Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
08.09.2013 Правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз у Быхаве таксама забаранілі (дакумент)
Быхаўскі райвыканкам забараніў правядзенне пікету супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз 8 верасня ў мясцовым парку “50 год Перамогі”. Адпаведны адказ з райвыканкаму атрымаў 7 верасня старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў.
06.09.2013 Для чаго Гомельскі гарвыканкам прыняў новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах?
Пасля прыняцця новага рашэння «з мэтай пашырэння пераліку месцаў» у Гомелі будзе дзве пляцоўкі для пікетаў і мітынгаў. Але калі ранейшая адзіная пляцоўка была хоць у некалькіх кіламетрах ад цэнтру Гомеля, гэтыя ж пляцоўкі наогул размешчаны ў такіх месцах, што цяжка і на мапе знайсці. Напэўна, гарвыканкам здзекуецца, калі піша, што рашэнне прынятае з мэтай удасканалення ўзаемадзеяння арганізатараў і органаў улады.
06.09.2013 Хоцімск: пададзена паўторная заяўка на правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз
Фармальнай падставай для забароны першага пікету каля мясцовага раённага Цэнтра культуры паслужыла тое, што да заяўкі на правядзенне пікетавання нібыта не было прыкладзена абавязальніцтва па правядзенні пікетавання ў вышэй указаным месцы.
06.09.2013 У Магілёве забарона пікета праваабаронцаў прызнана законнай
Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Магілёва 3 жніўня 2013 года ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі. Праз суд праваабаронца Барыс Бухель хацеў аспрэчыць забарону пікета, а таксама прызнаць рашэнне гарвыканкама аб адзіным вызначаным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе незаконным.
05.09.2013 У Бялынічах таксама забаранілі пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз
Бялыніцкі райвыканкам адмовіў мясцовым прадстаўнікам Партыі БНФ у правядзенні 8 верасня пікету супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны. Падставай для адмовы паслужыла тое, што менавіта 8-га верасня на мяркуемым месцы пікету адбудзецца кірамаш па продажы сельскагаспрадукцыі.
05.09.2013 Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам
Адмову ў пікеце, які заяўляўся на 4 жніўня бягучага году ў падтрымку палітзняволенага старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, праваабаронцы лічаць неабаснаванай і неправамернай.
05.09.2013 Пікет прафсаюзу РЭП у Віцебску – пад забаронай
Валерый Міснікаў , прававы інспектар прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці па Віцебскай вобласці, атрымаў адмову на сваю заяўку на правядзенне пікету, прысвечанага сацыяльным праблемам працоўных. Адміністрацыя Чыгуначнага раёну забараніла акцыю.
04.09.2013 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць расійскай авіябазы
4 верасня стала вядома, што Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў пікет супраць расійскай авіябазы, які запланаваў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус на 8 верасня – у Дзень беларускай вайсковай славы.
03.09.2013 Магілёўскі дэмакратам не дазволілі мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы
2 верасня стала вядома, што Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў мерапрыемства пратэсту, якое мусіла адбыцца 8 верасня - у Дзень беларускай вайсковай славы.
02.09.2013 У Віцебску пададзеныя заяўкі на акцыі салідарнасьці з Ігарам Пастновым
Заяўку ў аблвыканкам на шэсце і мітынг 28 верасня падпісалі каардынатар руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і сябар аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў.
02.09.2013 Слонім: “Фарбы восені” супраць пікетаў
Чыноўнікі Слонімскага райвыканкама ў апошні час спрабуюць рознымі шляхамі перашкаджаць сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл праводзіць мерапрыемствы.
02.09.2013 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віктара Сырыцы
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйную скаргу грамадскага актывіста Віктара Сырыцы на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па справе Мілавідскага фэсту.
02.09.2013 Гарадзенскія праваабаронцы абскарджваюць рашэнне гарвыканкама
Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель падалі ў суд Ленінскага раёна Гародні скаргу на рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
27.08.2013 Менгарсуд пакінуў без задавальнення скаргу праваабаронцы Тацяны Равякі
У Менскім гарадскім судзе сёння адбыўся разгляд касацыйнай скаргі правабаронцы Таццяны Равякі на вынесены ёй 6 жніўня прысуд: тры мільёны рублёў штрафу. Суддзя Аляксей Бычко пакінуў пастанову суда Савецкага раёна Менска без зменаў, а скаргу без задавальнення.
27.08.2013 Гомель: міліцыя адмовілася ахоўваць пікет «Справядлівага свету»
Міліцэйскае ведамства патлумачыла, што не можа заключыць дамову ў сувязі з адсутнасцю магчымасці выдзеліць у дадзены перыяд неабходную колькасць супрацоўнікаў са складу органаў унутраных спраў. На пікет былі заяўлены тры чалавекі.










