Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Брэстчане – супраць дыскрымінацыйнага рашэння аб масавых мерапремствах

01.06.2012 Брэстчане – супраць дыскрымінацыйнага рашэння аб масавых мерапремствах

У Брэсцкі аблвыканкам перададзены зварот наконт адмены рашэння гарадскіх уладаў, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў. Пад гэтым зваротам, які адначасова накіраваны ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, мясцовыя праваабаронцы сабралі каля 200 подпісаў жыхароў горада.

Пікет у Гародні ўсё ж адбыўся

01.06.2012 Пікет у Гародні ўсё ж адбыўся

Пікет, які планавалі правесці ў Гародні прадстаўнікі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, усё ж адбыўся. Каля аблвыкавнкаму на плошчы Леніна сабралася больш за 30 актывістаў, якія прыйшлі пратэставаць супраць уводзінаў расейскамоўных класаў у польскай школе № 36. Удзельнікі пікету на плошчы Леніна разгарнулі расцяжку “Не аддамо польскую школу”.

Забарону велапрабега маладафронтавец абскардзіць у судзе

31.05.2012 Забарону велапрабега маладафронтавец абскардзіць у судзе

Рашэнне старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага аб забароне правядзення велапрабега мясцовы актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Андрэй Тычына абскардзіць у судзе.

Магілёўцы хочуць праводзіць масавыя мерапрыемствы па месцы жыхарства грамадзян

30.05.2012 Магілёўцы хочуць праводзіць масавыя мерапрыемствы па месцы жыхарства грамадзян

Такая ідэя нарадзілася ў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў падчас круглага стала 28 траўня, на якім актывісты абмеркавалі пытанні пошуку найбольш дзейсных метадаў абароны грамадскіх інтарэсаў.

Паўлоўскаму-малодшаму не дазволілі пікетаваць Акадэмію навук

29.05.2012 Паўлоўскаму-малодшаму не дазволілі пікетаваць Акадэмію навук

Малады вучоны збіраўся зладзіць пікет каля Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук 30 траўня. З дапамогай пікета Аляксей Паўлоўскі хацеў прыцягнуць увагу да праблемы з непрадастаўленнем адміністрацыяй інстытута месца ў інтэрнаце.

Кошт абслугоўвання акцыі залежыць ад колькасці "зорачак" на пагонах міліцыянтаў

28.05.2012 Кошт абслугоўвання акцыі залежыць ад колькасці "зорачак" на пагонах міліцыянтаў

З Гарадоцкага РАУС спадар Аўтухоў атрымаў адказ без канкрэтных лічбаў, але з паказальным зместам. Аказваецца, расцэнкі працы міліцыянтаў залежаць ад іх звання, і ў залежнасці ад таго, сяржантаў ці маёраў дашлюць на ахову мерапрыемства, будзе разлічаны кошт паслугі.

Забарона пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага будзе абскарджана ў Брэсцкім аблсудзе

25.05.2012 Забарона пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага будзе абскарджана ў Брэсцкім аблсудзе

Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, якому Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні акцыі салідарнасці са зняволеным кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Уладзімір Вялічкін скардзіцца ў Канстытуцыйны суд

23.05.2012 Уладзімір Вялічкін скардзіцца ў Канстытуцыйны суд

Брэсцкі праваабаронца вырашыў абараняць свае правы на распаўсюд інфармацыі і правядзенне мірных сходаў у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэтую ўстанову Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў.

Аршанскія актывісты АГП - за сумленныя выбары

23.05.2012 Аршанскія актывісты АГП - за сумленныя выбары

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі ў Аршанскі гарвыканкам 14 заявак на правядзенне 31 траўня ў горадзе пікетаў, якімі яны хочуць звярнуць увагу грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх структур на неабходнасць сумленнага і транспарэнтнага правядзення выбарчых кампаній у Беларусі.

Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека

23.05.2012 Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека

Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай. Пры абскарджванні прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі мірных сходаў ён вычарпаў усе ўнутраныя сродкі судовай абароны, але па-ранейшаму не згодны з тым, што парушыў закон.

У Гародні забаронены пікеты ў падтрымку “польскай” школы

22.05.2012 У Гародні забаронены пікеты ў падтрымку “польскай” школы

Заяўкі на пікеты падавалі жыхары Гародні, якія дамагаліся захавання моўнага рэжыму ў школе № 36. Гэтую школу называюць “польскай”, паколькі навучанне ў ёй вялося на польскай мове. Зараз бацькі вучняў занепакоіліся тым, што адміністрацыя Ленінскага раёну Гародні вырашыла адчыніць у школе рускамоўныя класы.

Салігорск: Маладафронтаўскі велапрабег забаранілі

20.05.2012 Салігорск: Маладафронтаўскі велапрабег забаранілі

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне велапрабегу, прымеркаванага да гадавіны рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” страцілі статус дзяржаўных сімвалаў. Заяўнікам мерапрыемства выступаў мясцовы маладафронтавец Аднрэй Тычына. Мерапрыемства планавалася правесці 26 мая.

Магілёўскія актывісты збіраюцца праводзіць “малочныя пікеты”

18.05.2012 Магілёўскія актывісты збіраюцца праводзіць “малочныя пікеты”

Такім чынам яны пратэстуюць супраць спецыяльных дадаткаў у выглядзе кальцыя і іншых вітамінаў у малочную прадукцыю прадпрыемства “Бабушкіна крынка”. Ініцыятарам падачы заявак на пікеты з’яўляецца Магілёўская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Пенсіянер Міністэрства абароны: Усё ў нас пад забаронай (відэа)

17.05.2012 Пенсіянер Міністэрства абароны: Усё ў нас пад забаронай (відэа)

У апошнія гады на берасьцейшчыне адмовы ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў заяўнікам дэмакратычных акцыяў звычайная практыка мясцовых ўладаў. Сябра беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Дзенісенка дамагаецца права на свабоду мірных сходаў праз суд, аднак Ленінскі райсуд Берасця адмовіў яму ў задавальненьні скаргі на рашэньне мясцовага гарвыканкаму.

Гародня: Прадказальны вынік суда

16.05.2012 Гародня: Прадказальны вынік суда

Прадказальным незадавальненнем скаргі грамадска-палітычных актывістаў Юрыя Істоміна, Вадзіма Саранчукова і Уладзіміра Хільмановіча на мясцовы гарвыканкам скончыўся 16 траўня разгляд справы ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства