Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)

30.11.2012 Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)

Каля цэнтральнага рынку ў Пінску мясцовыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) правялі 29 лістапада акцыю ў падтрымку свабоды слова і свабоду сходаў у краіне. Пра сутнасць акцыі нагадалі цацкі мядзведзікаў, да якіх былі далучаныя адпаведныя шыльды.

Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ праводзіць мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання

28.11.2012 Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ праводзіць мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання

Акцыя была запланаваная 1 снежня на гарадскім стадыёне. Прычына адмовы – правядзенне мясцовымі ўладамі мерапрыемстваў з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

“Свіслацкая справа” – колькасць “парушальнікаў” расце

26.11.2012 “Свіслацкая справа” – колькасць “парушальнікаў” расце

Працягваюцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, што ўдзельнічалі ў святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка. А тым часам кола “парушальнікаў” павялічваецца. У міліцыю горада Бярозаўка быў выкліканы рэгіянальны кіраўнік “Руху за свабоду” Сяргей Трафімчык.

Салігорскі суд тры месяцы не аддае рашэнне

26.11.2012 Салігорскі суд тры месяцы не аддае рашэнне

Ужо больш за паўгады цягнецца справа салігорскага маладафронтаўца Андрэя Тычыны, датычная забароны велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня". Палову гэтага тэрміну маладзён наўпрост не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй справе.

“Славянскі марш” у Магілёве сабраў ад 30 да 40 прыхільнікаў

25.11.2012 “Славянскі марш” у Магілёве сабраў ад 30 да 40 прыхільнікаў

“Славянскі марш” быў санкцыяваны ўладамі не з першай спробы. Дагэтуль Дзмітрый Дзенісенка некалькі разоў спрабаваў атрымаць дазвол на яго правядзенне, аднак мясцовыя ўлады не дазвалялі мерапрыемства па розных прычынах, у тым ліку таму, што арганізатар не браў на сябе падчас правядзення мерапрыемства ўсе абавязальніцтвы, прадугледжаныя законам.

Магілёўскія ўлады не дазволілі «Славянскі марш»

16.11.2012 Магілёўскія ўлады не дазволілі «Славянскі марш»

Афіцыйнай нагодай для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства ў форме пікета і шэсця стала тое, што арганізатар не ўзяў на сябе абавязальніцтвы, прадугледжаныя законам.

Віцебскім сябрам КХП-БНФ забаранілі праводзіць акцыі 7 лістапада

05.11.2012 Віцебскім сябрам КХП-БНФ забаранілі праводзіць акцыі 7 лістапада

"З гарвыканкаму прыйшоў адказ на нашу заяўку. Напісана, што нам адмовілі, бо мы просім дазволу на шэсце і мітынг у недазволеных месцах, і правядзенне там нашых акцый будзе парушэннем заканадаўства. Насамрэч парушае заканадаўства не мы", -- гаворыць сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.

Віцебск: Рашэнне гарвыканкаму немагчыма выканаць

02.11.2012 Віцебск: Рашэнне гарвыканкаму немагчыма выканаць

Сябар віцебскай гарадской арганізацыі КХП БНФ падаваў заяўку на правядзенне шэсця і пікету 7 лістапада. "Згодна з рашэннем гарвыканкаму, мы мусім яшчэ і прыкласці дамовы на абслугоўванне імпрэзы з рознымі службамі. Але зрабіць гэта аказалася немагчымым", -- кажа Ян Дзяржаўцаў.

Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

01.11.2012 Танкачова: Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманьне Гуліна

Так рэагуе праваабаронца на словы прэсавага аташэ цэнтральнага офісу Інстытута Гётэ ў Нямеччыне Крыстофа Мюхера. Ён падазрае, што акцыя Міхаіла Гуліна адбывалася ў недазволеным месцы.

31.10.2012 Гомельскі выканкам супраць дэмакратаў, лік 150:0

Гомельскі гарвыканкам за апошнія сем гадоў не дазволіў дэмакратычным актывістам правесьці ніводнага з больш як 150 заяўленых пікетаў і мітынгаў.

Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.

29.10.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам "Дзяды" 28 кастрычніка 2012г.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” традыцыйна праводзіць маніторынг правядзення масавых грамадска- палітычных акцыяў. Мэтай маніторынгу з'яўляецца аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства крытэру мірнага мерапрыемства, і наколькі права грамадзянаў на такія масавыя мерапрыемствы было забяспечана з боку дзяржавы.

Баранавічы: пратакол за дабрачынны абед

26.10.2012 Баранавічы: пратакол за дабрачынны абед

Участковы інспектар маёр міліцыі Дз. Мізгер 25 кастрычніка наведаў працоўнае месца прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на мясцовым каапрынку. Апытаўшы прадаўцоў і прадпрымальнікаў, ён склаў адміністрацыйны пратакол аб парушэнні арт. 23.34 ч.II КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства).

Брэст: праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

26.10.2012 Брэст: праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Падставай для звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН стала адмова ў правядзенні ў Брэсце мерапрыемства ў падтрымку кіраўніка Правабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Падчас гэтай акцыі планавалася выказаць салідарнасць з Бяляцкім, які зараз знаходзіцца за кратамі.

Маладафронтавец не можа атрымаць рашэнне суда больш за два месяцы

25.10.2012 Маладафронтавец не можа атрымаць рашэнне суда больш за два месяцы

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына больш за два месяцы не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй скарзе на незаконную забарону велапрабегу.

10.10.2012 Рух «За свабоду» ня можа знайсьці памяшканьне, каб правесьці зьезд

Гатэлі «Crown Plaza» і «Вікторыя», а таксама менскі Міжнародны адукацыйны цэнтар адмовіліся здаць у арэнду памяшканьне, каб рух «За свабоду» правёў сваю справаздачна-выбарчую канфэрэнцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства