Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе

07.08.2012 Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе

Праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч падалі ў Барысаўскі раённы суд пазоў супраць мясцовага райвыканкама, якія забараніў пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму». У Барысаве за апошнія пяць гадоў мясцовыя ўлады не дазволілі ні адной масавай акцыі, ініцыяванай дэмакратычнымі актывістамі.

Праваабаронца ў судзе абскарджвае рашэнне аб масавых мерапрыемствах

06.08.2012 Праваабаронца ў судзе абскарджвае рашэнне аб масавых мерапрыемствах

Праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў скаргу ў суд Мазырскага раёна на рашэнне Мазырскага райвыканкама, датычнае арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пачынаючы з 2006 года, усе спробы грамадскіх актывістаў Мазыра правесці масавыя мерапрыемствы, забараняліся мясцовымі ўладамі.

Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці

05.08.2012 Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці

У Жодзіна 4 ліпеня прыкладна а 19-10 на перакрыжаваньні пр. Міру й вул. 50 год Кастрычніку супрацоўнікі Жодзінскага ГАЎС затрымалі й даставілі ў адзьдзяленьне двух маладых мінакоў, на якіх былі майкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

У Барысаве забаранілі пікет "Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

03.08.2012 У Барысаве забаранілі пікет "Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

Барысаўскі райвыканкам забараніў праваабаронцам праводзіць пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму!", які планавалася арганізаваць 4 жніўня каля аднаго з буйных гарадскіх універмагаў.

“Грамадзяне Беларусі пазбаўлены права мець правы”

01.08.2012 “Грамадзяне Беларусі пазбаўлены права мець правы”

Да такой высновы прыйшоў праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун у выніку сваёй судовай эпапеі. Ужо год як ён абскарджвае адмовы ў правядзенні пікетаў у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў Беларусі.

Жодзіна: праваабаронцы нагадалі ўладам пра Канстытуцыю й зьвярнуліся ў суд са скаргаю

01.08.2012 Жодзіна: праваабаронцы нагадалі ўладам пра Канстытуцыю й зьвярнуліся ў суд са скаргаю

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі 30 ліпеня зарэгістраваў у Жодзінскім гарвыканкаме новую заяву, у якой пастаўлены пытаньні да кіраўніцтва города, якое чарговы раз прадказальна забараніла замоўленае на 4 жніўня пікетаваньне ў падтрымку палітвязняў і пазбаўленага свабоды праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Мазыр: Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру

31.07.2012 Мазыр: Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру Мазырскага раёна з просьбай аб вызначэнні законнасці рашэння райвыканкама № 1202, якім вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. Паводле праваабаронцы, гэтае рашэнне не ў поўнай меры адпавядае Закону “Аб масавых мерапрыемствах” і не дае грамадзянам скарыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі і свабодамі, мець магчымасць публічна выказаць сваё меркаванне.

Пікеты салідарнасці з Алесем Бяляцкім забараняюць паўсюдна (дадаецца)

31.07.2012 Пікеты салідарнасці з Алесем Бяляцкім забараняюць паўсюдна (дадаецца)

Пра гэта паведамляюць рэгіянальныя праваабаронцы і грамадскія актывісты, якія падавалі заяўкі, каб правесці мерапрыемствы 4 жніўня - калі спаўняецца год з моманту арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Мясцовыя чыноўнікі для адмоваў у правядзенні пікетаў знаходзяць "стандартныя" прычыны.

Баранавічы: Пікет за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў забаронены

29.07.2012 Баранавічы: Пікет за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў забаронены

Грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня.

Мазыр: чаканая адмова Уладзіміру Целяпуну

27.07.2012 Мазыр: чаканая адмова Уладзіміру Целяпуну

26 ліпеня праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адмоўныя адказы з райвыканкама і райсавета Мазыра на свае заявы аб правядзенні вулічнага шэсця ў цэнтры горада. Мерапрыемства было запланавана на 4 жніўня з мэтай распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага і патрабаваннем спыніць супраць крымінальны пераслед праваабаронцы.

Гарадзенскія праваабаронцы патрабуюць ад гарвыканкаму канкрэтнага адказу

26.07.2012 Гарадзенскія праваабаронцы патрабуюць ад гарвыканкаму канкрэтнага адказу

Праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч звярнуліся з чарговым афіцыйным лістом у Гарадзенскі гарвыканкам. З адказу чыноўнікаў на іх заяву не вынікае, дазволена правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў 4 жніўня ці не.

Пікет у падтрымку палітвязняў у Бярозе не дазволілі

26.07.2012 Пікет у падтрымку палітвязняў у Бярозе не дазволілі

Праваабаронцы з Бярозы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша атрымалі адмову з райвыканкаму на правядзенне пікету 4 жніўня. Пікет планаваўся ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

Маладэчна: пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў забаронены

26.07.2012 Маладэчна: пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў забаронены

Старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка ў сваім адказе нагадаў, што Алесь Бяляцкі прызнаны судом вінаватым і асуджаны па крымінальнай справе, а “выказванне публічнага пратэсту ў форме пікетавання ў дадзеным выпадку не прадугледжана заканадаўствам”.

Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў за байкот выбараў

24.07.2012 Актывістам БХД адмаўляюць у правядзенні пікетаў за байкот выбараў

Сябры менскай гарадской арганізацыі БХД падавалі 20 заявак на правядзенне пікетаў на тэму “Абмеркаванне ўмоў правядзення выбараў. Байкот выбараў”. Менгарвыканкам адмаўляе ў правядзенні пікетаў з прычыны блізкасці метро або ўвогуле без паведамлення прычыны.

23.07.2012 У Менску актывістцы БХД адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот

У Менску актывістцы аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Надзеі Іюльскай адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот "парламенцкіх выбараў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства