовы з гарвыканкаму на заяўкі аб правядзенні пікетаў «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». 24 актывісты з Гомеля і яшчэ 7 – з раённых цэнтраў накіроўвалі заяўкі аб правядзенні пікетаў у сваіх мясцовасцях.
11.05.2012 Камітэт ААН па правах чалавека стаў на бок віцебскага актывіста
Больш як чатыры гады спатрэбілася віцебскаму актывісту Сяргею Белязеку на тое, каб дамагчыся абароны сваіх правоў. Менавіта столькі часу разглядаў ягоную скаргу на дзеяньні міліцыянтаў і пастанову суду Камітэт ААН па правах чалавека.
11.05.2012 Рагачоўскія ўлады не дазволілі актывістам правесці пікеты і сход
Грамадскія актывісты Рагачова планавалі правесці некалькі пікетаў і сход у Раённым палацы культуры ў межах кампаніі «Вернем Дажынкі ў Рагачоў!». Але райвыканкам адмовіў у правядзенні дадзеных мерапрыемстваў. Як паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч, прычына адмовы – неадпаведнае месца.
09.05.2012 Салігорск: Маладафронтаўцы плануюць велапрабег
Салігорскія маладафронтаўцы збіраюцца правесці велапрабег, прымеркаваны да рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога гістарычная нацыянальная беларуская сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” - страцілі статус дзяржаўнай.
07.05.2012 Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікету
7 мая суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк адхіліў скаргу сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Дзенісенкі на дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Рашэннем гэтага чыноўніка актывісту апазіцыйнай партыі было адмоўлена ў правядзенні адзіночнага пікету.
07.05.2012 У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)
У Барысаве, дзе на працягу апошніх некалькіх гадоў не было дазволена ні аднаго пікету, сябры АГП падалі адразу чатыры заяўкі на правядзенне акцый «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». У заяўках месцамі правядзення значацца людныя пляцоўкі каля буйных крамаў і гарадскога Палаца культуры.
07.05.2012 Бабруйскія актывісты збіраюцца правесці пікет за свабодныя выбары
Бабруйскія актывісты АГП падалі заяўку на правядзенне пікета ў гарвыканкам на 15 траўня. Асноўную ўвагу яны плануюць акцэнтаваць на патрабаванні да ўладаў правесці празрыстыя выбары. На аднаго з заяўнікаў пікета, Валерыя Мікітка, ужо спрабавалі ціснуць з дапамогай ідэолага па месцы працы.
07.05.2012 Барысаў: на дазволенай пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў каля 10 гадоў нічога не праводзілася (відэа)
Барысаўскі райвыканкам сваім рашэннем вылучыў для правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўку за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Месца адно з самых бязлюдных ў горадзе, абнесена высокім бетонным плотам, але нават там на працягу апошніх амаль дзесяці гадоў не дазволілі правесці ні адной акцыі.
04.05.2012 Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за права на мірныя сходы
У Брэсце распачалася кампанія па збору подпісаў за адмену рашэння мясцовага гарвыканкама № 1210 за мінулы год, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў. З нагоды пачатку кампаніі выдадзены адмысловы нумар бюлетэня “Брэсцкае права”.










