Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
25.10.2013 Увага! Шукаем і навучаем назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі
Калі хочаце паназіраць, якім чынам рэалізуецца права на свабоду сходаў у Беларусі, якія асаблівасці правядзення масавага мерапрыемства паводле нацыянальнага заканадаўства, у якіх выпадках гэтае права можа быць абмежаванае – далучайцеся да сумеснага назірання Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта!
25.10.2013 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту стала забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзення пікета да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.
24.10.2013 Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца пікетаваць за свабоду палітвязняў
Нягледзячы на 2 адмовы райвыканкама на пікеты за 3 апошнія месяцы, праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч 24 кастрычніка падалі ў райвыканкам заяву на пікет на 10 лістапада з удзелам 10 чалавек на дазволеным уладамі месцы – гарадскім стадыёне з 13 да 14 гадзін.
24.10.2013 Бяроза: свабода сходаў залежыць ад адсутнасці прэйскранту ў бальніцах
Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч унеслі прапанову, каб у мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў Бярозаўскі райвыканкам дапамог установе аховы здароўя распрацаваць прэйскурант на медычнае абслугоўванне масавых мерапрыемстваў.
23.10.2013 У Магілёве адбыўся суд супраць адзінага месца для масавых мерапрыемстваў
22 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну г. Магілёва пад старшынством суддзі Валянціны Лапацінай адбыўся разгляд скаргі магілёўскіх праваабаронцаў Барыса Бухеля і Аляксея Колчына на рашэнне Магілёўскага гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”.
22.10.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
Гомельскі грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі звярнуўся 22 кастрычніка са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён лічыць, што беларускі ўрад парушыў яго права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказвання меркавання (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).
20.10.2013 У Воршы пададзена заяўка на пікет па праблеме аварыйнага маста
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка і актывіст Руху "За свабоду" Юры Нагорны падалі заяўку ў Аршанскі райвыканкам. Яны лічаць, што даўно наспеўшая праблема рамонту аварыйнага маста праз Днепр вымагае самай пільнай увагі грамадскасці.
15.10.2013 У Віцебску забаранілі яшчэ два пікеты
Абедзьве забароны – з Чыгуначнай раённай адміністрацыі, і падпісаныя адной і той самай асобай - намесніцай старшыні раённай адміністрацыі Наталляй Ляпёшкінай. Але віцебскія актывісты спрабуюць зноў і зноў дастукацца да раённых уладаў, якія раз за разам ім адмаўляюць.
14.10.2013 У Глыбокім плануюць правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўка на 23 лістапада ўжо пададзена ў Глыбоцкі райвыканкам. Увогула ж мясцовыя актывісты хочуць праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі штомесяц. Заяўку ў райвыканкам падаў актыіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Зміцер Лупач.
14.10.2013 Бяроза: Ідэолагі ўдзельнічаюць у забаронах масавых мерапрыемстваў
Такую выснову можна зрабіць з ліста, атрыманага бярозаўскімі заяўнікамі пікета на 10 кастрычніка, прысвечанага Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы, якія падавалі заяку на правядзенне масавага мерапрыемства, атрымалі адмову ў пікеце двойчы.
13.10.2013 Гродна: шэсце супраць фальсіфікацыі выбараў забаронена (дакумент)
Гарадзенскі грамадскі актывіст Алег Калінкоў падаў заяўку на правядзенне 20 кастрычніка ў горадзе над Нёманам вулічнага шэсця з мэтай выказвання пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах і агітацыі за сумленныя выбары. У заяўцы была пазначана колькасць удзельнікаў мерапрыемства – адзін чалавек.
12.10.2013 Магілёў: адміністрацыйны пратакол вернуты на дапрацоўку ў міліцыю
11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Вольгі Бекушавай пачаў разгляд справы з нагоды затрымання за раздачу ўлётак актывістам дэмакратычнага руху Юрыя Новікава. Падчас суду было выяўлена, што выдадзеная актывісту копія пратакола адміністрацыйнага правапарушэння не супадае з арыгіналам.
10.10.2013 Віцебскі суд не заўважыў парушэння правоў на публічнае выкаванне сваіх меркаванняў
У Першамайскім райсудзе Віцебска адбыўся разгляд скаргі актывістаў, якія прасілі абавязаць раённыя ўлады даць дазвол на правядзенне пікета супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз.
10.10.2013 Бярозаўскі райвыканкам чарговы раз адмовіў у пікеце
Rіроўная бярозаўская эліта не хоча думаць пра тое, што Беларусь – адзіная з еўрапейскіх краін, дзе да гэтага часу не адмененае смяротнае пакаранне.
10.10.2013 Жодзіна: забарона пікетаваньня ў дзень "Супраць сьмяротнага пакараньня" (фота)
Забарона пікетаваньня ў дзень "Супраць сьмяротнага пакараньня" у Жодзіне была атрыманая заяўнікамі за 2 дні да плянуемага мерапрыемства. Толькі 8 кастрычніка праваабаронца Аляксей Лапіцкі атрымаў праз Галоўпаштампт замоўную карэспандэнцыю з Жодзінскага гарвыканкаму.










