Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
26.06.2013 Суды Віцебску разгледзяць чарговыя скаргі на чыноўнікаў, якія забаранілі пікеты
Тры заяўкі на адзіночныя пікеты – тры забароны на іх правядзеньне. Гэтак сьцісла можна апісаць гісторыю нядаўніх зносін віцебчука Віктара Жаркова з раённымі адміністрацыямі гораду над Дзьвіной. Цяпер Віктар Жаркоў падаў скаргі на чыноўнікаў, якія пазбавілі яго магчымасьці праінфармаваць жыхароў пра парушэньне ягоных правоў.
21.06.2013 Пададзена скарга на забарону Мілавідскага фэсту
Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслаў Болбат 20 чэрвеня падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на дзеянні райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.
19.06.2013 Шчучын: прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі асуджаны да штрафаў (фота)
У Шчучыне 19 чэрвеня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да старшыні Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча і сябры арганізацыі Веранікі Себасьцьяновіч. Абодвум з боку Шчучынскага РАУС інкрымінавалася арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
19.06.2013 Пратакол на арганізатара Мілавідскага фэсту накіраваны на дапрацоўку (дакумент)
Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Мікалай Кміта адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.
18.06.2013 МЗС не прызнае рашэння Камітэта па правах чалавека ААН
Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 18 чэрвеня атрымалі ліст з Міністэрства замежных спраў Беларусі за подпісам намесніка міністра Валянціна Рыбакова на свой зварот аб прадастаўленні інфармацыі аб прынятых РБ захадах дзеля выканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, прынятага па іх скарзе.
18.06.2013 Шчучын: 19 чэрвеня будуць судзіць кіраўніка і сябра Саюзу палякаў
19 чэрвеня ў Шчучынскім раённым судзе маюць адбыцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да кіраўніка незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Яськевіча і сябры гэтай арганізацыі са Скідзеля Веранікі Себасьцяновіч.
18.06.2013 Слонім: пікет у падтрымку Івана Шэгі забаронены з-за віктарыны БРСМ (дакумент)
“Згодна з планам работы аддзела па справах моладзі і ГА “БРСМ” не маем магчымасці прадставіць Вам месца ў гарадскім парку па вуліцы Оперная ў патрабуемы час, паколькі ў 11.00 ч. 27 чэрвеня 2013 г. пачатак крос-віктарыны “Знай свой край”.
14.06.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста АГП
Сёння, 14 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Шарамета на адмову ў правядзенні пікета ў цэнтры горада. 7-га траўня ў дзень знікнення генерала Юрыя Захаранкі актывісты АГП збіраліся правесці пікет у цэнтры горада каля Дыягнастычнага цэнтра, аднак мясцовыя ўлады забарнілі ім гэта.
13.06.2013 На арганізатара Мілавідскага фэсту склалі пратакол
Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 12 чэрвеня быў афіцыйна запрошаны ў Баранавіцкі РАУС як адзін з арганізатараў правядзення Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў паўстання 1863 года. Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што грамадскі актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.
13.06.2013 І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і страшыня віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў прыйшлі на разгляд сваіх касацыйных скаргаў у Віцебскі абласны суд. Далей першага паверха іх не пусцілі, бо там пачынаўся закрыты працэс над Андэем Гайдуковым. У задавальненні скаргаў актывістам адмовілі і праз нейкіх 15 хвілін выставілі за дзверы.
13.06.2013 Старшыню “Саюзу палякаў на Беларусі” будуць судзіць
Стала вядома, што яшчэ адзін прадстаўнік “Саюзу палякаў на Беларусі” -- яго старшыня Мечыслаў Яськевіч неўзабаве будзе выкліканы ў суд на адміністрацыйны працэс. Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта здзейсненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.
12.06.2013 Гомель: суд падтрымаў пазіцыю гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая
11 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе Марыны Дамненка разгледзеў скаргу Гомельскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» на дзеянні гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая. Беларускія левыя хацелі правесці 1 мая ў абласным цэнтры мітынг для выказвання салідарнасці з працоўнымі.
10.06.2013 Шчучын: пенсіянерку будуць судзіць за крыж
Шчучынская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта здзейсніла пенсіянерка Вераніка Себасцьяновіч, сябра незарэгістраванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. 82-гадовай жанчыне праз пошту быў высланы ліст з копіяй пратакола пра адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.
05.06.2013 Баранавічы: пракуратура перакваліфікавалася ў пошту
Віктар Сырыца: "Сваю скаргу я накіраваў пракурору горада. Аднак пракурор не стаў разбірацца па сутнасці скаргі, а перанакіраваў яе для адказу таму, на каго я скардзіўся". Скарга датычылася дзеянняў супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка, які адмовіўся заключыць дамову па абслугоўванні пікета 25 сакавіка.
31.05.2013 Салігорск: Касацыйная скарга на забарону пікету да Дня Волі будзе разгледжана 20 чэрвеня
Суд Салігорскага раёна накріаваў справу па скарзе Уладзіміра Шылы на забарону пікету да Дня Волі ў Мінскі абласны суд для разгляду ў касацыйным парадку. Слуханні па справе адбудуцца 20 чэрвеня ў 10 гадзін.










