Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
05.12.2013 Мікалаю Уласевічу не дазволілі праводзіць пікет супраць карупцыі
4-га снежня грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову ў правядзенні пікету. Заяўку Уласевіч падаваў на 7 снежня, а месцам была пазначана пляцоўка каля камбіната бытавога абслугоўвання раённага цэнтру Астравец.
05.12.2013 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека
Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат 4 снежня атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня 2013 года.
04.12.2013 Бабруйския сябры АГП падалі заяўку на пікет салідарнасці з украінцамі
Віктар Бузінаеў, старшыня бабруйскай суполкі АГП, расказаў, што падаў у гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета салідарнасці з украінскім народам. У заяве Бузінаеў просіць дазволіць правядзенне пікета і шэсця на 21 снежня згодна з Канстытуцыяй і Законам аб масавых мерапрыемствах.
04.12.2013 Каштарыс па-гарадзенску: правядзенне пікету каштуе больш 23 мільёнаў рублёў
4 снежня ў судзе Ленінскага раёна Гродна прайшоў разгляд скаргі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне гарвыканкама, якім не было дазволена правядзенне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.
03.12.2013 Брэсцкі абласны суд падтрымаў забарону пікета ў Бярозе
Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў з Бярозы, якія прасілі прызнаць незаконннай забарону пікета 4 жніўня і адмяніць рашэнне суду Бярозаўскага раёну, які прызнаў рашэнне райвыканкаму правамоцным.
03.12.2013 Слонім: райвыканкам адмовіў у правядзенні 5 пікетаў
У Слоніме працягваецца афіцыйная перапіска паміж грамадскім актывістам Алесем Масюком і мясцовым райвыканкамам. Алесь Масюк падае чарговыя заяўкі на правядзенне пікетаў – чыноўнікі не дазваляюць іх правядзенне. У лістападзе грамадскі актывіст падаў ажно 5 заявак на правядзенне пікетаў.
03.12.2013 Брэст: пададзена заяўка на шэсце ў падтрымку народа Украіны
З ініцыятывай правядзення такога шэсця 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Як паведаміў мясцовы кіраўнік АГП Уладзімір Вуек, мэтай масавага мерапрыемства з'яўляецца праява салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні мець еўрапейскую перспектыву.
02.12.2013 Брэсцкі гарвыканкам стварае падставы для адмовы ў пікеце
22 лістапада праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным была пададзена заява ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай даць дазвол на пікет на 10 снежня – у Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты ж дзень была пададзена заява ў міліцыю на заключэнне дамовы на абслугоўванне пікета.
30.11.2013 Калінкавічы: пададзена скарга ў суд на забарону пікета
Калінкавіцкая грамадская актывістка Тамара Зайцава звярнулася ў раённы суд са скаргай на мясцовы райвыканкам, які адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства ў форме пікету на адкрытай пляцоўцы перад рэдакцыяй дзяржаўнай газеты "Калінкавіцкія навіны".
30.11.2013 Аршанскія актывісты будуць судзіцца з райвыканкамам за пікет
Юрый Нагорны і Яўген Анішчанка падалі скаргу ў суд: яны не згодныя з тым, што райвыканкам забараніў акцыю, прысвечаную бадай што самай вострай гарадской праблеме –рамонту аварыйнага маста праз Днепр. Пікет быў запланаваны на 30 кастрычніка.
29.11.2013 Гомель: Андрусь Цянюта просіць начальніка міліцыі навучыць сваіх супрацоўнікаў складаць пратаколы
29 лістапада сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта звярнуўся са скаргай да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе ён піша, што 16 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі РАУС за расклейку антыалкагольных улётак. А 27 лістапада па пошце атрымаў ліст – копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.
29.11.2013 Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення
Касацыйная скарга сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча на пастанову суду, згодна з якой праваабаронца быў пакараны штрафам у памеры 3 мільёны 900 тысяч рублёў, разгледжаная ў Менскім гарадскім судзе 19 лістапада.
29.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы абскардзілі забарону пікета ў Брэсцкім абласным судзе
Бярозаўскія праваабаронцы не пагадзіліся з рашэннем суда Бярозаўскага раёна, які стаў на бок райвыканкама ў адмове пікета, што планаваўся 10 кастрычніка. Яна накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд.
28.11.2013 Брэсцкі гарвыканкам ігнаруе заяву праваабаронцаў на правядзенне пікету
З ініцыятывай пікета на стадыёне "Лакаматыў" выступіў брэсцкі праваабаронцаУладзімір Вялічкін. 22 лістапада ён падаў адпаведную заяву ў Брэсцкі гарвыканкам.
26.11.2013 Зінаіда Цімошак скардзіцца на дзеянні міліцыі
Супраць арганізатаркі прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын быў складзены адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Актывістка збіраецца падаваць у суд на дзеянні міліцыянтаў.










