Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

05.07.2012 Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

Пра гэта Андрэй Тычына, заяўнік велапрабегу за вяртанне афіцыйнага статусу бел-чырвона-беламу сцягу, даведаўся 4 ліпеня ў судзе Салігорскага раёна, які разглядаў скаргу маладафронтаўца на адмову выканкама ў правядзенні мерапрыемства.

У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары

02.07.2012 У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары

У Мазыры сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка, якому райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета ў межах кампаніі “За сумленныя выбары бяз Лукашэнкі”, а раённы суд падтрымаў гэтае рашэнне мясцовых ўладаў, накіраваў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд.

 Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам

01.07.2012 Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам

30 чэрвеня суддзя Ленінскага раёна Гародні Людміла Жукоўская, разгледзеўшы скаргу старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Аляксандры Васілевіч, пацвердзіла правільнасць адмовы гарвыканкаму ў правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. На рашэнні судоў па правядзенні пікетаў сябрамі АГП ужо пададзены тры касацыйныя скаргі.

«Справядлівы свет» у чарговы раз атрымаў адмову на правядзенне пікетаў

30.06.2012 «Справядлівы свет» у чарговы раз атрымаў адмову на правядзенне пікетаў

Аршанскія ўлады ў чарговы раз на днях адмовілі прадстаўнікам партыі ў дазволе на правядзенне масавых мерапрыемстваў. У чацвёрты раз за апошнія месяцы актывісты гэтай партыі падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння ўзроўню жыцця грамадзянаў.

Брэст: БХД падала заяўкі на шэсці ў падтрымку палітвязняў

27.06.2012 Брэст: БХД падала заяўкі на шэсці ў падтрымку палітвязняў

Актывісты незарэгістраванай партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” (БХД) падалі ў Брэсцкі гарвыканкам заяўкі на правядзенне 10 і 14 ліпеня шэсцяў, якія будуць прысвечаны Паўлу Севярынцу і іншым беларускім палітвязням.

У Баранавічах запланаваны рэспубліканскі мітынг

27.06.2012 У Баранавічах запланаваны рэспубліканскі мітынг

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне рэспубліканскага мітынгу 9 ліпеня. Яго мэта - данесці да людзей, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях. У заяве Мікалая Чарнавуса паведамляецца, што запланаваны ўдзел у мітынгу каля тысячы чалавек.

Улады Брэста трымаюць у сакрэце змены ў рашэнне пра масавыя мерапрыемствы

27.06.2012 Улады Брэста трымаюць у сакрэце змены ў рашэнне пра масавыя мерапрыемствы

Пра змены ў рашэнне гарвыканкама № 210 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце” жыхары абласнога цэнтра не ведаюць, бо нават на афіцыйным сайце Брэсцкага гарвыканкама дадзенае рашэнне размешчана без зменаў і дадаткаў.

Судовае паседжанне па забароне велапрабега прызначана на 4 ліпеня

26.06.2012 Судовае паседжанне па забароне велапрабега прызначана на 4 ліпеня

На мінулым тыдні ў судзе Салігорскага раёна адбылася дасудовая гутарка прадстаўнікоў мясцовага выканкаму і заяўніка маладафронтаўскага велапрабегу Андрэя Тычыны. Падчас сустрэчы пытанне аб прымірэнні бакоў нават не ўздымалася.

Баранавічы: пятая забарона пікету “За выбары па законах і Канстытуцыі”

24.06.2012 Баранавічы: пятая забарона пікету “За выбары па законах і Канстытуцыі”

Гарвыканкам лічыць, што Рыгор Грык парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Праўда, якую канкрэтна норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмаўляецца называць.

Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету

24.06.2012 Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету

Паводле Паўла Левінава, мэтай пікету было інфармаванне грамадзян пра выкананне Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання. Ён хацеў правесці свае акцыі 26 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы супраць катаванняў.

Віцебскі апазіцыянер патрабуе пакараць кіраўнікоў раённых адміністрацый

22.06.2012 Віцебскі апазіцыянер патрабуе пакараць кіраўнікоў раённых адміністрацый

Сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў ў Віцебскі гарвыканкам скаргу на чыноўнікаў, якія праігнаравалі ягонае запрашэнне далучыцца да пікетаў 22 красавіка. Актывіст лічыць, што маўчанне ў адказ на ягоную прапанову – гэта паказнік кепскай працы са зваротамі грамадзян.

Гародня: суд не задаволіў скаргу Аляксандры Васілевіч

19.06.2012 Гародня: суд не задаволіў скаргу Аляксандры Васілевіч

У судзе Ленінскага раёну Гародні завяршыўся адміністратыўны працэс па скарзе старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандры Васілевіч на дзеянні мясцовага гарвыканкаму.

Баранавічы: шостая запар забарона пікета

19.06.2012 Баранавічы: шостая запар забарона пікета

Рыгор Грык 18 чэрвеня атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 24 чэрвеня ў старым парку горада пад лозунгам “Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў”.

Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу

18.06.2012 Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу

Суд Салігорскага раёна прыняў да разгляду скаргу маладафронтаўца Андрэя Тычыны на забарону мясцовым райвыканкамам велапрабегу. Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Лапіна.

Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі

15.06.2012 Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей 15 чэрвеня падаў у суд Маларыцкага раёна скаргу на адмову райвыканкама ў правядзенні пікету “За свабодныя і сумленныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства