Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
08.10.2012 Пікет незалежнага прафсаюза доўжыўся 5 хвілін
7 кастрычніка ў Мінску адбыўся пікет незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Сябры прафсаюза планавалі правесці акцыі ў сямі месцах, у тым ліку і ў абласных гарадах, аднак пікет дазволілі толькі ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.
04.10.2012 Брэсцкія ўлады забаранілі пікет за годную працу
З ініцыятывай правядзення акцыі 7 кастрычніка, калі будзе адзначацца Міжнародны дзень барацьбы за годную працу, у гарвыканкам звярнуліся брэсцкія прадстаўнікі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
04.10.2012 У Баранавічах забаронены пікет за бясплатны праезд для школьнікаў
Мясцовы грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус планаваў 7 кастрычніка правесці пікет, каб праінфармаваць гараджанаў пра стварэнне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за бясплатны праезд школьнікаў у грамадскім транспарце на факультатывы і гурткі пасля заняткаў.
18.09.2012 Гарадзенскі шмон 14 верасня: Як гэта было
Валер Булгакаў: Цяпер мне здаецца, што лёгіка затрыманьня была іншая: тых, хто за гэтым стаіць, цікавіла, колькі чаго разышлося і што менавіта.
12.09.2012 Улады сталіцы не дазволілі чарговы пікет
13 верасня Грамадзянская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры планавала правесці каля будынка ратушы на сталічнай плошчы Свабоды пікет.
03.09.2012 ААН разгледзіць скаргу на забарону пікетаў за свабоду Алеся Бяляцкага
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка 1 верасня атрымалі з Камітэту ААН па правах чалавека паведамленне аб тым, што іх скаргі на забарону ў абласным цэнтры пікетаў, прымеркаваных да арышту Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), прынятыя Камітэтам да разгляду.
03.09.2012 Суд у Жодзіна вынес адмоўнае рашэньне па скарзе аб забароне мірнага сходу
Суд вынес адмоўнае рашэньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Святланы Лапіцкай. Пасьля азнаямлення з матывіровачнай часткай судовага рашэньня, заяўнікі будуць аспрэчваць пастанову ў касацыйным парадку.
02.09.2012 Мазыр: рашэнне аб масавых мерапрыемствах – не па Канстытуцыі, а “шляхам апытання”
Суду Мазырскага раёна спатрэбіліся тры паседжанні (14-га, 27-га і 29 жніўня) для разгляду скаргі праваабаронцы Уладзіміра Целепуна на рашэнне Мазырскага райвыканкама, якое ўстанаўлівае парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.
01.09.2012 У Брэсце суд падтрымаў забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.
01.09.2012 Брэст: суд падтрымаў забарону пікету “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, які спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў пра забарону пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
31.08.2012 Мазырская пракуратура не падтрымала намаганні па абароне свабодаў грамадзян
Праваабаронца Уладзімір Целяпун адрымаў адказ з пракуратуры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці на сваю заяву па вызначэнні законнасці рашэння Мазырскага райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах”.
29.08.2012 Жодзінскія праваабаронцы адстойваюць права на пікеты ў судзе
27 жніўня а 14-30 у Жодзінскім гарадзкім судзе адбылося першае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай наконт забароны пікету “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”.
28.08.2012 Барысаў: у суд па забароне пікета «За свабоду Алеся Бяляцкага» выклічуць міліцыю, ЖКГ і медыкаў
Менавіта ад іх заяўнікам пікету Марыне Статкевіч і Алегу Мацкевічу прыйшлі адмовы на заключэнне дамоваў па забеспячэнню падчас пікету абароны правапарадку, медабслугоўвання і ўборкі тэрыторыі. Наступнае паседжанне суда прызначана на 4 верасня.
26.08.2012 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў баранавіцкіх актывістаў
"Камітэт па правах чалавека, дзейнічаючы ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 5 Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, лічыць, што прадстаўленыя яму факты сведчаць аб парушэнні Беларуссю артыкула 19 і артыкула 21 Пакта", гаворыцца ў Меркаваннях, прынятых Камітэтам ААН па правах чалавека 27 ліпеня 2012 г., у адказ на скаргу дэмакратычных актывістаў з Баранавічаў Сяргея Гоўшы, Віктара Сырыцы і Віктара Мезяка.
17.08.2012 На Магілёўшчыне КДБ сарвала штогадовы сход “Гавары праўду”
Кіраўніцтва базы адпачынку “Лясны рай” у Кіраўскім раёне адмовіла актывістам у арэндзе за дзень да засялення.










