Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
18.11.2013 Глыбоцкі актывіст судзіцца з райвыканкамам
Зміцер Лупач, прыхільнік стварэння БХД, хоча раз суд абскардзіць забарону на пікет салідарнасці з палітвязнямі, запланаваны на 23 лістапада. Ён лічыць забарону незаконнай і просіць суд прызнаць гэта, а таксама абавязаць выканкам даць дазвол на акцыю.
18.11.2013 Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў плануе "лятучыя" пікеты
Віцебскі праваабаронца падаў заяўкі на 3 пікеты ў трох раёнах горада, кожны з якіх запланаваны на ўсяго адну хвіліну. Правесці акцыі спадар Левінаў хоча 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Пікеты Паўла Левінава заяўлены як аднаасобныя акцыі, у іх збіраецца ўзяць удзел толькі ён сам.
17.11.2013 Слонім: райвыканкам нязменна не дае дазволу на пікеты
Слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк атрымаў адмову на сваю чарговую заяўку на правядзенне пікету. Актывіст меў намер 17 лістапада правесці ў гарадскім парку пікет, на якім выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набывацьь у шапіках “Белсаюздруку”.
15.11.2013 Віцебскі абласны суд задаволіў скаргу актывістаў. Але – толькі часткова
Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў абскарджвалі пастанову Першамайскага райсуду, куды звярнуліся пасля атрымання чарговай забароны на правядзенне пікета. Як і раённы суд, калегія Віцебскага абласнога суду прызнала забарону законнай, але накіравала на перагляд справу ў той частцы, якая тычылася адмоваў ад супрацоўніцтва з актывістамі з боку міліцыі і цэнтральнай гарадской паліклінікі.
14.11.2013 Баранавічы: пікет забаронены за лозунгі
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет пад лозунгамі “Іх трэба спыніць”, “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.
14.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы змагаюцца за права праводзіць пікеты
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара з просьбай абавязаць Бярозаўскі райвыканкам змяніць рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.
13.11.2013 За гомельскія «Дзяды» Васіль Палякоў пакараны штрафам на 4,55 мільёна рублёў
Нагадаем, 3 лістапада каля Гомеля апазіцыянеры правялі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – прыбралі месцы масавых расстрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі знічы. Да адміністрацыйнай адказнасці за прыборку пакутных крыжоў прыцягваць у Гомелі ўпершыню.
13.11.2013 Камітэт ААН прызнаў, што правы гомельскіх апазіцыянераў былі парушаны
13 лістапада актывісты Руху «За свабоду!» і АГП Аляксандр Процка і Андрэй Толчын атрымалі паведамленне з Камітэту па правах чалавека ААН наконт скаргі на парушэнне правоў. Міжнародная структура прызнала, што беларускія ўлады парушылі права грамадзян на свабоду выказвання меркавання.
13.11.2013 Бяроза: забаронены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет планаваўся на 10 лістапада на Цэнтральным гарадскім стадыёне – дазволеным уладамі месцы. Тэма пікету: выказванне салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення. Адмова ў пікеце падпісана намеснікам кіраўніка Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком.
12.11.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў гомельскага апазіцыянера Уладзіміра Сякеркі
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы cвет” Уладзіміра Сякеркі на правядзенне мірнага сходу, забараніўшы ў снежні 2007 года правесці ў Гомелі мітынг у знак нязгоды з адменай льготаў усяму насельніцтву краіны.
09.11.2013 Паседжаньне ў Жодзінскім судзе – чарговая акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім
8 лістапада ў Жодзінскім гарадскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 4 жніўня.
08.11.2013 Гомель: міліцыя прыцягвае да адказнасці ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
У Навабеліцкі РАУС Гомеля быў выкліканы Васіль Палякоў. Таксама міліцыя хоча прыцягнуць да адказнасці яшчэ як мінімум аднаго ўдзельніка акцыі – Уладзіміра Шыцікава, пра што і напісана ў міліцэйскім пратаколе: «У несанкцыянаваным шэсці прынялі ўдзел 12 чалавек, у тым ліку Васіль Палякоў і Уладзімір Шыцікаў».
08.11.2013 Баранавічы: запланаваны пікет пад лозунгам “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”
Да сваёй пісьмовай заявы ў гарвыканкам Рыгор Грык прыклаў асабістае абавязальніцтва заяўніка масавага мерапрыемства і копіі дамоў з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. У выпадку забароны пікету грамадскі актывіст просіць чыноўнікаў патлумачыць канкрэтную прычыну, па якой яму забаранілі масавае мерапрыемства ў дазволеным месцы.
08.11.2013 Брэст: партыя “Справядлівы свет” рыхтуе акцыі супраць пагаршэння сацыяльнага становішча беларусаў
Як паведміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, з’явіліся захады ўладаў, якія тычацца чарговага падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, няспынны рост коштаў на прадукты харчавання.
08.11.2013 Пікет па праблеме рамонту аварыйнага аршанскага маста не адбыўся
З Аршанскага райвыканкаму на заяўку актывістаў не адказалі ні "так", ні "не". Чыноўнікі запатрабавалі спачатку заключыць дамовы з міліцыяй на ахову ўдзельнікаў і наведнікаў акцыі. Прычым ліст арганізатарам быў датаваны 27 кастрычніка, а дайшоў да адрасатаў толькі 30 кастрычніка – якраз у той дзень, на які планавалася акцыя.










