Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

13.12.2012 Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

На Гарадзеншчыне працягваюцца суды за акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў, якая адбылася ў Свіслачы 27-га кастрычніка. 13 снежня Свіслацкі раённы суд асудзіў актывіста з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыяваным мерапрыемстве і пакаралі штрафам у памеры 8-мі базавых велічынь.

У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня

12.12.2012 У Наваполацку забаранілі пікет 19 снежня

Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанак падаваў заяўку на пікет, мэтай якога было выражэнне грамадскага пратэсту супраць незаконнага зняволення грамадзян Беларусі, у тым ліку былых кандыдатаў – удзельнікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. З Наваполацкага гарвыканкаму даслалі адмову.

У Віцебску пікет 10 снежня таксама пад забаронай

10.12.2012 У Віцебску пікет 10 снежня таксама пад забаронай

Віцебскія дэмакратычныя актывісты 10 снежня правядуць публічную лекцыю "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як выконваюцца палажэнні Дэкларацыі ў Беларусі". Арганізатары падкрэсліваюць, што вымушаныя абраць менавіта такі фармат, бо на працягу апошніх двух гадоў раённыя ўлады ні разу не далі дазволу на пікеты або мітынгі.

Улады Наваполацка забаранілі пікет 10 снежня

10.12.2012 Улады Наваполацка забаранілі пікет 10 снежня

Шасцёра грамадскіх актывістаў прасілі дазвол на правядзенне акцыі, прымеркаванай да ўгодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Але атрымалі адмову, бо гарадcкія ўлады, як высветлілася, унеслі змены ў пералік месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Здарылася гэта амаль год таму, але неяк цішком ад гараджанаў.

Баранавіцкі гарвыканкам двойчы папярэдзіў пра забарону пікета да Дня правоў чалавека

10.12.2012 Баранавіцкі гарвыканкам двойчы папярэдзіў пра забарону пікета да Дня правоў чалавека

У другім лісце за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча зноў паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня, нягледзячы на тое, што заяўнік Віктар Сырыца заключыў пісьмовыя дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ па абслугоўванні масавага мерапрыемства.

Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня

07.12.2012 Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў і сябра гэтай жа партыі Мацвей Хатары падалі ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў. "Гэтымі пікетамі мы хочам звярнуць увагу беларусаў на сітуацыю, якая склалася ў краіне. Плануецца, што яны пройдуць пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”.

"Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

07.12.2012 "Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз

На 6 і 7 снежня было запланавага адкрыццё сядзібы ў новым памяшканні. Арганізатары абяцалі імпрэзы з удзелам музыкаў і пісьменнікаў. Але напярэдадні уласнік будынка па адрасе завулак Масквіна, 4 заявіў, што хоча тэрмінова скасаваць дамову.

Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

06.12.2012 Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

Гарадскія ўлады традыцыйна не паведамляюць, што канкрэтна парушылі заяўнікі пікету, грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша, але прапануюць, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Барысаў: пададзены заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў у гадавіну Плошчы

06.12.2012 Барысаў: пададзены заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў у гадавіну Плошчы

Чатыры сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы райвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў 19 снежня. Лозунг мерапрыемства: “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

У Магілёве актывісты АГП падалі 10 заявак на пікеты 19 снежня

05.12.2012 У Магілёве актывісты АГП падалі 10 заявак на пікеты 19 снежня

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў адзначае, што большасць пікетаў у выпадку дазволу будзе праведзена на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай у самым цэнтры Магілёва. Лозунг пікетаў - “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

У Баранавічах таксама запланаваны пікет 19 снежня

05.12.2012 У Баранавічах таксама запланаваны пікет 19 снежня

Старшыня Баранавіцкай філіі АГП Анжаліка Камбалава 4 снежня падала ў гарвыканкам заяву на правядзенне пікету, які плануецца правесці 19 снежня ў старым парку горада, што рашэннем уладаў вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.

Барысаў: «антыакцыя» да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

05.12.2012 Барысаў: «антыакцыя» да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Своеасаблівую «антыакцыю» ладзяць барысаўскія праваабаронцы ў гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, свядома адмаўляючыся прасіць у мясцовых уладаў дазвол на правядзенне пікету.

04.12.2012 Маскоўскім фатографам не дазволілі пікет у падтрымку беларускіх калег

Яны збіраліся зладзіць акцыю каля беларускай амбасады ў Маскве. Маскоўскія ўлады палічылі пікет умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Уладзіміра Кацору зноў рэабілітаваў Камітэт ААН

02.12.2012 Уладзіміра Кацору зноў рэабілітаваў Камітэт ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага ды палітычнага актывіста Уладзіміра Кацоры

У Салігорску запланаваны пікет на 19 снежня

30.11.2012 У Салігорску запланаваны пікет на 19 снежня

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі плануюць правесці ў сталіцы шахцёраў пікет пад лозунгам “Скралі выбары, каб прадаць краіну”. Мерапрыемства запланавана на 19 снежня і прымеркавана да падзеяў, якія адбываліся пад час выбараў 2010 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства