Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
07.10.2013 Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда
Віцебскага актывіста, распаўсюдніка незалежнай прэсы завезлі ў Чыгуначны РАУС за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Але адпусцілі без складання пратаколу. Барыс Хамайда кажа, што як заўжды распаўсюджваў незалежную прэсу у цэнтры Віцебска, і ніякіх прыкметаў пікетавання не было.
07.10.2013 Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся
7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.
07.10.2013 У Віцебску заяўлены пікет супраць смяротнага пакарання
Заяўка пададзена ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Заяўнік, праваабаронца Леанід Свецік, хоча правесці пікет, каб абмеркаваць з жыхарамі Віцебску праблемы, звязанымі з наяўнасцю і ўжываннем смяротнага пакарання ў Беларусі.
07.10.2013 Хоцімск: пададзена чарговая заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз
"Спачатку ад мяне запатрабавалі спіс мяркуемых удзельнікаў пікетавання, на што я адказаў чыноўніцы, што падача такога спісу не прадугледжана ніякім законам. Пасля ў яе з’явіліся прэтэнзіі да арфаграфіі заявы на правядзенне пікету, быццам бы не паўсюль па тэксту расстаўлены знакі прыпынку".
06.10.2013 Гародня: “цынічная” адмова гарвыканкаму ў правядзенні пікету (дадаліся дакументы)
Гарадзенскі гарвыканкам чарговы раз не даў дазволу грамадскім праваабаронцам Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу і Раману Юргелю правесці інфармацыйны пікет. Заяўнікі хацелі 10 кастрычніка ў сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання інфармаваць жыхароў гораду над Нёманам пра сітуацыю наконт гэтага ў Беларусі.
04.10.2013 9 кастрычніка ў Віцебску – чарговы суд за недазволеныя пікеты
У Першамайскі райсуд Віцебска пададзеная скарга абласнога каардынатара руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава і прадстаўніка аргкамітэту па стварэнні партыі "Народная Грамада" Аляксея Гаўруцікава.
04.10.2013 Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян не сочыць за юрыдычнымі зменамі?
Бярозаўскія праваабаронцы не ў стане заключыць дамову на абслугоўванне пікета 10 кастрычніка з Бярозаўскім РАУС. Такі адказ атрымалі праваабаронцы за подпісам начальніка міліцыі Андрэя Леанюка.
03.10.2013 У Магілёве актывісткам незалежнага прафсаюза РЭП адмоўлена ў правядзенні пікета
Жанчыны хацелі пратэставаць супраць дзеянняў адвакаткі Наталлі Захарчанкі і рашэння суддзі суда Ленінскага раёна Галіны Тарасавай з нагоды высялення іх з інтэрнату ААТ “Будаўнічы трэст №12” без прадастаўлення іншага памяшкання для пражывання.
03.10.2013 Гарадзенскія праваабаронцы працягваюць змагацца за канстытуцыйныя правы
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель падалі скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні.
03.10.2013 Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.
01.10.2013 Брэст: улады забаранілі пікеты супраць увядзення выязной пошліны
Заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў падавалі мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якія такім чынам збіраліся прыцягнуць увагу грамадскасці да новай ініцыятывы, якая парушае правы грамадзян.
01.10.2013 Баранавічы: пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў (фота)
У Баранавічах 30 верасня адбыўся пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. Арганізатарам выступіў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус, які трымаў у руках плакат “Уральскіх жулікаў ловяць, а свае адпачываюць на Канарах”.
29.09.2013 Гомель: новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах – старыя праблемы для арганізатараў
Напачатку верасня ўступіла ў сілу новае рашэнне Гомельскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Разам з тым, хоць месцы і пашырыліся (замест адной пляцоўкі – дзве), але вызначылі іх у такім месцы, што патэнцыйных удзельнікаў пікетаў ці мітынгаў прыйшлося б прывозіць туды на адмыслова арэндаваным транспарце.
26.09.2013 У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання
Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч вырашылі паўтарыць спробу атрымаць дазвол на пікет на 10 кастрычніка. Мэта масавага мерапрыемства: выказванне пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусі.
26.09.2013 Слонім: пікеты “глушаць” рознымі мерапрыемствамі (дакумент)
Алесь Масюк падаваў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня пікету, прысвечанага абароне “Газеты Слонімскай”, а таксама за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на незалежнае выданне ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і набываць яго ў кіёсках "Белсаюздруку".










