Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
25.03.2013 У Хоцімску Дзень Волі адзначылі на заснежаным стадыёне (фота)
Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” і Партыі БНФ адзначылі Дзень Волі 25 сакавіка пікетам на мясцовым стадыёне, цалкам заваленым снегам. “Мы падавалі заяўку на правядзенне пікету ў Хоцімскі райвыканкам, аднак чыноўнікі да сённяшняга дня не далі нам ніякага адказу на гэты конт".
25.03.2013 Магілёўскі абласны суд палічыў забарону пікета 19 снежня 2012 года законнай
Сёння, 25 сакавіка, кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі АГП у абласным суддзе абскарджваў пастанову Ленінскага раённага суда горада аб правамернасці забароны пікета ў цэнтры горада 19 снежня 2012 года. Суд палічыў, што адмоўлена Уладзіміру Шанцаву ў правядзенні пікету на плошчы Зорак было на законных падставах.
24.03.2013 25 сакавіка ў Віцебску будуць судзіць за запрашэнні на Дзень Волі
Затрыманыя 22 сакавіка Леанід Аўтухоў і Кастусь Смолікаў вымушаныя чакаць суду ў ізалятары часовага ўтрымання. Была верагоднасць, што ў нядзелю, 24 сакавіка, актывістаў усё ж выпусцяць з-пад варты, але гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся. На актывістаў склалі пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.
24.03.2013 Слонім: Дзень Волі – пад узмоцненым кантролем міліцыі (фота)
Пасля таго, як слонімцы пачалі збірацца каля набярэжнай канала, іх акружылі 6 легкавушак з міліцыянерамі. Праўда ніхто з іх з машын не выходзіў, усе чакалі пачатку мерапрыемства. Пасля слонімцы разбіліся на некалькі груп і пайшлі праз невялікі драўляны мост на другі бераг канала.
24.03.2013 Дзень Волі пад знакам 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР (ан-лайн)
Менгарвыканкам дазволіў удзельнікам святкавання 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыць 24 сакавіка Дзень Волі ў змененым фармаце
22.03.2013 Гомель: Зміцер Карашкоў паскардзіўся ў суд на забарону правесці пікет супраць алкагалізацыі
Гомельскі гарвыканкам адмовіў каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову ў правядзенні пікету «Супраць алкагалізацыі насельніцтва».
21.03.2013 Салігорск: Пікет да Дня Волі забаранілі
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 24 сакавіка пікету, прымеркаванага да 95-х угодкаў з Дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі - Дня Волі.
20.03.2013 Баранавічы: забаранілі пікет да 95-х угодкаў БНР
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 20 сакавіка атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 25 сакавіка 2013 года, прысвечанага 95-м угодкам БНР.
19.03.2013 Слонім: тры заяўкі – тры адмовы
Сёння слонімцы атрымалі трэці адказ з райвыканкама на заяўку аб правядзення 23 сакавіка ў гарадскім парку мітынгу, прысвечанага Дню Волі.
18.03.2013 Гродна: Актывістцы БХД Галіне Котавай прысудзілі штраф за пікет
Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Гародні Зінаіда Барцэвіч асудзіла прадстаўніцу Партыі БХД пенсіянерку Галіну Котаву да штрафу ў 25 базавых велічынь (два з паловай мільёны беларускіх рублёў). Суддзя не ўзяла пад увагу ні тое, што Котава адразу спыніла правядзенне пікету, калі зразумела, што ён не дазволены, ні памер пенсіі жанчыны.
18.03.2013 У Гародні сёння судзяць за пікет аб малым памежным руху
18 сакавіка ў Кастрычніцкім раённым судзе Гародні а 10-й гадзіне прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы сябры партыі БХД, пенсіянеркі Галіны Котавай. Нагадаем, што 2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі.
15.03.2013 Суд пацвердзіў, што рашэнне віцебскага гарвыканкаму невыканальнае
Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэнне гарвыканкаму "Аб правядзенні масавых мерапрыемствах у г.Віцебску". ЖКГ, паліклініка і міліцыя адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазіцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацвердзіў: рашэнне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіліцца ад дамоваў.
15.03.2013 Акцыя да Дня канстытуцыі прайшла ў Гомелі пад пільным наглядам міліцыі
15 сакавіка гомельскія апазіцыянеры правялі акцыю да Дня канстытуцыі: яны выйшлі на прыпынку грамадскага транспарту ў цэнтры горада з Канстытуцыямі ўзору 1994 года і газетай «Народная воля» - як сімвалам незалежнай прэсы. Акцыя праходзіла пад пільным наглядам міліцыі.
15.03.2013 Магілёве міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым хрысціянскім дэмакратам”
Актывісты мелі намер раздаваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з уклееным у яе фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам даваў клятву на Канстытуцыі. Міліцыянты каля паўгадзіны пільнавалі хлопцаў і сышлі адразу як толькі актывісты адмовіліся ад правядзення акцыі.
14.03.2013 Клімавіцкі райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета напярэдадні Дня Волі
"Адказ з райвыканкама, што заява не будзе нават разглядацца, мы атрымалі заўчора. Шчыра кажучы, нечага іншага мы асабліва і не чакалі. Аднак здавацца мы не збіраемся. Калі заяўку чыноўнікі зноў не задаволяць, будзем адзначаць Дзень Волі ў Клімавічах нейкім іншым чынам, пэўныя задумкі на гэты конт у нас ёсць”.










