Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
25.09.2013 Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання
Заява пададзена на 10 кастрычніка бягучага году – у Сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання праваабаронцы хочуць інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце і ў Беларусі і патрабаваць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
25.09.2013 Гомель: паліклініка не можа зняць з лініі «хуткія» на пікеты «Справядлівага свету»
З Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Уладзімір Сякерка атрымаў адказ, што «штодзённае зняцце брыгады хуткай медыцынскай дапамогі з лініі 24, 25 і 26 верасня прывядзе да затрымкі абслугоўвання выклікаў і невыканання нарматываў». Адказ падпісаў галоўны ўрач гарадской паліклінікі Вячаслаў Яшчанка.
25.09.2013 Слонім: замест пікету супраць забароны пікетаў -- мерапрыемства “Спорт нам поможет силы умножить” (дакумент)
Гэта павінен быў быць пікет-пратэст супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў, якія плануюцца дэмакратычнымі сіламі ў Слоніме.
23.09.2013 Гродна: суд прызнаў законнай забарону пікету
Дзве з паловай гадзіны працягваўся 23 верасня разгляд скаргі гродненскіх праваабаронцаў на рашэнне Гродненскага гарвыканкаму, якім было забаронена правядзенне ў горадзе інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага. У выніку суддзя Жана Краўчанка не задаволіла скаргу Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля.
19.09.2013 Суд Бярозаўскага раёна прызнаў законнай забарону пікета
У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана скарга праваабаронцаў Сяргея Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч. Яны прасілі суд прызнаць неправамоцнымі адмову Бярозаўскага райвыканкаму ў пікеце-салідарнасці з палітвязнямі 4 жніўня, а таксама парушэнне тэрмінаў дачы адказу.
18.09.2013 Рэха прадпрымальніцкіх страйкаў у Баранавічах: спачатку аштрафавалі, а зараз папярэдзіла пракуратура
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 17 верасня атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры за арганізацыю несанкцыянаваных мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў.
17.09.2013 Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны
Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб прыцягнуць увагу грамадскасці да намераў уладаў увесці новай пошліны.
17.09.2013 Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць збяднення
Грамадскі актывіст Рыгор Грык 16 верасня падаў у мясцовы гарвыканкам новую заява на правядзенне пікету. У заяве адзначаецца, што па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі працы ўжо некалькі гадоў запар у кастрычніку праводзіцца сусветны дзень за годную працу і адпаведны заробак.
14.09.2013 Баранавічы: забаронены пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.
12.09.2013 Канстытуцыйны Суд адмовіўся разглядаць зварот па забаронах пікетаў у Салігорску
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не прыyяў да разгляду зварот салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы. У звароце салігорац казаў аб неканстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі органаў выканаўчай улады і судоў агульнай юрысдыкцыі краіны, а таксама аб адмове ў правядзенні масавых мерапрыемстваў.
12.09.2013 Гродна: пачатак разгляду скаргі праваабаронцаў на забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага
У Гродне 12 верасня ў судзе Ленінскага раёна прайшлі папярэднія слуханні паводле скаргі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне гарвыканкама аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. У выніку судовы разгляд грамадзянскай справы прызначаны на 23 верасня.
12.09.2013 Улады забаранілі Марш супраць абортаў
На марш было дабраславенне галоваў праваслаўнай і каталіцкай Цэркваў у краіне — мітрапалітаў Філарэта і Тадэвуша Кандрусевіча.
10.09.2013 У Слоніме запланаваны пікет супраць забароны пікетаў
Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікету-пратэсту супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў.
09.09.2013 У Віцебску хочуць правесці пікет супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз
Гэта ўжо другая спроба правесці пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз: у ліпені гэтага году сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну з падобнай заяўкай, але прапанаваную ім акцыю забаранілі.
09.09.2013 Гомельскія праваабаронцы скардзяцца пракурору на невыкананне закону аб масавых мерапрыемствах
Нагодай для звароту стала прыняцце Гомельскім гарвыканкамам новага рашэння «Аб масавых мерапрыемствах», якое ўступіла ў сілу 5 верасня. Праваабаронцы лічаць гэтае рашэнне незаконным, якое супярэчыць закону «Аб масавых мерапрыемствах».










