Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Гарадзенскі абласны суд “непахісны”

24.02.2013 Гарадзенскі абласны суд “непахісны”

Свіслацкі грамадскі актывіст Юрый Глебік атрымаў адказ на сваю скаргу ад старшыні Гарадзенскага абласнога суда ў сувязі з вынясеннем адміністрацыйнага штрафу за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў 1863 года, што адбылося 27 кастрычніка мінулага года.

На атрыманне вызначэння Мінскага абласнога суда спатрэбілася паўгады

24.02.2013 На атрыманне вызначэння Мінскага абласнога суда спатрэбілася паўгады

З-за сур’ёзнай затрымкі з атрыманнем судовага вызначэння салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына будзе дамагацца не толькі прызнання парушэння яго права на свабоду мірных сходаў, але і права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

21.02.2013 У Полацку забаранілі музычную акцыю да Дня роднай мовы

Акцыя мусіла адбыцца 21 лютага каля памятнага знака літары "Ў".

Упраўленне юстыцыі не рэагуе на неправамерныя дзеянні Салігорскага суда

18.02.2013 Упраўленне юстыцыі не рэагуе на неправамерныя дзеянні Салігорскага суда

Новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН пачаў дзейнічаць на практыцы. Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына атрымаў адказ Галоўнага упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкаму на сваю скаргу аб нявыдачы вызначэння Мінскага абласнога суда судом Салігорскага раёна.

Дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску будуць праз пікеты

08.02.2013 Дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску будуць праз пікеты

Грамадскія актывісты сталіцы гарнякоў плануюць правесці пікет у падтрымку ідэі будаўніцтва новай гарадской паліклінікі. Адпаведная заява накіраваная ў Салігорскі райвыканкам. Заяўніком мерапрыемства выступае сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка.

Баранавічы: мітынг забаронены з-за наяўнасці ў заяўніка адміністрацыйнага спагнання

08.02.2013 Баранавічы: мітынг забаронены з-за наяўнасці ў заяўніка адміністрацыйнага спагнання

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 7 лютага атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне мітынга 12 лютага.

У Магілёве старшыня абласной арганізацыі АГП абскарджвае забарону правядзення пікета

08.02.2013 У Магілёве старшыня абласной арганізацыі АГП абскарджвае забарону правядзення пікета

"Я маю аднолькавае права з чыноўнікамі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Аднак, яны, калі праводзяць такія мерапрыемствы, нічога за гэта не плацяць і праводзяць іх у цэнтры горада. Прадстаўнікі ж апазіцыйных партый і арганізацый мусяць свае мерапрыемствы праводзіць на ўскайку горада і яшчэ плаціць за іх”.

Падтрымалі “Ланцуг салідарнасці”

01.02.2013 Падтрымалі “Ланцуг салідарнасці”

Дэмакратычныя актывісты з Менску Ігар Мажэйка і Алег Лісіцкі правялі фотаакцыю ў падтрымку гродзенскіх праваабаронцаў - Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Рамана Юргеля, а таксама наваполацкіх актывістаў Сяргея Малашэнкаў і Яўгена Парчынскага.

Баранавічы: пададзена заява на мітынг супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць

01.02.2013 Баранавічы: пададзена заява на мітынг супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне мітынга 12 лютага супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць.

Болей «Славянскіх маршаў» у Магілёве не будзе?

01.02.2013 Болей «Славянскіх маршаў» у Магілёве не будзе?

Магілёўскія ўлады не дазволілі пікет арганізатару “Славянскага маршу” Дзмітрыю Дзенісенка. Хлопец запланаваў яго правесці яшчэ 20 студзеня.

Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)

28.01.2013 Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву.

У Магілёве суд прызнаў законнай забарону на правядзенне пікета актывістам АГП

28.01.2013 У Магілёве суд прызнаў законнай забарону на правядзенне пікета актывістам АГП

“Чаму мы павінны туліцца недзе на ўскрайках, калі маем усе законныя падставы праводзіць свае мерапрыемствы фактычна ў любых месцах горада. Хай на ўскрайку праводзіць свае акцыі Белая Русь і БРСМ. Мы на ўскрайкі пікетаваць болей не пойдзем”, - кажа Уладзімір Шанцаў.

Жлобінскія сябры “Справядлівага свету” падалі скаргі ў Камітет ААН на адмовы ў правядзенні пікетаў

23.01.2013 Жлобінскія сябры “Справядлівага свету” падалі скаргі ў Камітет ААН на адмовы ў правядзенні пікетаў

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргі жлобінскіх сябраў партыі “Справядлівы свет” на адмову мясцовага райвыканкама ў правядленні пікетаў у 2012 годзе. Скаргі датычыліся забароны Жлобінскага райвыканкама пікетаў у падтрымку палітзняволенных і адносна фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

23.01.2013 У Лідзе міліцыя забараніла малітву на магіле паўстанца 1863-64 гг.

Лідзкая міліцыя перашкодзіла ў аўторак ва ўшанаваньні памяці удзельніка паўстаньня 1863-64 гг. ксяндза Адама Фалькоўскага. Ускласьці кветкі да магілы паўстанца й запаліць зьнічы зьбіраліся сябры Таварыства польскай культуры лідзкай зямлі.

23.01.2013 Гомель: па забароне акцыі у падтрымку Бяляцкага пададзена скарга у Вярхоўны суд

Анатоль Паплаўны, Леанід Судаленка і Святлана Гольдадэ падалі калектыўную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукала, у якой просяць прызнаць незаконнай адмову гарвыканкаму ў правядзенні ў Гомелі 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства