Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
23.07.2012 Дазвол на пікет па-мазырску: па замкнёным коле
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які 11 ліпеня звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам і райсавет з заявай аб правядзеньні вулічнага шэсця ў цэнтры горада 4 жніўня, папярэдне паспрабаваў заключыць дамовы па аплаце неабходных паслуг пад час масавага мерапрыемства.
23.07.2012 Забарона пікету ў падтрымку Бяляцкага абскарджваецца ў Вярхоўным судзе
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне мясцовага гарвыканкаму забараніць пікет у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
23.07.2012 Баранавічы: забаронены пікет за паляпшэнне выбарчага заканадаўства
Рыгор Грык: "Праз пікет я хацеў выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў па ўнясенню зменаў у выбарчае заканадаўства". Гэта ўжо шостая запар забарона пікету, які збіраўся правесці ў 2012 годзе грамадскі актывіст Рыгор Грык.
20.07.2012 Салігорск: Забарона велапрабегу абскарджваецца ў Мінскім абласным судзе
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў скаргу на забарону масавага мерапрыемства ў выглядзе велапрабегу ў Мінскі абласны суд. У сваёй скарзе ён звяртае ўвагу не толькі на відавочную неадпаведнасць вынесеных рашэнняў нацыянальнаму заканадаўству, але і спасылаецца на міжнародныя номы і дамовы ў галіне правоў чалавека.
19.07.2012 Папярэджанне, каб не праводзіў пікет, віцебскі актывіст атрымаў сярод ночы
Мінулым вечарам у інтэрнат, дзе жыве Аляксандр Кірылаў, прыйшла прадстаўніца аддзела ідэалогіі Кастрычніцкага раённай адміністрацыі. Было гэта пасля 22-х гадзінаў, і хлопец спачатку не хацеў пускаць чыноўніцу ў сваё жытло.
17.07.2012 Для Аляксандра Кірылава прызначалі псыхіятрычны кансіліум у аблвыканкаме
Кансіліум прызначаны на 12 гадзін 18 ліпеня. Якраз у гэты самы час Аляксандар Кірылаў меркаваў праводзіць пікет на плошчы Свабоды, пратэстуючы супраць незаконнага, на яго думку, скасавання з уліку у абласным цэнтры занятасці. А на 15 гадзін прызначаны разгляд судовай скаргі на гэтую ўстанову.
17.07.2012 Барысаўскае УП “Жыллё” пра пікет ў падтрымку Бяляцкага: гэта ў вас пікнік нейкі будзе?
Як вядома, барысаўскія чыноўнікі як агню баяцца любых праяваў пратэстных настрояў у Барысаве. Мабыць, па гэтай прычыне амаль дзесяць гадоў любая заяўка на правядзенне масавай акцыі з боку незадаволеных грамадзян адхіляецца па розных, а часцей проста надуманых прычынах.
15.07.2012 Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету
Мікалай Чарнавус: "Сваім пікетам я хачу звярнуць увагу грамадскасці на падвойныя стандарты нашай улады ў адносінах праверкі падпісных лістоў і несумленнасці нашых выбараў".
13.07.2012 У Магілёве адмовілі ў правядзенні пікета ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага
Нагодай для адмовы стала тое, што месца, дзе хацелі правесці пікет праваабаронцы, не вызначана мясцовай уладай для правядзення масавага мерапрыемства.
13.07.2012 Улады Мазыра вызначылі месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў ва ўрон спартоўцам
Кіраўніцтва Мазырскага райвыканкама сваім рашэньнем вызначыла мясцовы стадыён “Спартак” адзіным месцам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе, у тым ліку мітынгаў і пікетаў.
13.07.2012 Пікеты дзеля свабоды ўсіх беларускіх палітвязняў (дадаецца)
Па ўсёй краіне працягваецца агульнабеларуская акцыя ў падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага” і іншых палітвязьняў. Падачу заявак на правядзеньне пікетаў, прымеркаваных да гадавіны зняволеньня Алеся Бяляцкага – 4 жніўня – арганізавалі сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” і актывісты грамадскіх аб’яднаньняў. Толькі за апошнія дні да яе далучыліся прадстаўнікі Мазыра, Бабруйска, Барысава.
12.07.2012 Брэсцкія ўлады засакрэцілі факт зменаў умоваў правядзення масавых мерапрыемстваў
Толькі праз паўгады на афіцыйным сайце Брэсцкага гарвыканкама з’явілася інфармацыя пра рашэнне мясцовых уладаў, якім зменены парадак правядзення ў горадзе масавых мерапрыемстваў.
12.07.2012 Баранавічы: Заяўлены пікет у падтрымку ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 ліпеня падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне пікету супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў за ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства.
09.07.2012 Брэсцкія ўлады адмовілі актывістам БХД у правядзенні масавых шэсцяў
Сябры ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” падавалі заяўку на правядзенне двух такіх акцый у Брэсце: 10 ліпеня - ў падтрымку Паўла Севярынца, і 14 ліпеня - пад лозунгам “Свабоду палітвязням!”.
05.07.2012 Брэст: суд падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марата Несцярэнкі на забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Несцярэнка лічыць гэта індыкатарам гатоўнасці ўладаў да фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас сёлетніх выбараў.










