Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
25.11.2013 Пікет забаранілі па адной прычыне, а ў судзе назвалі іншую
Зміцер Лупач, актывіст з Глыбокага, спрабаваў праз суд аспрэчыць забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі. Раённыя ўлады забаранілі пікет, бо ў райцэнтры змяніліся месцы для правядзення масавых акцый. Так было напісана ў афіцыйным лісце з выканкаму. Але ў судзе раптам "усплыла" іншая прычына.
25.11.2013 Магілёўскі абласны суд цалкам на баку выканаўчай улады
Сёння Магілёўскі абласны суд разгледзеў дзьве скаргі, пададзеныя праваабаронцамі Барысам Бухелем і Аляксеем Колчыным: з нагоды вызначэння адзінага месца ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў і забароны пікета з мэтай патрабавання вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
25.11.2013 Жодзінскі суд вынес адмоўнае рашэнне па скарзе праваабаронцаў
22 лістапада на судовае паседжанне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў Алеся Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна забароны Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і старшынём Праваабарончага Цэнтру "Вяна" Алесем Бяляцкім, прадстаўніца зацікаўленага боку для працягу ў спрэчках не з’явілася.
25.11.2013 Міліцэйская апэрацыя замест фільма пра Слуцкі збройны чын
Вечарам 23 лістапада міліцыянты ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы, дзе планаваўся паказ фільма пра Слуцкі збройны чын. Кіраўнік міліцыянтаў Дзьмітры Шклярэўскі патлумачыў, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошак «няма санкцыі на сустрэчу».
24.11.2013 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана старшыні абласнога суда
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 23 лістапада падаў скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31.07.2013 г. і пастанову суддзі Брэсцкага абласнога суда ад 29 жніўня 2013 г.па справе Мілавідскага фэсту.
22.11.2013 У судзе па справе аб забароне ў Жодзіне мірнага сходу адбыліся спрэчкі бакоў
Чарговае судовае паседжанне па справе аб забароне ў Жодзіне публічнай акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў Беларусі прайшло 21 лістапада ў будынку Жодзінскага гарадскога суда пад старшынствам суддзі Івана Грынкевіча. Бакі выступілі ў спрэчках.
21.11.2013 Ад уладаў Быхава патрабуюць вызначыць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 21 лістапада падаў у мясцовы райвыканкам пісьмовы зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева. У звароце Сяргей Антонаў просіць старшыню райвыканкама вызанчыць месца для правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.
21.11.2013 Гродна: суд па скарзе аб забароне пікета прызначаны на 4 снежня
21 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшлі папярэднія слуханні па скарзе праваабаронцаў Віктар Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне Гарадзенскага гарадскога выканкаму аб забароне пікета 10 кастрычніка.
20.11.2013 Баранавічы: пададзена заява да 65-х угодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат 20 лістапада падаў заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага 65-м угодкам прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Запланавана, што пікет пройдзе пад лозунгамі: “Свабода палітычным вязням”, “Кантрактная сістэма – інструмент пакарання” і інш.
20.11.2013 Улады Хоцімскага раёна дазволілі пікет супраць замежных вайсковых баз з чацвёртага разу
Хоцімкі райвыканкам - адзіны ў краіне, які даў дазвол на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў. Раней на ўсе заяўкі актывістаў Партыі БНФ на правядзенне аналагічных пікетаў у самых розных рэгіёнах Беларусі прыходзілі толькі адмоўныя адказы.
20.11.2013 Бяроза: суд стаў на бок выканкама ў справе забароны пікета супраць смяротнага пакарання
19 лістапада ў судзе Бярозаўскага раёна адбыўся разгляд скаргі праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай і Сяргея Русецкага, а таксама грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч на рашэнне райвыканкаму аб забароне пікета супраць смяротннага пакарання, які планаваўся 10 кастрычніка.
20.11.2013 Заяўка на пікет да Дня правоў чалавека пададзена ў Салігорску
Праваабарончы пікет мусіць не толькі звярнуць увагу грамадскасці на важную дату ў сусветнай гісторыі, але і стаць сродкам пратэсту супраць парушэння правоў чалавека дзеючымі беларускімі ўладамі.
19.11.2013 Слонімцы падалі заяўкі на 7 пікетаў
Сябрамі згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма пададзеныя ў Слонімскі райвыканкам ажно 7 заявак на правядзенні пікетаў.
19.11.2013 У Швэцыі стартаваў праект за свабоду сходаў у Беларусі
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» распачала інтэрнэт-праект «Адважвацца — думаць — гаварыць» («Våga, tycka, tala»). Гэта інтэрактыўная мапа, на якой адлюстраваная сытуацыя са свабодай сходаў у Беларусі, а таксама мэтады, якімі парушаецца гэтае права.
19.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты раяцца з райвыканкамам
Бярозаўскі райвыканкам па просьбе праваабаронцаў не пагадзіўся мяняць сваё рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”, узгадняючы яго з больш познімі Пастановамі Саўміна для таго, каб можна было заключаць дамовы з міліцыяй і бальніцай.










