Навіны на тэму: свабода мірных сходаў

Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту

15.08.2013 Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту

Праз тыдзень пасля суда Вячаслаў Болбат атрымаў копію касацыйнага пратэста, які быў напісана ад імя Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксея Більдзейкі і накіраваны ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. У гэтым касацыйным пратэсце пракурор сцвярджаў, што рашэнне суда з’яўляецца незаконным.

Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

13.08.2013 Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам выконваючага абавязкі Баранавіцкага міжраённага пракурора П.М. Навіцкага, у якім паведамляецца, што калектыўная скарга грамадзян па справе Мілавідскага фэсту вяртаецца назад заяўнікам.

У Магілёве забаронены мітынг супраць расійскай авіябазы

12.08.2013 У Магілёве забаронены мітынг супраць расійскай авіябазы

Сёння, 12 жніўня, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў атрымаў адказ з Магілёўскага гарвыканкаму. У ім чыноўнікі адмаўляюць у правядзенні мітынга і шэсця.

Светлагорск: замест пікета – культурна-спартыўнае свята (дакумент)

12.08.2013 Светлагорск: замест пікета – культурна-спартыўнае свята (дакумент)

Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт адмовіў сябрам партыі “Справядлівы свет” у правядзенні пікета, які мусіў адбыцца 10 жніўня у парку культуры і адпачынку. Пра гэта паведаміў старшыня светлагорскай раённай партыі левых Сяргей Дайнэка.

Брэст: забаронены пікет з нагоды дрэннага стану дарог

11.08.2013 Брэст: забаронены пікет з нагоды дрэннага стану дарог

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў мясцовым актывістам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” ладзіць пікет, падчас якога планавалася звярнуць увагу на бездарожжа ў мікрараёне Паўднёвы.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу сябра “Справядлівага свету”

08.08.2013 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу сябра “Справядлівага свету”

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу з каментаром кіраўніка Жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валерыя Рыбчанкі на яго незаконны арышт у ліпені 2011 года. Раней Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну са скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна на забарону правядлення пікетаў у 2012 годзе.

Жлобін: замест пікета – афіцыйныя мерапрыемствы да Дня будаўнікоў (дакументы)

08.08.2013 Жлобін: замест пікета – афіцыйныя мерапрыемствы да Дня будаўнікоў (дакументы)

Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў правесці два пікеты, якія планавалі зладзіць сябры партыі “Справядлівы свет” 9 і 10 жніўня. Адпаведныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама Генаддзя Суздалева атрымаў кіраўнік раённай партыі левых Валеры Рыбчанка.

“Законнасць па-гродненску”: адмову на пікет 4 жніўня гарвыканкам даў… 6 жніўня

07.08.2013 “Законнасць па-гродненску”: адмову на пікет 4 жніўня гарвыканкам даў… 6 жніўня

Толькі 6 жніўня праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў праз пошту афіцыйны адказ Гарадзенскага гарвыканкаму на заяўку пра правядзенне пікету, які планаваўся 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Баранавічы: па справе Мілавідскага фэсту просяць разабрацца пракуратуру

07.08.2013 Баранавічы: па справе Мілавідскага фэсту просяць разабрацца пракуратуру

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты, абураныя неаб’ектыўным і спешным рашэннем суддзі Кацярыны Груда, 6 жніўня накіравалі калектыўную скаргу ў пракуратуру па адміністрацыйнай справе Віктара Сырыцы.

Спецдакладчыкі праінфармаваныя аб затрыманні праваабаронцаў ПЦ "Вясна"

07.08.2013 Спецдакладчыкі праінфармаваныя аб затрыманні праваабаронцаў ПЦ "Вясна"

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў паведамленне пра затрыманні і штрафах для беларускіх праваабаронцаў за распаўсюд паштовак сьпецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасьці, спецдакладчыка па становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секаггія, спецдакладчыка па свабодзе сходаў і асацыяцый Майне Кіаі.

Гомель: замест пікету - рэпетыцыя танцаў

06.08.2013 Гомель: замест пікету - рэпетыцыя танцаў

6 жніўня актывісты партыі левых «Справядлівы свет» планавалі правесці ў Гомелі пікет з мэтай данясення да жыхароў абласнога цэнтру ідэй партыі. Але гарвыканкам не дазволіў масавае мерапрыемства на той падставе, што 6 жніўня на заяўленай пляцоўцы пройдзе рэпетыцыя фестывалю «Сожскі карагод».

Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

06.08.2013 Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

5 жніўня на вуліцах Клімавіч з’явіліся ўлёткі, а 6 жніўня актывісты “Гавары праўду” падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавіцкі райвыканкам. Пікет у Клімавічах актывісты хочуць правесці 23 жніўня

Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

05.08.2013 Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

Удзельніца магілёўскай акцыі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” адказала на пытанні карэспандэнта ПЦ “Вясна”. "Калі мяне запрасілі прыняць удзел ва ўчорашняй акцыі, то я без ваганняў пагадзілася, бо ведаю, што праваабаронца Алесь Бяляцкі палітычны вязень і асуджаны незаконна".

Гродна: пікет забаронены, участковы папярэджвае пра адказнасць

03.08.2013 Гродна: пікет забаронены, участковы папярэджвае пра адказнасць

Гарадзенскія праваабаронцы апошнімі ў краіне атрымалі адмову на правядзенне пікету 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Адпаведны ліст з гарвыканкаму прыйшоў праз пошту сёння, 3 жніўня.

Бабруйск: Пікет салідарнасці з палітвязнямі не дазволены (дакумент)

02.08.2013 Бабруйск: Пікет салідарнасці з палітвязнямі не дазволены (дакумент)

У лісце гаварыцца, што да атрымання дазволу на правядзенне пікета нельга распаўюджваць інфармацыю аб ім. Напрыканцы ліста заяўнікаў традыцыйна папярэджваюць аб адказнасці, якую яны панясуць у выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства