Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
17.01.2013 Атрымаць дазвол на пікет не ўдаецца, нават выканаўшы ўсе патрабаванні
Актывісты з Наваполацку ўжо тройчы падавалі заяўкі на пікеты салідарнасці з палітзняволенымі і супраць збяднення беларускага насельніцта ва ўмовах сучаснай эканамічнай палітыкі. Актывісты вырашылі выканаць усе патрабаванні гарадскіх уладаў, але дамоваў з міліцыянтамі і медыкамі ім заключыць так і не ўдалося.
10.01.2013 Свіслацкая справа: абласны суд трымае “цвёрды курс”
Прадказальнай адмовай у Гарадзенскім абласным судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі бярозаўскага актывіста Сяргея Трафімчыка на пастанову Свіслацкага раённага суда, згодна з якой за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы суддзёй Жанай Салагубік 13 снежня ён быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь.
09.01.2013 Наваполацк: акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў (фота)
Наваполацкія актывісты правялі акцыю салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі Віктарам Сазонавым, Раманам Юргелем і Уладзімірам Хільмановічам, якіх прыцягнулі да адказнасці за размешчаную ў сетцы Інтэрнэт фатаграфію з партрэтам Алеся Бяляцкага і брашурамі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
09.01.2013 Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў гарадзенскіх праваабаронцаў
У суботу, 5 студзеня, суд у Гародні прысудзіў трох абаронцаў правоў чалавека, які сфатаграфаваліся з выявамі кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, у выглядзе штрафу ў памеры 1,5 млн. рублёў кожнаму.
09.01.2013 Гомельскія міліцыянты адрэагавалі на ўчынак праваабаронцаў
Гомельскія міліцыянты адрэагавалі на прызнанне Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага, якое яны зрабілі ў знак салідарнасці з гарадзенскімі калегамі. Праваабаронцы папрасілі прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці за развернутую ў інтэрнэце акцыю падтрымкі палітзняволенага Алеся Бяляцкага.
02.01.2013 Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк напрыканцы снежня 2012 года атрымалі адказ на рускай мове з Камітэта па правах чалавека ААН.
31.12.2012 Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі, што пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.
27.12.2012 Магілёўскія актывісты АГП збіраюцца абскарджваць забарону 10 пікетаў
Мерапрыемствы мусілі адбыцца 19 снежня і былі прымеркаваныя да другой гадавіны разгону “Плошчы”. Пра свой намер звярнуцца ў суд паведаміў лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Шанцаў.
21.12.2012 Брэст: забароненыя пікеты за спрыянне малому памежнаму руху з Польшчай
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні акцый, удзельнікі якіх мелі намер выступіць за больш хуткую рэалізацыю пагаднення аб малым памежным руху з суседняй краінай. Як паведаміў адзін з ініцыятараў пікетаў Ігар Маслоўскі, ладзіць гэтыя мерапрыемствы планавалася 21, 22 і 23 снежня каля цэнтральнага ўнівермага ў абласным цэнтры.
18.12.2012 Барысаў: пікеты “Скралі выбары, каб распрадаць краіну” забароненыя
Усе чацвёра барысаўскіх заяўнікаў пікетаў “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы-2010, атрымалі пісьмовыя забароны на правядзенне мерапрыемстваў з Барысаўскага райвыканкама.
17.12.2012 Брэст: гарадскія ўлады забаранілі ўсе дзевяць пікетаў АГП
Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі заяўкі ў Брэсцкі гарвыканкам, каб атрымаць дазвол на правядзення 19 снежня дзевяці пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру. Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, ва ўсіх выпадках адказ уладаў быў адмоўны.
17.12.2012 З 91 пікета, заяўленага АГП на 19 снежня, забаронена 63
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна. Паводле яе слоў, усе пікеты павінны былі прайсці пад дэвізам: «Укралі выбары, каб прадаць краіну».
16.12.2012 У Баранавічах пікет 19 снежня забаронены
Старшыня Баранавіцкай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анжаліка Камбалава 15 снежня атрымала ліст з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 19 снежня.
16.12.2012 Пікет у Бабруйску на 19 снежня забаронены (дакумент)
Лідэр бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў адказ з гарвыканкама, за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Маркачова. Актывісту адмовілі ў правядзенні пікета 19 снежня пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”.
14.12.2012 Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікета 19 снежня
Заяўнікам было адмоўлена ў правядзенні пікета ў праку “Маладосць” у сувязі з неадпаведнасцю месца правядзення пікета рашэнню выканкама “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і выкананні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”. Падчас апошніх выбараў менавіта гэты парк быў вызанчаны ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.










