Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
02.08.2013 Гомельскім левым забаранілі праводзіць пікет... з-за рэпетыцый ансамбляў
Адмовы на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Гомелі робяцца ўсё больш абсурднымі (калі абсурд можна нечым вымераць). Так, прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» планавалі 6 жніўня правесці пікет з мэтай прапаганды і данясення да насельніцтва ідэй партыі на адзінай дазволенай у горадзе пляцоўцы.
02.08.2013 Рэчыца: пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім не дазволілі
Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 16-00 да 18-00 каля Гарадскога Дома культуры ў Рэчыцы не адбудзецца.
02.08.2013 Берасцейскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Бяляцкага
Берасцейскім прадстаўнікам праваабарончага цэнтра “Вясна” забаранілі праводзіць акцыю ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за сваю дзейнасць за кратамі ўжо два гады.
01.08.2013 Магілёўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікета
Мерапрыемства з патрабаваннем вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага мусіла адбыцца 4 жніўня ў цэнтры горада. Адпаведны адказ за подпісам кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкама Ігара Аўсенкі атрымалі праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын.
01.08.2013 Улады Жодзіна не дазволілі пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім
Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 18-00 да 19-00 ля галоўнай канцэртнай пляцоўкі Гарадскога парку культуры і адпачынку ў Жодзіне не адбудзецца.
01.08.2013 Баранавічы: штраф 20 базавых за ўдзел у афіцыйным мерапрыемстве
Суддзя Кацярына Груда вынесла пастанову аб штрафе ў памеры 20 базавых велічыынь старшыні Баранавіцкай суполкі ТБМ, актывісту Руху “За свабоду” Віктару Сырыцы. Актывіст быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – арганізацыі і правядзенні Мілавідскага фэсту.
01.08.2013 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымалі лісты за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У іх паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне 4 жніўня інфармацыйнага пікету ў падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўжо 2 гады знаходзіцца ў турме.
31.07.2013 Гарадзенскіх праваабаронцаў чыноўнікі не лічаць патрэбным інфармаваць пра лёс заяўкі на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Паводле закону, які рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў, органы мясцовай улады абавязаны даць адказ заяўнікам не пазней чым за 5 дзён да плануемага пікету ці мітынгу. У іншых мясцовасцях праваабаронцы адказы, хоць і адмоўныя, атрымалі. У Гародні ж чыноўнікі не лічаць патрэбным нават інфармаваць заяўнікаў і выконваць нормы заканадаўства.
30.07.2013 У Баранавічах і Гомелі забаранілі правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў
Чыноўнік у Баранавічах паведамляе, што вуліца Леніна не з’яўляецца месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, таму ў правядзенні пікета гарвыканкам адмаўляе.
29.07.2013 Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі
Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі, бо па маршруту шэсця размешчаны падземны пераход і будынак выканкаму. Гомельскі гарвыканкам разглядзеў заяву грамадзян Юрыя Варонежцава, Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на правядзенне вулічнага шэсця і не даў на масавае мерапрыемства дазвол.
29.07.2013 Брэст: рыхтуецца пікет супраць бездарожжа ў мікрараёне Паўднёвы
Як паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Ігар Маслоўскі, падчас пікету плануецца выказаць пратэст у сувязі з ігнараваннем мясцовымі уладамі патрабаванняў, выкладзеных у калектыўным звароце, які падпісалі больш чым 1100 чалавек.
25.07.2013 Пікет супраць расейскай базы забаранілі з-за пешаходаў
Менгарвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзенні пікету супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай ваеннай базы. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.
25.07.2013 Па заяўках на пікеты 27 ліпеня ў Віцебску – тры адмовы
Віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў хацелі зладзіць на ўгодкі абвяшчэння дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі пікет салідарнасці з палітвязнямі. З Першамайскай раённай адміністрацыі ім даслалі адмову. Такія ж адмоўныя адказы атрымалі страшыня абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў і сябар КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў.
25.07.2013 У Магілёве плануецца мітынг супраць расійскіх авіябаз
24 ліпеня старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне мітынга і шэсця супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх авіябаз.
24.07.2013 У Віцебскім аблвыканкаме не вельмі хацелі размаўляць пра свабоду мірных сходаў
На прыём да намесніка старшыні аблвыанкаму Уладзіміра Цярэнцьева хацелі трапіць прадстаўнікі грамадскіх стрктур, якія прапануюць ініцыяваць "Народны рэфэрэндум". Пасля доўгіх спрэчак да чыноўніка прапусцілі толькі трох актывістаў. А прадметам размовы была немагчымасць атрымаць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў.










